Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Навіны 8 класс

“Маленькія героі вялікай вайны” – так называлі падлеткаў, якія побач з дарослымі абаранялі сваю радзіму ад ворагаў. Менавіта пра іх ішла гаворка ў 5 класе на ўроку мужнасці “Піянеры-героі”, які быў прысвечаны Дню юнага героя-антыфашыста.

9 февраля 2022 в 16:28 | Пакулис Г. А. | нет комментариев

21 студзеня ў Беларусі стартавала рэспубліканская акцыя "Бяспека - у кожны дом", якая накіравана на прыцягненне ўвагі людзей да праблемы пажараў і гібелі на іх людзей. У рамках гэтай акцыі навучэнцы 5 класа сустрэліся з начальнікам ПАВП -11 Шылко В.В., які расказаў дзецям аб правілах абыходжання з агнём, адказаў на пытанні, якія цікавілі пяцікласнікаў.

26 января 2022 в 15:41 | Пакулис Г. А. | нет комментариев

З нагоды 130-годдзя вядомага беларускага паэта Максіма Багдановіча пяцікласнікі прынялі ўдзел у літаратурнай гасцёўні “У вянок Максіму”.

22 декабря 2021 в 17:46 | Пакулис Г. А. | нет комментариев

Пра асаблівасці працы жывёлаводаў навучэнцы ведаюць, бо жывуць у сельскай мясцовасці. Аднак убачыць на свае вочы, як працуюць людзі на вялікай малочна-таварнай ферме, было вельмі цікава. Гэтаму паспрыяла экскурсія на МТФ “Лялянцы” КСУП “Гіркі”. Пяцікласнікі ўбачылі там аўтаматызаваную даільную залу, сучасную лабараторыю, дзе праводзяць аналіз малака. Дырэктар КСУП Мушынскі Т.Я. расказаў пра асаблівасці працы на дадзенай ферме, правёў экскурсію па прадпрыемстве.

8 декабря 2021 в 21:43 | Пакулис Г. А. | нет комментариев

Доўга абмяркоўвалі пяцікласнікі экскурсію на Радунскі агароднінасушыльны завод. А пагаварыць было пра што! Дзеці мелі магчымасць убачыць, як з добра ўсім вядомай бульбы атрымліваюць крухмал. З цікавасцю слухалі навучэнцы аповед экскурсавода, хадзілі па цэхах прадпрыемства. Па завяршэнні экскурсіі кожнага чакаў прыемны сюрпрыз – пачак салодкіх кукурузных палачак.

20 октября 2021 в 17:34 | Пакулис Г. А. | нет комментариев

10 лютага прайшла інфармацыйная гадзіна, прысвечаная вываду войск з Афганістана. Дзеці яшчэ раз успомнілі аб падзеях, якія адбыліся ў Афганістане ў 1979 - 1989 гадах,а таксама пазнаёміліся з нашымі землякамі, якія ўдзельнічалі ў гэтай вайне і гераічна выконвалі свой воінскі абавязак.

15 февраля 2021 в 15:46 | Венцкевич И. Д. | нет комментариев