Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Восеньскія Дзяды

Дата: 29 октября 2021 в 00:19, Обновлено 4 ноября 2021 в 23:23
185 просмотров

У лістападзе адзначаецца Дзень Памяці продкаў, які ў народзе называюць “Дзяды”. Дзяды (асяніны, восеньскія або вялікія, змітраўскія Дзяды) – праваслаўнае свята. У католікаў памінанне продкаў адбываецца 1 лістапада ў Дзень Усіх Святых і 2 лістапада ў Задушны дзень.

Гэты стары, як свет, рытуал, адзначаўся традыцыйна ў сям’і, але зараз стаў нацыянальным святам беларусаў. На Дзяды беларус узбагачаецца розумам сваіх продкаў, іх жыццёвым вопытам. А як адзначалася свята “Дзяды”? Да свята рыхтавалася ўся сям’я. Той з дарослых, хто быў у ад’ездзе, спяшаўся да вечара вярнуцца дадому. Неабходна было ўсюды навесці парадак: вымесці смецце з двара, пасыпаць сцяжынкі жоўтым пясочкам. Гэта рабіў гаспадар. А яшчэ ён карміў жывёлу. Гаспадыня прыбірала ў хаце: засцілала ложкі і сталы чыстымі посцілкамі і абрусамі, асабліва старанна чысціла кут і запечак, рыхтавала шматлікія стравы. Усе мыліся ў лазні. Казалі: “Трэба грэшнае цела абмыць, а потым і дзяды адбыць.”
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.