Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Маршрут выхаднога дня

Дата: 5 июля 2022 в 10:56, Обновлено 23 сентября в 07:11

Маршрут выхаднога дня для выхаванцаў і іх бацькоў .

   Паважаныя мамы і таты!

Самы радасны дзень – гэта выхадны, калі ўся сям'я збіраецца разам! Выхадныя - гэта ўжо свята.

А выхадныя, праведзеныя разам з дзецьмі - свята ўдвая! І каб гэтае свята было яркім і незабыўным, прапануем вашай увазе  наступныя парады.

 Аб тым, што можа і што хоча ваша дзіця, магчыма даведацца толькі ў абставінах добразычлівасці,  поўнага даверу і ўзаемаразумення. Такія абставіны ствараюцца толькі ва ўмовах сумесна  правядзенага часу. Адна з асноўных сямейных каштоўнасцей – добры сумесны адпачынак.

   Агульныя забавы, гульні, экскурсіі пакажуць вам адзін аднаго па – новаму і дазволяць здзейсніць адкрыццё нават ва ўласнай сям’і!

    Сямейны адпачынак - шанц для бацькоў лепш зразумець свайго сына ці дачку, убачыць і пачуць, чым жывуць дзеці, аб чым мараць, на што ўжо здольныя і што змогуць спасцігнуць пры вашай падтрымцы.

   Калі бацькі могуць больш часу правесці са сваімі дзецьмі? Вядома, у выхадныя дні. Шматлікія сем'і выбіраюць сумесны адпачынак у забаўляльных цэнтрах, у парках культуры і адпачынку, паходах у тэатр, кінатэатр, цырк. Аднак такі варыянт сямейнага вольнага часу могуць дазволіць сабе не ўсе.

     Таму альтэрнатывай для арганізацыі сумеснага сямейнага вольнага часу можа стаць бліжэйшае прыроднае і сацыяльнае асяроддзе. Зносіны з прыродай, знаёмства з цікавымі сацыяльнымі і гістарычнымі аб'ектамі ў тым населеным пункце, дзе пражывае сям'я, дазволіць арганізаваць не менш цікавы сямейны вольны час.

    Сумесныя прагулкі будуць спрыяць развіццю дзіцячай пазнавальнай цікавасці і назіральнасці, фарміраванню асноў эканамічнай і экалагічнай культуры асобы, знаёмству дзяцей і саміх бацькоў з гісторыяй сваёй малой радзімы, выхаванню пазітыўнага стаўлення да месца, дзе нарадзіліся і жывуць.

    Дзіўна, але для гэтага не патрэбны фінансавыя затраты і  доўгія зборы. Патрэбна толькі вялікае жаданне пабыць разам з членамі сваёй сям’і, прысвяціць вольны час свайму дзіцяці. Педагагічныя работнікі нашай установы дашкольнай адукацыі распрацавалі для вас наступныя "Маршруты выхаднога дня".

Дадзеная старонка дапаможа Вам наладзіць сямейны адпачынак з дзецьмі на мясцовасці аграгарадка Забалаць.

Мы раскажам аб найбольш цікавых мясцінах, якія можна наведаць, падскажам тэматыку гутарак, якія можна правесці з дзецьмі і гульні, якія можна з імі наладзіць.

Мы прапануем Вашай увазе серыю маршрутаў пад агульнай назвай “Родная забалацкая старонка”.

Рэкамендуемы ўзрост дзіцяці: малодшы дашкольны ўзрост.

Каштоўнасць аб’екта: аздараўленчая, пазнаваўчая.

Значэнне аб’екта: мясцовае.

Выкарыстанне аб’екта: экскурсія, арганізацыя адпачынку.

ВАЖНА! Звярніце ўвагу дзяцей на правілыя паводзіны ў прыродзе ў час экскурсій.

Паважаныя дарослыя! Мы будзем Вам вельмі ўдзячнымі, калі пасля чарговага сямейнага адпачынку па старонкам нашых маршрутаў вы падорыце нам некалькі фотаздымкаў ці творчых  работ, якія вы выканалі разам з дзіцем. Матэрыялы дасылайце ў групу “Вайбер”. Мы зможам папулярызаваць ваш вопыт сямейнага выхавання і падзяліцца ўражаннямі аб цікавай, пазнавальнай прагулцы.

Маршрут выхаднога дня выхавальніка групы Квач Г.І.

Санаторый Нёман - 72" (для дзяцей і дарослых)

Маршрут выхаднога дня "Гродна" Сініцкай Ульяны  (Выхавадьнік Квач Г.І.)

Філармонія. Спектакль "Ямеліна шчасце"

Маршрут выхаднога дня "Гродна" Басько Вадзіма  (Выхавадьнік Квач Г.І.)

         

“Знаёмімся з раслінным светам возера”

 Звярніце ўвагу дзіцяці на прыбярэжныя расліны: трыснёг звычайны, рагоз шыракалісты, камыш, аер шыракалісты,  стрэлкаліст, хвошч прырэчны.

Раскажыце дзецям, што водныя расліны выдзяляюць кісларод, ачышчаюць ваду ад забруджвання,  з’яўляюцца харчам і прытулкам  для насельнікаў возера.

 “Знаёмімся з жывельным светам возера”

Прапануйце паназіраць за вадой і заўважыць насельнікаў возера.     Растлумачце, што ў рукі іх браць нельга,  каб не парушыць  мірнае жыццё.

Пакажыце дзецям, што ля берага пад вадой бачны маленькія рыбкі і апалонікі. Раскажыце, што ў глыбіні жывуць карасі, плоткі, акуні, шчупакі.

Папрасіце дзяцей назваць вадаплаваючых птушак. Паназірайце разам за імі.

“Вучымся берагчы прыроду”

Растлумачце дзецям, што насякомыя, птушкі, рыбы, расліны не могуць жыць без вады, усё ў прыродзе ўзаемазвязана

Прачытайце дзецям верш:

Не кідай у ваду паперку,

І бутэльку не кідай!

Пашкадуй у ёй ты жабку,

Рыбкам жыць спакойна дай!

Чытаем і разважаем разам

          Пасля прагулкі пачытайце легенду аб родным возеры.

Пагутарце аб праведзеным разам часе, праглядзіце фотаздымкі, успомніце самыя прыемныя ўражанні і адлюструйце іх у сумесным малюнку.

Маршрут выхаднога дня “Любуемся прыгажосцю возера”

Падчас маршрута  выхаднога дня “Любуемся прыгажосцю возера” можна наладзіць шмат цікавых назіранняў .

Звярніце ўвагу дзяцей на прыгажосць прыроды. Затрымайцеся каля возера і паглядзіце, як прыгожа блішчыць на сонцы паверхня вады, як рухаецца вада ад павеву ветрыка.

Пагуляйце ў дыдактычную гульню “Гукі”. Прапануйце дзецям закрыць вочкі і  паслухаць гукі наваколля. На кожны пачуты гук загнуць пальчык. Калі ўсе пяць пальцаў будуць загнуты, адкрыць вочкі і памаўчаць, каб даць магчымасць іншым “паслухаць гукі”.

 Месца знаходжвання: аг. Забалаць

Выхавальнік Квач Г.І.

Маршрут выхаднога дня "Гродна" Букейка Насці (выхавальнік Квач Г.І.)

“Мы памятаем подзвігі забалацкіх салдат”

   Рэкамендуемы ўзрост дзіцяці: 4-6 гадоў ;       

   Экскурсія:Мы памятаем подзвігі забалацкіх салдат”;

   Месца знаходжвання: аг. Забалаць

Выхавальнік Квач Г.І.

“Экскурсія да помніка загінуўшым воінам”

Выхаванне падрастаючага пакалення немагчыма без ведання гісторыі свайго народа, яго герояў. У нашым аграгарадку ёсць унікальная магчымасць пазнаёміць дзяцей з помнікам героям Вялікай Айчыннай вайны.

Змест гутаркі з дзіцем у час выхаднога дня

Спытайце ў дзіцяці, ці ведае ён што-небудзь аб Вялікай Айчыннай вайне.

Раскажыце дзіцяці, што 22 чэрвеня 1941 года - адна з самых сумных дат у гісторыі Беларусі, дзень, які нельга забыць. У той далёкі летні дзень людзі займаліся звычайнымі справамі. Школьнікі рыхтаваліся да выпускнога вечара. Дзяўчынкі гулялі ў “дочкі – маці”, няўрымслівыя хлапчукі скакалі верхам на драўляных коніках. І ніхто не падазраваў, што мірнае жыццё разбурыць вайна. На нашу Радзіму напалі фашысты, іншаземныя захопнікі. І людзі пайшлі ваяваць - абараняць сваю зямлю. Вельмі многія салдаты і мірныя жыхары загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Пацікаўцеся ў дзіцяці: “Што і дзе ты чуў пра вайну? Як ты думаеш, мы павінны памятаць аб тых, хто не прыйшоў з вайны? Як людзі захавалі памяць пра вайну? (пра герояў вайны напісана ў кнігах, вершах, песнях, зняты фільмы,  узведзены помнікі).

Раскажыце  дзіцяці: “Што такое помнік? Для чаго іх узводзяць?” (слова “помнік” паходзіць ад слоў «памяць», «памятаць»).

Гэта скульптурныя збудаванні, абеліскі. Будуюць іх у гонар якога-небудзь героя вайны або важнай падзеі, каб людзі памяталі герояў, на долю якіх выпаў цяжкі час вайны. Помнік - гэта напамін нам пра тых, хто загінуў у партызанскіх атрадах, на палях бітваў, хто проста не дажыў да Дня Перамогі).

  Дзень Перамогі прыйшоўся на 9 мая 1945 года. З тых часоў мы кожны год адзначаем гэтае свята, успамінаючы ўсіх, хто змагаўся за перамогу.

Спытайце ў дзіцяці: “А ў нашым аграгарадку Забалаць ёсць помнікі  загінуўшым воінам?”

Вось і мы цяпер прыйшлі на гэта святое, для ўсіх жыхароў нашага аграгарадка месца.

У цэнтры аграгарадка Забалаць стаіць памятнік забалацкім воінам і партызанам, якія загінулі ў партызанскай барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Звярніце ўвагу дзіцяці на гранітную пліту з высечанымі  словамі “Вечная памяць героям”

Распавядзіце дзіцяці, як шануюць памяць аб загінуўшых салдатах? (загінуўшых падчас Вялікай Айчыннай вайны  людзей успамінаюць хвілінай маўчання, прыносяць да помнікаў вянкі, кветкі, запускаюць салют).

Спытаеце ў дзіцяці, ці ведае ён, што такое хвіліна маўчання? Як трэба сябе весці ў гэты час? (хвіліна маўчання — сімвалічны рытуал, падчас якога трэба ўстаць і моўчкі ўшанаваць памяць аб якой-небудзь трагічнай падзеі і загінуўшых у ёй людзях. Хвіліна маўчання, як правіла, доўжыцца менш адной хвіліны).

Прапануеце дзіцяці ўшанаваць загінуўшых воінаў хвілінай маўчання, ціхенька пакласці да мемарыяла кветкі (калі прадугледзелі гэты момант пры падрыхтоўцы).

Заклікайце дзяцей ніколі не забываць тых, хто аддаў свае жыцці, каб вызваліць нашу Радзіму ад нямецкіх захопнікаў.

     Калі ў вас ёсць родныя бабулі і дзядулі ці проста суседскі дзядуля, якія жылі ў тыя суровыя дні, вазьміце дзіця і схадзіце павіншаваць іх! Гэта добрая справа - і ветэрану прыемна, і ўрок для дзіцяці.

     Калі ваявалі вашы дзядулі і бабулі, пакажыце іх праўнукам  фотаздымкі пажоўклыя з часам, раскажыце іх гісторыю. Растлумачце, што значыць Вечны агонь і чаму ён круглы год гарыць.

     Паглядзіце разам фільмы пра вайну. Абмяркоўвайце смеласць і адвагу, і падкрэслівайце, што подласць, жорсткасць і абыякавасць - дрэнныя якасці. Пра гэта з сучаснымі дзецьмі трэба размаўляць шмат. Яны павінны разумець, што нельга прыніжаць чалавечую годнасць, здраджваць.

     Хлопчыкам будзе цікава вывучыць тэхніку і зброю ваенных гадоў. У гэтым могуць дапамагчы энцыклапедыі, мастацкая літаратура, інтэрнэт. Можна раздрукаваць размалёўкі з танкамі і салдатамі і прапанаваць іх дзіцяці.

    Прачытайце дзецям апавяданні і аповесці аб вайне. Нават калі дзіця ўжо ўмее чытаць, прачытайце аб вайне яму самі. Рабіце націск на асабліва важных момантах. Часам адрывайцеся ад чытання, каб спытаць пра тое, што ён адчувае, як бачыць і разумее прачытаную падзею, або што, на думку дзіцяці, перажываюць у гэты момант героі апавядання.

    Дзяўчынкам можна расказаць пра геройскія подзвігі жанчын, якія выжывалі ў цяжкіх умовах, ды яшчэ і дзяцей выхоўвалі і партызанам дапамагалі.

     Пакажыце прыклад сваім дзецям, як важна памятаць подзвігі салдат, часта зусім юных (Марат Казей, Зіна Партнова і інш.), якія аддалі сваё жыццё за наша жыццё і нашу свабоду!

     Паслухайце разам з дзецьмі песні на ваенную тэматыку.

     Разгледзьце карцінкі з выявай ваеннай палявой кухні і сталовых прадметаў (кацялок, лыжка, фляшка...).

 Разам з дзіцем прыгатуйце салдацкую кашу.

    Можна намаляваць салют Перамогі. Разам са старэйшымі дзецьмі прапануем зрабіць пілотку з паперы.

Маршрут выхаднога дня сям'і Такмаковых

"Экскурсія ў зімовы лес" (выхавальнік Квач Г.І.)

   Маршрут выхаднога дня "Лідахарчканцэнтраты" (выхавальнік Квач Г.І.)

       Маршрут выхаднога дня "МНС г.Ліда" (выхавальнік Квач Г.І.)

  

 Маршрут выхаднога дня "Гродна" Врублеўскай Насці (Выхавальнік  Квач Г.І.) 

     

Маршрут выхаднога дня Хто дае малако?”

Усё радзей можна  сустрэць на палетках хатніх кароў, таму экскурсія на жывёлагадоўчую ферму стане  цікавым падарожжам для дзіцяці.

Сумесны паход сям’і запомніцца вам і вашаму дзіцяці на доўгія гады, адкрые для вас тыя рысы характару сына або дачкі, пра якія вы нават і не здагадваліся, зробіць вашу сям’ю яшчэ больш дружнай, навучыць клапаціцца пра навакольнае асяроддзе.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.