Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Сацыяльныя гарантыі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў

Дата: 2 января 2019 в 18:35, Обновлено 6 февраля 2022 в 20:53

Сацыяльныя гарантыі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў

Больш інфармацыі можна знайсці  па спасылцы http://trudgrodno.gov.by/6222-2/

ПАМЯТКА пра прававыя гарантыі сем'ям, якія выхоўваюць ДЗЯЦЕЙ-ІНВАЛІДАЎ

Права на дапамогу на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў маюць маці (мачаха) або бацька (айчым) у поўнай сям'і, адзін з бацькоў у няпоўнай сям'і, усынавіцель (удачарыцель), апякун (папячыцель) пры выхаванні імі дзіцяці (дзяцей) старэйшых за 3 гады , калі ў сям'і:

  • выхоўваецца дзіця-інвалід ва ўзросце да 18 гадоў;

  • выхоўваецца дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраваны вірусам імунадэфіцыту чалавека;

  • бацька (айчым) або усынавіцель (удачарыцель) праходзяць тэрміновую ваенную службу, альтэрнатыўную службу;

  • абодва бацькі (маці (мачаха), бацька (айчым)) у поўнай сям'і альбо адзін з бацькоў у няпоўнай сям'і, усынавіцель (удачарыцель) з'яўляюцца інвалідамі I ці II групы, а таксама калi адзiн з бацькоў (маці (мачаха) або бацька (айчым)) ў поўнай сям'і з'яўляецца інвалідам I групы, а другі ажыццяўляе догляд за ім і атрымлівае дапамогу, прадугледжанаю заканадаўствам. Даведачна: Абавязковая ўмова - каб працаздольны бацька ў поўнай сям'і або адзін з бацькоў у няпоўнай сям'і працавалі ў Рэспубліцы Беларусь або былі занятыя ў папярэднім годзе не менш за 6 месяцаў, а таксама працавалі (былі занятыя) на момант звароту за дапамогай.

Тэрмін падачы заявы для назначэння дапамогі: Дапамога назначаецца з дня ўзнікнення права пры звароце да заканчэння 6 месяцаў з дня яго ўзнікнення. У выпадку пропуску 6 месячнага тэрміну, дапамога прызначаецца з даты падачы заявы.

Права на дапамогу па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў маюць маці (мачаха) або бацька (айчым) у поўнай сям'і, адзін з бацькоў у няпоўнай сям'і, усынавіцель (удачарыцель), апякун (папячыцель) дзіця-інваліда, фактычна даглядаюць ім, калі яны:

  • непрацуючыя альбо якія працуюць на ўмовах няпоўнага працоўнага часу;
  • якія атрымліваюць пенсію альбо штомесячную страхавую выплату ад «Белдзяржстраха»;
  • якія з'яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, натарыусамі, адвакатамі, асобамі, якія ажыццяўляюць рамесную дзейнасць, дзейнасць у сферы аграэкатурызму, і адпаведную дзейнасць прыпыненую ў парадку, устаноўленым заканадаўствам;
  • якія знаходзяцца ў адпачынку па догляду за дзіцем - інвалідам або іншымі дзецьмі да дасягнення або узросту 3 гадоў, або акадэмічным адпачынку.
     

Льготы сем'ям з дзецьмі-інвалідамі:

  • Аднаму з бацькоў, у сям'і якога выхоўваецца дзіця-інвалід, прадастаўляецца па яго жаданні дадатковы свабодны ад працы дзень у месяц з аплатай у памеры сярэдняга дзённага заробку за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і (або) адзін свабодны ад працы дзень у тыдзень за кошт сродкаў наймальніка (на адным тыдні дапускаецца не больш за аднаго вольнага ад працы дня);
  • Даецца права на магчымае аказанне малазабяспечаным грамадзянам дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе штомесячнай або аднаразовай сацыяльных дапамог;
  •  Магчымасць аказання матэрыяльнай дапамогі са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва і разнастайную гуманітарную, псіхалагічную, юрыдычную дапамогу, паслугі няні;
  • Права на датэрміновую пенсію бацькам дзяцей - інвалідаў. У адпаведнасці з артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб пенсійным забеспячэнні" маці, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў (інвалідаў з дзяцінства) не менш за 8 гадоў у перыяд да іх паўналецця, маюць права на пенсію па ўзросту са зніжэннем агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту на 5 гадоў і пры стажы працы не менш за 20 гадоў. Айцы, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў (інвалідаў з дзяцінства) не менш за 8 гадоў у перыяд да іх паўналецця, маюць права на пенсію па ўзросту са зніжэннем агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту на 5 гадоў i пры стажы працы не менш за 25 гадоў, калі маці дзіцяці-інваліда ( інваліда з дзяцінства) не выкарыстала набытага ёю права на пенсію па ўзросту ў адпаведнасці з часткай першай гэтага артыкула і адмовілася ад гэтага права на карысць бацькі ці не выкарыстала права на пенсію па ўзросту ў адпаведнасці з часткай першай гэтага артыкула ў сувязі з яе сме цю.

Прыём дакументаў ажыццяўляецца па заяўным прынцыпе.

ПАРАДАК НАКІРУНКУ НА САНАТОРНА-КУРОРТНАЕ ЛЯЧЭННЕ ДЗЯЦЕЙ-ІНВАЛІДАЎ ДА 18 ГАДОЎ

Парадак забеспячэння насельніцтва санаторна-курортным лячэннем вызначаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 жніўня 2006г. №542 «Аб санаторна-курортным лячэнні і аздараўленні насельніцтва».

Пуцёўкі для дзяцей-інвалідаў за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту выдзяляюцца і выдаюцца па рашэнні Прадстаўніцтваў Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва па месцы жыхарства грамадзян. Кантакты і час працы спецыялістаў Прадстаўніцтваў размешчаны на сайце Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва www.rco.by.

Для вылучэння пуцёўкі грамадзяне падаюць пісьмовую заяву з дадаткам медыцынскай даведкі аб неабходнасці санаторна-курортнага лячэння і копіі пасведчання дзіцяці-інваліда. Пры наяўнасці заключэння аб неабходнасці суправаджэння вылучаюцца пуцёўкі і дзіцяці, і хто суправаджае. Пуцёўкі выдзяляюцца бясплатна.

Таксама для дзяцей-інвалідаў можа быць выдзелена пуцёўка па месцы працы аднаго з бацькоў за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання. Для яе атрымання неабходна звярнуцца ў камісію па аздараўленні па месцы працы. Пуцёўкі ў дзіцячыя санаторыі выдаюцца бясплатна.

Асобам, якія маюць права на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання або рэспубліканскага бюджэту, можа быць выдзелена на працягу каляндарнага года не больш адной пуцёўкі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.