Навіны
"Я і Сям'я". Пад такой назвай адбылася чарговая дыскусія ў 7 класе. Пры падрыхтоўцы да мерапрыемства быў зроблены калаж.
Доўга абмяркоўвалі пяцікласнікі экскурсію на Радунскі агароднінасушыльны завод. А пагаварыць было пра што! Дзеці мелі магчымасць убачыць, як з добра ўсім вядомай бульбы атрымліваюць крухмал. З цікавасцю слухалі навучэнцы аповед экскурсавода, хадзілі па цэхах прадпрыемства. Па завяршэнні экскурсіі кожнага чакаў прыемны сюрпрыз – пачак салодкіх кукурузных палачак.
Пад такім дэвізам прайшло свята ў 7 класе. Матуля - самы блізкі і дарагі чалавек. Паводле народнай мудрасці, бацька фарміруе розум, а маці лашчыць душу.
Дзень пазітыву – гэта дзень усмешак, вясёлага настрою і добрых спраў! Гэта дзень, калі ўтульна, спакойна і радасна на душы ад выкананай справы! Гэта дзень, калі мы дарым дабро людзям!
Ва ўстанове адукацыі праходзіць тыдзень, прысвечаны Дню настаўніка. У 7 класе працуе творчая майстэрня “Паштоўка для настаўніка”. Вырабляюцца таксама і кветкі! Заходзьце, навучым!
Людзі жывуць не дзеля мэтаў, а дзеля самога працэсу жыцця. Вельмі важна адчуваць кожную кропельку дажджу, якая падае на плечы летнім днём. Добра бачыць, як сонечныя прамяні прасвечваюць скрозь зялёнае лісце дрэў. Выдатна мець магчымасць гаварыць з іншымі жывымі істотамі, абменьвацца з імі думкамі. Бо ўсё гэта дазваляе адчуваць сябе жывым, адчуваць жыццё ва ўсіх яго праявах: радасці, перажываннях, шчасці, каханні, страсці, гневу, суму і задавальненне ад яго. Сэнс жыцця — гэта і есць вяршыня жыцця. Да такой высновы прыйшлі вучні ў ходзе роздуму аб жыцці.
Як стаць шчаслівым? Гэтае пытанне цікавіць многіх, мноства людзей задаюць яго і шукаюць адказ... У кагосьці нават атрымліваецца..., а хтосьці ўсё жыццё стараецца зразумець у чым тут сакрэт. Менавіта яго задавалі сення сямікласнікі і стараліся знайсці адказ. Выказвалі думкі, спорылі. А адказ падказала здаецца прытча:
Зляпіў Бог чалавека з гліны. А ў руках Яго застаўся невыкарыстаны кусок гліны.
- Што яшчэ табе зляпіць? - спытаў Бог.
- Зляпі мне шчасце, - папрасіў чалавек.
Нічога не адказаў Бог, а толькі палажыў чалавеку ў далонь астаўшыся кусочак гліны.
Разгледзеўшы і абмяркаваўшы мноства пытанняў, вучні прыходзяць ды высновы, што шчасце ў руках кожнага. Трэба прымаць жыццё такім, якое яно ёсць. І цаніць яго. І жыць з пользай для сябе і акружаючых.
Навядзенне парадку ля помніка загінуўшым у час Вялікай Айчыннай вайны.
"Нам усім, хто бачыць мір па рознаму, патрэбна зразумець, што у нас адзіная каштоўнасць - кусок зямлі у цэнтры Еўропы. Давайце захаваем яго для дзяцей і будзем пісаць новую главу гісторыі незалежнай дзяржавы. Будзем жыць сваім розумам, ствараць каштоўнасці сваімі рукамі, берагчы, даражыць і любіць так, як могуць толькі беларусы", з цытаты прэзідэнта пачаўся першы урок. Навучэнцы абмяркавалі паняцце, што такое народнае і нацыянальнае адзінства. Таксама вучні выказалі свае думкі па розных пытаннях. Напрыклад: чаму ўзнікла неабходнасць у такім дзяржаўным свяце як Дзень народнага адзінства. Чаму менавіта вайна стала прыкладам аб'яднання народаў. Чаму важна захожваць памяць аб прошлым? І чаго увогуле чакае ад нас Радзіма? Закончыўся ўрок напісаннем сінквенаў пра гонар Беларусі.
1 чэрвеня навучэнцы 7 "А" класа разам з класным кіраўніком Суркант Г.А. пайшлі ў паход па родных мясцінах. У час паходу нам сустракалася шмат чаго цікаўнага і дзіўнага. Абед атрымаўся вельмі смачным, бо быў згатаваны на кастры. З добрым настроем вярнуліся дадому.
На інфармацыйнай гадзіне навучэнцы 7 "А" класа прынялі ўдзел у бліц-турніры, дзе паказалі веды пра галоўныя сімвалы краіны.
22 красавіка навучэнцы на інфармацыйнай гадзіне паглядзелі фільм "Чарнобыль. Зона адчужэння"
Тематический информационный час "Чернобыль: 35 лет спустя". Прошло 35 лет со дня крупнейшей техногенной катастрофы в современной истории человечества - аварии на Чернобыльской АЭС. Последствия катастрофы, произошедшей 26 апреля 1986 года в 110 км от Киева, все еще продолжают занимать международную повестку дня. По данным Всемирной организации здравоохранения, после аварии высокой дозе радиации подверглись 600 тыс. человек, проживающих в радиусе 30 км. Это были местные жители и сотрудники АЭС, а также участники работ по ликвидации и очистке. Примерно 5 млн человек в Украине, Беларуси и России продолжает жить в районах радиационного риска.
Акцыя "Разам зробім Зямлю прыгажэй" стала традыцыйнай. Выйсці ўісм разам на суботнік і папрацаваць на свежым паветры нават карысна для здароўя. А з чым можна параўнаць задавальненне ад выкананай працы? Хіба толькі другой выкананай працай!
Інтэрактыўная гульня "Ствары свет у сабе". Мерапрыемства пачалося з прытчы "Усё ў тваіх руках": Адзін вучань захацеў выглядаць у вачах сваіх сяброў разумнейшым ад настаўніка. Ён злавіў матылька і сказаў : "Глядзіце, зараз я спытаю ў настаўніка: жывое ў мяне, ці мёртвае? Калі настаўнік скажа :"Мёртвае", я раскрыю рукі і матылёк паляціць. Калі настаўнік скажа:"Жывое", я сцісну далоні і матылёк стане мёртвым. Такім чынам, настаўнік не зможа даць правільны адказ. Але, калі вучань падышоў са сваім пытаннем, настаўнік уважліва паглядзеў на яго і сказаў: "Усё ў тваіх руках". Вось так і наша жыццё - усё ў нашых руках. Усё залежыць ад нас саміх. Усё залежыць ад таго, якога ваўка мы у сабе кормім. А вось гэта ужо другая прытча - прытча аб двух ваўках, якія жывуць унутры нас і пастаянна змагаюцца.
12 красавіка - дзень касманаўтыкі. У гэты дзень споўнілася 60 год з дня першага палёту чалавека ў космас. У 1961 годзе ўпершыню Юрый Гагарын стартаваў з касмадрома Байканур і зрабіў першы арбітальны аблет Зямлі. Дзякуючы гэтаму, былі зроблены першыя крокі ў асваенні касмічнай прасторы. 7 красавіка 2011 генеральная асамблея ААН правазгласіла 12 красавіка Міжнародным днем палёту чалавека ў космас.