Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Навуковае таварыства

Дата: 21 августа 2017 в 17:07, Обновлено 31 января 2022 в 21:01

НАВУКОВАЕ ТАВАРЫСТВА ВУЧНЯЎ “ШЛЯХ У НАВУКУ”

ЭМБЛЕМА

СТРУКТУРА

ПАЛАЖЭННЕ АБ  НАВУКОВЫМ  ТАВАРЫСТВЕ ВУЧНЯЎ  “ ШЛЯХ У НАВУКУ”

1.        АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ.

1.1    Навуковае  таварыства  вучняў  (НТВ) – гэта  дабравольнае аб’яднанне  вучняў  школы,  якія  імкнуцца  ўдасканальваць       свае  веды  ў  вобласці  розных  навук,  развіваць  свой  інтэлект, набываць  пачатковыя навыкі  і ўменні  арганізацыі  і правядзення навукова- даследчай  работы. Гэта  адна  з

 асноўных  форм  навукова- даследчай  дзейнасці  вучняў.

1.2    Навуковае  таварыства  вучняў  мае  сваю  назву,  эмблему,  дэвіз.

1.3    Паседжанні  секцый НТВ  праводзяцца  адзін  раз  у чвэрць.

1.4    Вынікі  работы  НТВ  асвятляюцца  на Днях  навукі  і навукова-практычных  канферэнцыях  вучняў.

2.         АСНОЎНЫЯ  ЗАДАЧЫ

2.1    Фарміраваць  у  вучняў  цікавасць  да  даследчай  дзейнасці.

2.2    Фарміраваць  у  вучняў  уменні  арыентавацца  ў  інфармацыйнай  прасторы.

2.3    Развіваць  пазнавальную  актыўнасць  і  творчыя  здольнасці.

2.4    Знаёміць  вучняў  з  метадамі  і  прыёмамі  навуковага  пошуку.

2.5    Садзейнічаць  авалодванню  вучнямі  мастацтвам  дыскусіі, выступлення  перад  аўдыторыяй  з  дакладамі.

2.6    Садзейнічаць  прафесійнаму  самавызначэнню  вучняў.

3.       ЗМЕСТ   І  ФОРМЫ  РАБОТЫ  НАВУКОВАГА  ТАВАРЫСТВА  ВУЧНЯЎ

3.1   Складанне  праграм, распрацоўка  праектаў  і  тэм  даследаванняў.

3.2   Выкананне  заказаў  устаноў  і  арганізацый.

3.3   Удзел  у  экспедыцыях, алімпіядах, конкурсах, турнірах, выставах.

3.4   Правядзенне  семінараў, дыскусій, навукова-практычных  канферэнцый.

3.5   Выступленні  з  лекцыямі, дакладамі, паведамленнямі, творчымі  справаздачамі.

3.6   Сустрэчы з вучонымі, супрацоўнікамі  музеяў, архіваў.

3.7   Арганізацыя  насценнага  друку.

3.8   Складанне  камп’ютарных  вучэбных  праграм, відэадапаможных прыбораў, установак, вучэбных дапаможнікаў.

4.         КІРУЮЧЫЯ  ОРГАНЫ  НТВ

4.1   Вышэйшым  органам  НТВ  з’яўляецца  сход  усіх  членаў  таварыства, які  праводзіцца  адзін  раз  у  год  для  падвядзення вынікаў  за  справаздачны  перыяд, вызначэння  задач  на  новы  навучальны  год,  зацверджання  планаў, выбараў  Савета таварыства, прыняцця  дакументаў  і  рашэнняў,  якія  вызначаюць  дзейнасць таварыства.

4.2   У  перыяд  паміж  сходамі  дзейнасцю  НТВ  кіруе  савет, які выбіраецца  агульным  сходам  на  адзін  год. Са  свайго  састава савет  выбірае  старшыню  і  сакратара. Савет НТВ  рашае  арганізацыйныя  пытанні, аказвае  дапамогу  навуковым  кіраўнікам і кансультантам у  рабоце па  правядзенні  канферэнцый, выстаў, экспедыцый, сходаў, узаемадзейнічае  з  саветам  НТВ  другіх  школ.

4.3   Курыруе  работу  НТВ  намеснік  дырэктара па вучэбнай  рабоце.

5.        СТРУКТУРА  ТАВАРЫСТВА

5.1   Таварыства  ўключае ў сябе  творчыя  групы  вучняў,

аб’яднаных  у  секцыі  па  розных  абласцях ведаў. Секцыі аб’ядноўваюцца ў  аддзелы.

6.        УДЗЕЛЬНІКІ  НТВ

6.1   Членамі  НТВ  з’яўляюцца  вучні  3-11 класаў, якія выказалі  жаданне  актыўна  ўдзельнічаць  у рабоце  адной  з  секцый таварыства.

6.2   Прыём  у  НТВ  ажыццяўляецца  на  аснове  вуснац  заявы  прэтэндэнта.

6.3   Члены  НТВ  маюць  права:  выбіраць  і  быць  выбранымі  ў  савет  НТВ;

-           выбіраць  тэму  ў  адпаведнасці  са  сваімі  інтарэсамі;

-           выкарыстоўваць  для  выканання  даследавання  матэрыяльна-тэхнічную і  інфармацыйна-даведачную  базу  школы;

-           атрымліваць  рэгулярную метадычную  і  арганізацыйную  дапамогу  ад  кіраўнікоў  і  навуковых кансультантаў;

-           свабодна  выкарыстоўваць  уласныя  вынікі  даследчай  дзейнасці  ў  адпаведнасці  з  аўтарскім  правам;

-           прадстаўляць  вынікі  выканання  вучнёўскай  даследчай  работы  для  атрымання  адзнакі  па  адпаведным  прадмеце,  а таксама  прадстаўляць  да  абароны  даследчую  работу  па  выніковай  атэстацыі ў  выпускных  класах.

6.4  Кожны  член  НТВ   павінен  прытрымлівацца  графіка работы ў  адпаведнасці з  рабочай  праграмай    даследавання. 

6.5  Кожны  член  НТВ   нясе  адказнасць  за  поўнае  захаванне  і  беражлівае  выкарыстанне матэрыяльных рэсурсаў і даведачна-інфармацыйных  матэрыялаў  школы, а  таксама  дапаможных  устаноў ( бібліятэк, музеяў, архіваў і г.д)

7.         МАТЭРЫЯЛЬНАЯ  БАЗА

7.1   Матэрыяльная  база  таварыства фарміруецца з  уласных  сродкаў  школы.

7.2   Члены НТВ  маюць  права  выкарыстоўваць  матэрыяльную  базу  школы  для  правядзення  сваіх  даследаванняў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.