Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Конкурсна-забаўляльная праграма "Мілым мамам прысвячаецца"

Дата: 19 октября 2019 в 11:37, Обновлено 19 октября 2019 в 11:43
Автор: Вентис С. Ф.
363 просмотра

Піянерскі атрад "Арляты" падрыхтаваў і правёў конкурсна-забаўляльную праграму "Мілым мамам прысвячаецца...", у якой прынялі ўдзел мамы вучняў 5 класа. Мамы-ўдзельніцы, падзяліўшыся на дзве каманды, прайшлі выпрабаванні ў конкурсах "Казачны", "Гаспадынька", "Дэгустацыйны", "Адзень дзіця", "Збяры партфель". У конкурсах "Папялушка" і "Камплімент"  прынялі ўдзел дзеці мам-удзельніц і дапамаглі набраць дадатковыя балы. Па выніках конкурсаў перамогу атрымала "дружба". Усе мамы узроджаны дыпломамі "Самая сапраўдная мама"

Піянеры для мам спявалі песні і частушкі, чыталі вершы і падрыхтавалі самыя цёплыя словы-пажаданні, а таксама ўсе мамы атрымалі падарункі, зробленыя сваімі рукамі.

Фотасправаздача

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.