2024/2025 н.г.
-
Аб магчымасці атрымання новых формаў і паслуг дашкольнай адукацыі
Ва ўстанове адукацыі па запытах бацькоў па гнуткім рэжыме з улікам графіка і сезоннасці работы законных прадстаўнікоў выхаванцаў могуць функцыянаваць групы кароткачасовага знаходжання выхаванцаў (у тым ліку на платнай аснове): адаптацыйныя, прагулачныя, выхаднога дня, вячэрнія групы, сезонныя гульнявыя пляцоўкі, Матчыны школы (п. 43, п. 4 Палажэння). У вышэй названых групах магчыма сумеснае знаходжанне выхаванцаў і іх законных прадстаўнікоў.
На базе ўстановы адукацыі працуе група кароткачасовага знаходжання на бясплатнай аснове на падставе запыту бацькоў.
-
РАСПАРАДАК ДНЯ ГРУПЫ КАРОТКАЧАСОВАГА ЗНАХОДЖАННЯ
(АЎТОРАК, ПЯТНІЦА)
Напаўняльнасць групы- 8 выхаванцаў.
16.30 – 16.40 Прыход дзяцей і бацькоў.
16.40 – 18.15 Гульні на пляцоўцы пад кіраўніцтвам выхавальніка
18.15 – 18.00 Адыход дзяцей.
-
Неабходныя дакументы для заліку ў групу кароткачасовага знаходжання:
- накіраванне з сельскага Савета;
- заява;
- медыцынская даведка аб стане здароўя дзіцяці;