Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Навіны

Агляд "Малая радзіма ўчора, сёння і заўтра"

23 декабря 2021 в 23:58 | Ясюкайтис М. М. | нет комментариев

З нагоды 130-годдзя вядомага беларускага паэта Максіма Багдановіча пяцікласнікі прынялі ўдзел у літаратурнай гасцёўні “У вянок Максіму”.

22 декабря 2021 в 17:46 | Пакулис Г. А. | нет комментариев

Класная гадзіна прайшла ў форме інтэлектуальнай гульні. Мэта: выхаванне ў вучняў нацыянальнай самасвядомасці праз асэнсаванне нацыянальных каштоўнасцей, праз любоў да роднай мовы.

13 декабря 2021 в 23:31 | Ясюкайтис М. М. | нет комментариев

Пра асаблівасці працы жывёлаводаў навучэнцы ведаюць, бо жывуць у сельскай мясцовасці. Аднак убачыць на свае вочы, як працуюць людзі на вялікай малочна-таварнай ферме, было вельмі цікава. Гэтаму паспрыяла экскурсія на МТФ “Лялянцы” КСУП “Гіркі”. Пяцікласнікі ўбачылі там аўтаматызаваную даільную залу, сучасную лабараторыю, дзе праводзяць аналіз малака. Дырэктар КСУП Мушынскі Т.Я. расказаў пра асаблівасці працы на дадзенай ферме, правёў экскурсію па прадпрыемстве.

8 декабря 2021 в 21:43 | Пакулис Г. А. | нет комментариев

Адна з самых любімых спраў! Уключыліся адразу ўсе. Вынік добры!

3 декабря 2021 в 23:44 | Ясюкайтис М. М. | нет комментариев

У інфармацыйнай гадзіне прыняла ўдзел медсястра Куель Л.Н. Навучэнцы ўважліва праслухалі лекцыю, задалі свае пытанні і адказалі на пытанні медсястры.

2 декабря 2021 в 23:21 | Ясюкайтис М. М. | нет комментариев

Вучні абмяркавалі школьныя традыцыі, вучнёўскае самакіраванне і ўспомнілі пра свае правы і абавязкі.

Піянерская мазаіка - пазнавальная гульня, якая складалася з некалькіх тураў інтэлектуальных гульняў, якія былі арганізаваны па правілах вядомых папулярных інтэлектуальных гульняў "Што? Дзе? Калі?", "Слабое звяно", "Далей, далей" і актыўных гульняў.

Мероприятие "Экономим сами - экономьте с нами" прошло в форме деловой игры. Ребята обсудили вопрос: Что можно сделать для экономии энергии? По ходу обсуждения были выработаны правила: что и как можно экономить в доме.

Адбылася экскурсія ў этнаграфічны музей "Спадчына" "Званок 1887 года – каштоўны музейны прадмет". Вучні праслухалі прыгожае і цікавае апавяданне аб каштоўнай знаходцы 1887 года. Гэта званок! Званок, якому сёлета 133 гады, не толькі ўбачылі, але і атрымалі дазвол патрымаць у руках і прачытаць надпіс , які добра захаваўся.

У лістападзе адзначаецца Дзень Памяці продкаў, які ў народзе называюць “Дзяды”. Дзяды (асяніны, восеньскія або вялікія, змітраўскія Дзяды) – праваслаўнае свята. У католікаў памінанне продкаў адбываецца 1 лістапада ў Дзень Усіх Святых і 2 лістапада ў Задушны дзень.

29 октября 2021 в 00:19 | Ясюкайтис М. М. | нет комментариев