Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ШАГ «Мы - грамадзяне мірнай і стваральнай краіны» (Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь)

Дата: 26 марта 2020 в 15:56, Обновлено 27 марта 2020 в 17:05
485 просмотров

26.03.2020 для навучэнцаў 8-11 класаў установы адукацыі адбылося паседжэнне Школы актыўнага грамадзяніна «Мы - грамадзяне мірнай і стваральнай краіны» (Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь)

ШАГ 1 «МЫ даведваемся»

Класны кіраўнік 9 "А" класа  Міхайлава Я.Я. пазнаёміла  навучэнцаў з  інфармацыйнымі блокамі:

- «Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь»

- «Акцыя "Мы -  грамадзяне Беларусі!»

- "Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі"

ШАГ  2 «МЫ разважалі»

Яніна Яўгеньеўна  арганізавала  абмеркаванне інфармацыі, атрыманай за ШАГ 1.

Блок "Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь"

 Вышэйшай каштоўнасцю нашага грамадства і дзяржавы з'яўляецца чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі,  іх рэалізацыя. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь гарантуе кожнаму грамадзяніну правы і свабоды, неабходны для стваральнай працы, годнага жыцця і гарманічнага развіцця асобы.

 Канстытуцыя – Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і замацоўвае аснощныя  прынцыпы і нормы прававога рэгулявання важнейшых грамадскіх адносін. У ёй замацоўваюцца асновы дзяржаўнага ладу, устанаўліваюцца прынцыпы выбарчай сістэмы, вызначаецца кампетэнцыя органаў дзяржаўнай улады, замацоўваюцца правы і абавязкі грамадзян. Усе законы, указы і пастановы, якія прымаюцца ў Рэспубліцы Беларусь, павінны строга адпавядаць Канстытуцыі.

 У Рэспубліцы Беларусь дзейнічае Канстытуцыя 1994 года са зменамі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 года і 17 кастрычніка 2004 года. Яна была прынятая 15 сакавіка 1994 года Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь і з'яўляецца першай у гісторыі суверэннай дзяржавы і пятай па ліку Канстытуцыяй Беларусі, прынятай пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года.
У Канстытуцыі пералічаны асноўныя правы і абавязкі чалавека і грамадзяніна.

Блок «Акцыя "Мы -  грамадзяне Беларусі!»

 У рамках Усебеларускай акцыі " Мы-грамадзяне Беларусі!", прысвечанай Дню Канстытуцыі, кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ва ўрачыстай абстаноўцы ў Палацы Незалежнасці ўручыў пашпарты юным грамадзянам Беларусі.
 Удзельнікамі мерапрыемства сталі 25 беларусаў, якім споўнілася 14 гадоў. Яны прыехалі ў сталіцу з розных рэгіёнаў краіны. Нягледзячы на юны ўзрост, яны ўжо дасягнулі пэўных поспехаў у вучобе, праявілі сябе ў творчых конкурсах, алімпіядах, спартыўных спаборніцтвах.
 Аляксандр Лукашэнка асабіста ўручыў кожнаму вучню пашпарт, адзначыўшы, што атрыманне гэтага дакумента ва ўсе часы ўспрымалася як першы крок у дарослае жыццё.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ўсе, хто сёння трапіў у Палац Незалежнасці, атрымалі гэтую магчымасць сваімі поспехамі. "Тут няма выпадковых людзей. Тут людзі, якія ўмеюць працаваць і паказваць прыклад іншым, весці за сабой", - сказаў ён.

 Прэзідэнт адзначыў, што папярэднія пакаленні зрабілі ўсё, каб моладзь магла ганарыцца сваёй краінай. «Зараз ваша чарга  развіваць, праслаўляць  як ў будучыні, так і ў сучаснасці, абараняць Беларусь, - сказаў ён.

 Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі ў падарунак ад кіраўніка дзяржавы кнігу "Я-грамадзянін Рэспублікі Беларусь", наборы прысмакаў, а таксама каштоўныя словы, сказаныя на дарогу . «Будзьце журналістамі, артыстамі, інжынерамі, аграномамі – усё, што нам трэба будзе ў гэтым жыцці ў нашай краіне. Поспехаў вам, і галоўнае - будзьце шчаслівыя, - параіў Аляксандр Лукашэнка.

 Усебеларуская акцыя " Мы-грамадзяне Беларусі!", прысвечаная Дню Канстытуцыі, якая стартавала ў 2004 годзе па ініцыятыве БРСМ, пройшла па ўсёй краіне пад слоганам # раЗАм . Напярэдадні і ў Дзень Канстытуцыі мерапрыемствы акцыі аб'ядналі больш за 4 тыс. юных беларусаў. Галоўны дакумент юнакам ўручылі кіраўнікі заканадаўчай і выканаўчай улады, грамадскія дзеячы і іншыя заслужаныя людзі краіны.

 Выступіла педагог-арганізатар установы адукацыі Венціс С.Ф., якая расказала як у рамках акцыі "Мы - грамадзяне Беларусі" у Воранаўскім райвыканкаме прайшло мерапрыемства,  прысвечанае Дню Канстытуцыі.

 Сваімі ўражаннямі падзяліліся навучэнкі школы Сухоцкая В. (8"Б"кл.) і Утаўка Я. .(8 "А"кл.) , якім  урачыста  былі выдадзены пашпарты і падарункі.

Блок "Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі"

  2 красавіка 1997 года быў падпісаны Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі. Асноўнымі мэтамі стварэння Саюза было імкненне павысіць узровень жыцця народаў, умацаваць адносіны братэрства, дружбы і супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і іншых галінах, забяспечыць устойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё дзяржаў-удзельніц на аснове аб'яднання іх матэрыяльных і інтэлектуальных патэнцыялаў.
 Наступным важным этапам у развіцці саюзных адносін дзвюх дзяржаў стала падпісанне 25 снежня 1998 года Дэкларацыі аб далейшым яднанні Беларусі і Расіі, Дагавора аб роўных правах грамадзян, Пагаднення аб стварэнні роўных умоў суб'ектам гаспадарання і Пратаколу да яго. У гэтых дакументах прэзідэнты дзвюх краін цвёрда заявілі аб рашучасці працягнуць паэтапны рух да добраахвотнага аб'яднання ў Саюзную дзяржаву.

 Завяршылася размома  праглядам некалькіх відэаролікаў у рамках праекта АТН "Ровесники независимости", прысвечаных 25-годдзю Канстытуцыі і інстытута прэзідэнства ў Рэспубліцы Беларусь.

 Актыўна ўдзельнічалі вучні ў віктарыне “Мае правы і абавязкі”.

З прадстаўніком Моладзевага парламента "Юнацтва" Пышынскай Аляксандрай  абмяркавалі суверэнітэт, незалежнасць дзяржавы, маштабныя сацыяльныя аб'екты, значныя прамысловыя аб'екты, грамадзянскую пазіцыю, грамадзянскую актыўнасць моладзі ў Беларусі.

У ходзе рэалізацыі ШАГ 3 «МЫ дзейнічаем» Міхайлава Я.Я.  падвяла  вынікі: тэма сённяшняй сустрэчы актуальная, навучэнцы абмеркавалі  пытанне  арганізацыі віртуальных экскурсій  падчас веснавых канікул.

Фотасправаздача

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.