Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Міжнародная эстафета да 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

Дата: 10 февраля 2020 в 10:22
Автор: Вентис С. Ф.
362 просмотра

 10 лютага Лідскі пагранічны атрад на базе нашай установы адукацыі вітаў удзельнікаў міжнароднай эстафеты, прысвечанай 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

"Эстафета Перамогі" пачала свой шлях  5 лютага адначасова ў Брэсце і Мурманску. Праходзіць яна ў адпаведнасці з рашэннем савета камандуючых пагранічнымі войскамі краін-удзельніц СНД. У склад эстафетнай групы ўваходзяць афіцэры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, вайскоўцы Гродзенскай памежнай групы, а таксама ветэраны пагранічных войскаў. Сімвал эстафеты - кубак - пройдзе некалькі тысяч кіламетраў. На Гродзеншчыну «Эстафета Перамогі» прыйшла 8 лютага на пагранзаставу «Лясная», далей эстафетная група накіравалася ў Свіслач, затым на тэрыторыю Бераставіцкага раёна. Сёння яе сустрэлі ў Забалаці.

Міжнародная «Эстафета Перамогі» з'яўляецца важнай грамадска-палітычнай падзеяй. Яна праходзіць па месцах  бітваў, у якіх наш народ сустрэўся з ворагам у першыя дні Вялікай Айчыннай вайны. Нашы дзяды і прадзеды гінулі як героі, але не скарыліся  ворагу. Іх подзвіг свяшчэнны. Памяць аб Вялікай Перамозе аб'ядноўвае і будзе аб'ядноўваць народы-пабрацімы, якія змагаліся за мірнае неба. Хай эстафета будзе сімвалам  ў згуртаванні  і ўмацаванні  краін садружнасці, а яе сімвал пранясе па краінах СНД ідэю, што толькі мір і згода, узаемадзеянне і ўзаемадапамога служаць надзейным падмуркам для дабрабыту любой краіны.

 «Эстафеце Перамогі» трэба прайсці яшчэ доўгі шлях, які ляжыць праз Расію, Арменію, Казахстан, Таджыкістан, Узбекістан, Туркменістан і Азербайджан. Завершыць свой шлях эстафета 28 мая ў Маскве на Паклоннай гары.

- У наш маршрут ўваходзяць усе аддзяленні органаў памежнай службы. На кожнай пагранзаставе будуць праходзіць ўрачыстыя мерапрыемствы і ўрокі мужнасці. Мы ўскладзем кветкі да мемарыялаў у знак памяці аб подзвігу нашых продкаў. Вельмі сімвалічна, што эстафету праводзяць пагранічнікі. Бо менавіта яны першымі сустрэлі націск ворага, - адзначыў старэйшы эстафетнай групы, палкоўнік Кірыл Кіндзель.

Усе, хто выступаў на мітынгу, звярталіся да моладзі, якая з годнасцю працягвае традыцыі продкаў. На маладое пакаленне ўскладзена важная місія - захаваць памяць пра гераічнае мінулае краіны і продкаў. У нашай  школе  дзейнічае атрад юных сяброў пагранічнікаў.  Юныя пагранічнікі шануюць памяць тых, хто аддаў сваё  жыццё  за мірнае будучае ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Перадача эстафеты памежнай службе ФСБ Расіі пройдзе 18 лютага на стыку межаў трох дзяржаў: Беларусі, Расіі і Латвіі.

Фотасправаздача

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.