Навіны
"День единения народов России и Беларуси" тематический информационный час. было отмеченоБ что праздник отмечается ежегодно 2 апреля. В этот день оба наши народа празднуют идею своего объединения. В этот день в 1996 году президенты обеих стран встретились в Москве для создания Сообщества России и Белоруссии. Официально этот договор вступил в силу через два месяца после его подписания. Наши народы очень близки и похожи. Нас объединяет схожая история и культура, а также большое количество общих интересов и проблем. Все это и способствовало сближению двух стран.
Адбылася сустрэча вучняў з медыцынскай сястрой Л.Н.Куель. Лідзія Ніканораўна расказала вучням, як засцерагчы сваё жыццё ад хвароб, ад шкодных звычак і ўвогуле - ад непрыемных сітуацый. Вучні даведаліся, што слова "наркотык" грэчаскага паходжання і абазначае "адурманьваючы і прыцягваючы" і растлумачыла чаму і як пазбегуць яго. Цікава было пачуць, чаму людзі вітаюцца і жадаюць адзін аднаму здароўя. Таксама Лідзія Ніканораўна растлумачыла, як можна пазбегуць мноства хвароб, як засцерагчы сябе ад кавіду, як правільна памераць тэмпературу цела,палічыць пульс. Напрыканцы яна сказала: "Уменне вясці здаровы лад жыцця - прызнак высокай культуры чалавека, яго адукацыйнасці, настойлівасці, волі.
Тэматычная інфармацыйная гадзіна "15 сакавіка - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь". Канстытуцыя - асноўны закон дзяржавы, па якому жыве сучасны народ. Гэты закон з'яўляецца адлюстраваннем менталітэту народа, люстэркам жыцця краіны. Дзень Канстытуцыі - дзяржаўнае свята, якое адзначаецца ад 26 сакавіка 1998 года.
Доўгачаканае свята, якога чакалі дзяўчынкі і хваляваліся хлопчыкі. Стрыжнем праграмы сталі салодкія прысмакі на стале і танцы!
Сёння наш клас павіншаваў хлопчыкаў з іх святам. Пад час класнай гадзіны хлопчыкі расказалі аб сваіх захапленнях і аб тым, чым ім хочацца займацца. Жадаем нашым хлопчыкам усяго самага найлепшага!
23 лютага - свята, якога заўседы чакаюць, рыхтуюцца, віншуюць ветэранаў, ваенных і ўсіх мужчын і хлопчыкаў, як будучых абаронцаў Айчыны. Але сёння ўдвайне радаваліся арганізатары святочнага мерапрыемства "Салдацкі КВН", таму што ў госці завітаў начальнік пагранічнага паста Крысь Мікалай Ягоравіч. КВН пачаўся са слоў: Мы чтим сынов Отечества в мундирах,
Что славу флага умножают
И в сложный и опасный век
Наш мирный сон надёжно охраняют.
Богатство наше – честь и слава!
Признательность – спокойный труд.
И будет вечно жить держава,
Пока защитники живут!
Эпиграфом к классному часу "Секреты энергосбережения" стало четверостишие:
Только там народ богат,
Где энергию хранят,
Где во всем царит рассчет
И всему известен счет!
Классный час прошел в форме интерактивной игры. Ребята разгадали кроссворды, ответили на замысловатые вопросы, решили некоторые логические задачки и выяснили главное - как уменьшить потребление энергии дома?
10 лютага прайшла інфармацыйная гадзіна, прысвечаная вываду войск з Афганістана. Дзеці яшчэ раз успомнілі аб падзеях, якія адбыліся ў Афганістане ў 1979 - 1989 гадах,а таксама пазнаёміліся з нашымі землякамі, якія ўдзельнічалі ў гэтай вайне і гераічна выконвалі свой воінскі абавязак.
"Слаўныя сыны маёй краіны - воіны інтэрнацыяналісты" - тэматычная інфармацыйная гадзіна была падрыхтавана аб нашых земляках - беларусах, якім прыйшлося ваяваць з наёмнікамі ў Афганістане, аб людзях нашай мясцовасці, прайшоўшых Афганістан.
Класная гадзіна-гульня па пажарнай бяспецы "Агонь. Каб не здарылася бяда." Мэта: фарміраваць асновы бяспекі жыццядзейнасці пры пажары праз гульню і вобразныя асацыяцыі. Навучэнцы даведаліся, як трэба дзейнічаць у розных жыццёвых сітуацыях пра пажары і пастараліся наглядна паказаць свае дзеянні падчас ролевых гульняў.
Гасцёўня - роздум "Ля агню каляднай свечкі" праўшла ў школьным этнаграфічным музеі з удзелам кіраўніка музея Войшніс Фаіны Сцяпанаўны. Вучні зрабілі экскурс у гісторыю святкавання каталіцкіх і праваслаўных каляд у нашай мясцовасці.
Тэматычная інфармацыйная гадзіна "Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь" прайшла ў форме вуснага журнала. Мэта: раскрыць прававы сэнс дзяржаўных сімвалаў, выхоўваць павагу да дзяржаўных сімвалаў з выкананнем законаў і рытуалаў, правіл паводзін.
Класная гадзіна "Здаровы лад жыцця - гэта модна!" пачалася з гульні і абмяркавання прадуктаў харчавання, якія карысныя і не карысныя для нашага здароўя.
Гульня "Слабое звяно" прйшла пад дэвізам "Беларусь - мая Айчына!". Вучні спаборнічалі на лепшага знаўцу сваёй краіны, аперыравалі фактамі з геаграфіі і гісторыі.
інфармацыйная гадзіна аб выбітных жанчынах Беларусі. Была падрыхтавана інфармацыя
аб святой пакравіцельніцы Беларусі Еўфрасінні Полацкай, Рагнедзе - княжне Полацкай, з вядомымі класікамі беларускай літаратуры Алаізай Пашкевіч і Элізай Ажэшка, актрысай Стэфаніяй Станютай, а таксама папулярнымі спартсменкамі Дар'яй Домрачавай і Вікторыяй Азаранка, лаурэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святланай Алексіевіч.
"Калі не ведаеш замежнай мовы, не ведаеш і сваёй"- сказаў Ё.В.Гётэ, вялікі класік міравой і нямецкай літаратуры. Пад такім дэвізам прайшла інфармацыйная гадзіна, прысвечаная Дню еўрапейскіх моў, які адзначаецца 26 верасня.
7 верасня адбылася вельмі важная падзея для вучняў 5-га класа. Яны сталі часткай вялікай сям'і пад назвай "Піянерская дружына імя Юрыя Смірнова". Свой атрад яны назвалі "Сябры". Дэвіз атрада - Чым мацней вецер - тым крапчэй сяброўства.
Тэма першага ўрока "Я вырас тут і край мне гэты дарагі".
Мерапрыемства было прысвечана Году малой радзімы. Радзіма складаеца з тых невялічкіх куточкаў, пра якія мы ўсё часцей гаворым “Я вырас тут і край мне гэты дарагі!” Менавіта пад такой назвай прайшла гульнёва – пазнавальная праграма для навучэнцаў 6 класа. Любоў да Радзімы вырастае з любові да роднай маці і таго куточка, дзе нарадзіўся і вырас – гэтыя словы сталі дэвізам першага урока. А лепшыя знаўцы сваёй малой радзімы атрымалі невялікія сувеніры.