Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Умовы прыёму

Дата: 18 сентября 2017 в 15:57, Обновлено 7 мая в 11:11

Пастаноўка на ўлік дзіцяці, з мэтай атрымання ім дашкольнай адукацыі, у адпаведнасці з пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 12 жніўня 2022 №265 “Аб парадку ўліку дзяцей з мэтай атрымання імі дашкольнай адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі” ажыццяўляецца Забалацкім сельскім выканаўчым камітэтам па адрасе: вул. Камуністычная, 5 (трэці паверх). Графік прыёма:  панядзелак-пятніца з  8.00 – 17.30 (абедзенны перапынак з 13.00 –14.00).
 

       Выдача накіравання ва ўстанову адукацыі для засваення зместу праграмы дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца Забалацкім сельскім выканаўчым камітэтам на працягу ўсяго каляндарнага года. Тэрмін дзеяння выдадзенага накіравання  складае 15 каляндарных дзён са дня выдачы. Для ажыццяўлення адміністратыўнай працэдурыВыдача накіравання ва ўстанову адукацыі” неабходна прадаставіць: пашпарт ці іншы дакумент, які пацвярджае асобу законнага прадстаўніка дзіцяці, пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці (арыгінал), заключэнне ЦКРНіР- у выпадку накіравання дзіцяці ў групу інтэграванага навучанння і выхавання.

ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ   ад 14 студзеня 2022 г. № 154-З “Аб змяненнях Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі”

Прыём (залічэнне) асобы для атрымання дашкольнай адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на працягу каляндарнага года пры наяўнасці свабодных месц шляхам прыняцця рашэння (выдання загаду) дырэктарам установы адукацыі аб прыёме (залічэнні) асобы ва ўстанову адукацыі на падставе дакументаў, указаных у пункце 1 артыкула 140 Кодэкса:

   - заявы законнага прадстаўніка гэтай асобы;

   - медыцынскай даведкі аб стане здароўя;

 - накіравання, выдадзенага мясцовым выканаўчым і распарадчым органам па месцы знаходжання ўстановы адукацыі, — для атрымання дашкольнай адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі ў дзяржаўных установах адукацыі, прыватных установах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, фінансаванне часткі расходаў якіх ажыццяўляецца за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў;

 - заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі — для атрымання дашкольнай або спецыяльнай адукацыі на даму, у санаторных дзіцячых садках, санаторных групах, санаторных спецыяльных групах, санаторных групах інтэграванага навучання і выхавання ва ўстановах дашкольнай адукацыі;

   - заключэння дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (далей — ЦКРНіР) — для асоб з АПФР для атрымання спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі ў спецыяльных дзіцячых садках, спецыяльных групах, санаторных спецыяльных групах, санаторных групах інтэграванага навучання і выхавання ва ўстановах адукацыі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.