Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Работа з высокаматываванымі вучнямі

Дата: 21 августа 2017 в 18:19, Обновлено 30 августа 2021 в 13:26

АРГАНІЗАЦЫЯ РАБОТЫ З ВЫСОКАМАТЫВАВАНЫМІ ВУЧНЯМІ

Мэты:

  1. Стварэнне ўмоў для выяўлення, развіцця і падтрымкі высокаматываваных вучняў.
  2. Развіццё агульных здольнасцей вучня як асновы ўсіх спецыяльных здольнасцей.
  3. Развіццё інтэлектуальнай сферы вучня ( мыслення, памяці, мовы і іншых інтэлектуальных функцый).

Задачы:

Выхаваўчыя:

  • фарміраванне ў вучняў правільных адносін да навакольнага свету, асноў аналізу рэчаіснасці;
  • развіццё ўпэўненасці ў сваіх здольнасцях, умення самастойна прымаць рашэнні;
  • фарміраванне ўмення слухаць іншых,  а таксама ўмення выказваць свае думкі;
  • выхаванне пачуцця калектывізму.

Адукацыйныя:

  • павышэнне ўзроўню агульнай адукаванасці вучняў;
  • фарміраванне станоўчых адносін да вучэбнага працэсу;
  • развіццё ўмення аналізаваць і рашаць вынаходніцкія, практычныя і сацыяльныя задачы;
  • мэтанакіраванае развіццё сістэмна-дыялектычнага мыслення.

Развіццёвыя:

  • развіццё памяці, увагі, логікі і інтэлекту ў цэлым;
  •  раскрыццё творчых здольнасцей;
  • развіццё  мовы,творчай фантазіі.

Асноўныя накірункі работы

1. Стварэнне ўмоў для выяўлення, развіцця і падтрымкі высокаматываваных вучняў.

2. Развіццё агульных здольнасцей вучня як асновы ўсіх спецыяльных здольнасцей.

3. Развіццё інтэлектувучня ( мыслення, памяці, мовы і іншых інтэлектуальныхінтэлектуальных функцый).

4. Развіццё індывідуальнага стылю вучэбнай дзейнасці.

5. Арганізацыя індывідуальнай работы з пэўным высокаматываваным вучнем.

6. Складанне праграм развіцця для выпрацоўкі і рэалізацыі эфектыўнай стратэгіі індывідуальнага росту высокаматываванага вучня з апорай на развіццё яго здольнасцей.

Асноўныя прынцыпы работы  з высокаматываванымі вучнямі

1. Індывідуалізацыя і дыферэнцыяцыянавучання.

2. Забеспячэнне і захаванне душэўнага здароўя і эмацыянальнага дабрабыту вучня як неабходнай умовы паспяховасці любой дзейнасці.

3. Выкананнерэжыму разумовай працы і адпачынку, дастатковай фізічнайактыўнасці.

4. Захаванне высокай самаацэнківысокаматываванага вучня, непасрэдна звязанай з развіццём цікаўнасці іразвіццём асобы.

5. Арганізацыя развіваючага асяроддзя, якое стымулюе цікаўнасць вучня і забяспечвае магчымасць яго задавальнення (гурткі, экскурсіі, прыклад дарослых).

6. Шырокая рэалізацыя міжпрадметных сувязей у адукацыйным працэсе і ў індывідуальнай рабоце з вучнямі.

7. Сумесная работа вучняў над вызначанай праблемай пры мінімальным удзеле настаўніка.

8. Свабода выбару вучнямі накірункаў пазаўрочнай дзейнасці.

9. Максімальная разнастайнасць дазволеных магчымасцей.

Метады і формы работы

Урочныя:

  • развіццё індывідуальнага стылю вучэбнай дзейнасці;
  • індывідуальная і дыферэнцыраваная накіраванасць вучэбнага працэсу;
  • выкарыстанне міжпрадметнага падыходу на аснове інтэграцыі тэм і праблем, якія адносяцца да розных накірункаў  ведаў;
  • паўзроўневае тлумачэнне вучэбнага матэрыялу;
  • групавыя формы работы;
  • розныя формы далучэння вучняў да самастойнай пазнавальнай дзейнасці;
  • заданні творчага характару;
  • праектная дзейнасць.

Пазаўрочныя:

  • прадметныя  тыдні;
  • інтэлектуальныя алімпіяды;
  • факультатыўныя заняткі;
  • заняткі  ў гуртках;
  • конкурсы рознай накіраванасці;
  • сістэма пазакласнай выхаваўчай работы.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.