Графік работы этнаграфічнага музея“Спадчына”
Панядзелак – пятніца – 9.00 – 16.00
Субота – 9.00 – 13.00
Сайт этнаграфічнага музея "Спадчына"
ETHNOGRAPHIC MUSEUM "SPADCHYNA"
SEE "Zabolotssecondary school"
53.185370, 25.840060
Address: agrotown Zabolot, Voronovo district, Grodno region, Sovetskaya Street, 26A
Open and closed: 9.00. - 16.00.
Phone: 801594 41911
Email: zssh@tut.by
Website: https://upk-zabolot.schools.by/
The museum has an interesting collection of pottery, blacksmithtools,weaving and things of wood and clothing items. The exposition consists of the following sections:
1. Peasant hut of late XIX - early XX century (peasant hut covered in straw, the interior corresponds to the XIX - early XX century).
2. Section "The Host Corner " (items of agricultur al tools, household equipment).
3. Section "The Hostess Corner " (items cjnnected with female labor).
4. Section "Weaving and embroidery" (towels with Belarusian ornament, weaving products).
5. Section "Products from straw and vines" (decorative expositions in vines and straw).
Кароткая характарыстыка этнаграфiчнага музея “Спадчына”
Кароткая характарыстыка гісторыка-этнаграфiчнага музея “Спадчына”
Гісторыка-этнаграфічны музей Забалацкай сярэдняй школы створаны ў верасні 1985 года. Кіраўнікамі музея з 1985 па1987гг. была Мялешка Таццяна Іванаўна, настаўнік рускай мовы і літаратуры, з 1987 па 1993 гг. – Войшніс Фаіна Стэфанаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, з 1993 па 1997 гг. – Адамоніс Ванда Браніславаўна, настаўнік гісторыі, з 1997 па 2003 гг. Бужынская Леакадзія Яўгенаўна, настаўнік геаграфіі, з 2003 па 2004 гг. – Радзько Вольга Мечыславаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры. Кіраўніком гісторыка-этнаграфічнага музея “Спадчына” з 2004 г.з’яўляецца Войшніс Фаіна Стэфанаўна.
Наш музей прапагандуе культурную спадчыну роднага краю. Мы знаёмім дзяцей і дарослых са знакамітымі людзьмі, з песеннай спадчынай. У музеі праходзяць урокі гісторыі, грамадазнаўства, беларускай мовы і літаратуры, працоўнага навучання.
-
Агульная колькасць эспанатаў – 580
-
Колькасць экспанатаў асноўнага фонду – 470
-
Колькасць экспанатаў дапаможнага фонду – 110
-
Колькасць экспанатаў асноўнага фонду, паступіўшых на працягу 2023 года –3
-
Колькасць арганізавана выставак на працягу 2023 года – 7
Музей мае дакладную ўліковую дакументацыю (інвентарную кнігу, якая заверана дзяржаўным музеем, акты прыёму і выдачы музейных рэчаў, вопісы музейных прадметаў, якія ўзяты на ўлік дзяржаўным музеем, навуковыя пашпарты, на найбольш выдатныя рухомыя гісторыка-культурныя каштоўнасці са складу фондавай калекцыі разам з іх фотаздымкамі).
Плошча музея складае 72 м<sup>2</sup>, а таксама ёсць памяшканне для фондасховішча.
Экспазіцыя музея створана на высокім мастацка-эстэтычным узроўні, з улікам сучасных патрабаванняў.
Большасць жыхароў Воранаўскага раёна наведваюць наш гісторыка-этнаграфічны музей “Спадчына”. Былі госці са Шчучынскага, Лідскага, Ваўкавыскага, Зельвенскага, Іўеўскага, Аставецкага, Смаргонскага раёнаў; гарадоў Гродна, Ліды, Слоніма, Мінска, Астраўца, Ваўкавыска, а таксама замежныя госці з Літвы, Украіны, Польшчы, Англіі, Германіі наведалі гісторыка-этнаграфічны музей “Спадчына
Адзінаццаць нашых экспанатаў узяты на дзяржаўны ўлік у ДУА “Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей”.