Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Урок мужнасці "Піянеры-героі"

Дата: 9 февраля 2022 в 16:28, Обновлено 10 февраля 2022 в 00:59
276 просмотров

“Маленькія героі вялікай вайны” – так называлі падлеткаў, якія побач з дарослымі абаранялі сваю радзіму ад ворагаў. Менавіта пра іх ішла гаворка ў 5 класе на ўроку мужнасці “Піянеры-героі”, які быў прысвечаны Дню юнага героя-антыфашыста.

 Мерапрыемства было праведзена сумесна з бібліятэкарам Шылінай С.П. Святлана Пятроўна расказала вучням, чаму менавіта 8 лютага адзначаецца Дзень юнага героя-антыфашыста. Цікава было ім даведацца, што  гэты дзень быў зацверджаны чарговай Асамблеяй ААН у 1964 годзе ў гонар загінуўшых удзельнікаў антыфашысцкіх дэманстрацый – французскага школьніка Даніэля Феры ў 1962 годзе і іракскага хлопчыка Фадыла Джамаля ў 1963 годзе. Навучэнцы даведаліся, што тысячы падлеткаў змагаліся ў партызанскіх атрадах і ў радах арміі. Пяцікласнікі паглядзелі фільм пра юных змагароў Марата Казея, Лёню Голікава, Зіну Партнову і Валю Коціка, якім было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, а таксама пазнаёміліся з гераічнымі подзвігамі сваіх равеснікаў-землякоў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.