Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Экскурсія на шклозавод “Нёман”

Дата: 6 ноября 2021 в 20:37, Обновлено 10 февраля 2022 в 15:25
152 просмотра

Экскурсія на шклозавод “Нёман”, што знаходзіцца ў горадзе Бярозаўка, пакінула шмат цікавых і незабыўных уражанняў у вучняў 5 класа. Яны пазнаёміліся з гісторыяй будаўніцтва завода, даведаліся пра першых яго ўладальнікаў. Пачулі навучэнцы ад экскурсавода і пра тое, што шкло вырабляюць з пяска, вапны і соды. А з якім захапленнем усе сачылі за працэсам стварэння шкляных і крыштальных вырабаў! Доўга стаялі дзеці каля плавільнай печы і са здзіўленнем назіралі, як з гарачай загатоўкі рабочыя за некалькі хвілін выдуваюць шкляныя вырабы.Уважліва потым усе сачылі за апрацоўкай шкла. Пяцікласнікі паглядзелі, як, гравіруючы крыштальныя вырабы алмазнымі дыскамі, ствараюцца прыгожыя ўзоры на іх. А як цікава было ў музеі шклозавода “Нёман”! Незвычайныя па колеры і форме вазы, талеркі, шклянкі, кветкі, фігуркі жывёл і птушак вельмі ўразілі дзяцей. Наведалі пяцікласнікі і  фірменны магазін, дзе набылі сваім родным падарункі, а таксама атрымалі сувеніры на памяць.

Фотасправаздача https://upk-zabolot.schools.by/photoalbum/916423

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.