Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

"З юбілеем, родная школа!"

Дата: 2 февраля 2020 в 17:26, Обновлено 3 февраля 2020 в 11:48
Автор: Котик В. В.
618 просмотров

<font style="background-color: rgb(255, 255, 255);">31 студзеня наша школа адзначыла 80-гадовы юбілей. Рыхтаваліся да яго ўсёй дружнай сям’ёй. Моцна хваляваліся: ці прыедуць былыя настаўнікі і былыя выпускнікі,  ці ўсе артысты будуць гатовы да сустрэчы гасцей…
Атмасфера грандыёзнага свята адчувалася ва ўсім. У вестыбюлі школы, дзе настаўнікі ветліва сустракалі кожнага госця, было ажыўлена: цёплыя поціскі рук і абдымкі, воклічы і гутаркі, кветкі... Вядома, многіх сустрэла ўжо не тая альма-матэр, якую яны пакідалі шмат гадоў назад, а новая, пасля рамонту, які цалкам змяніў яе аблічча, – светлая, цёплая, чыстая.
Госці ідуць адзін за адным. Гаспадары сустракаюць кожнага і праводзяць у залу. Усе шчасліва ўсхваляваныя ў чаканні святочнай праграмы.
І вось усе месцы ў зале запоўнены. На сцэну падымаюцца вядучыя Галіна Ненартовіч і Валянціна Бернацкая і пачынаюць свята песняй “Юбілей школы” , тым самым  абвясціўшы яго пачатак.
Вядучыя прадставілі шаноўных гасцей, якія прыехалі на святочнае мерапрыемства.   Са словамі падзякі і падарункамі завіталі на юбілей старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.Я.Ганевіч, намеснік старшыні райвыканкама А. А. Карповіч, начальнік аддзела адукацыі  В.В.Люленка, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза працаўнікоў асветы і навукі І.Г.Зубель. Кожны з гасцей  падчас віншавання адзначыў высокі прафесіяналізм забалацкіх настаўнікаў і ўручыў заслужаныя  ўзнагароды настаўнікам і абслугоўваючаму персаналу.
 Усіх прысутных   вітала на юбілейным вечары дырэктар установы адукацыі Н.І.Юшэвіч, якая падзякавала калектыў за добрасумленную працу,  павіншавала з юбілеем і падзялілася планамі на будучае. А гісторыя школы была  прадстаўлена ў  відэафільме, што, як самая вялікая незгасальная зорка, свеціць над Забалаццю і яе ваколіцамі вось ужо 80 слаўных гадоў. Называліся імёны кіраўнікоў школы, гады іх  дырэктарства і асноўнае з таго, што было зроблена ў той перыяд. Гэта – ілюстрацыя і дадатак да сімвалічных слядоў, якія вядуць у школу, і на якіх кароткія звесткі пра ўсіх галоўных настаўнікаў школы-юбіляркі...
Рукамі навучэнцаў і іх бацькоў была падрыхтавана выстава падарункаў да 80-годдзя любімай школы. Павіншаваць школу з юбілеем прыйшлі і нашы суседзі - калектыў Забалацкага філіяла Радунскай ДШМ. а таксама ваеннаслужачыя  пагранзаставы "Забалаць".
Заставацца сучаснай, прыгожай і інтэлектуальнай установай адукацыі -  з такімі пажаданнямі школе выказаліся і вэтэраны педагагічнай працы, якія пад кіраўніцтвам былога дырэктара Ляха М.М. прайшліся ва ўспамінах па старонках свайго настаўніцкага жыцця.
Шмат прыгожых, шчырых і сардэчных слоў  віншавання і падзякі прагучала ў гэты вечар у адрас настаўнікаў і  ветэранаў педагагічнай працы ад гасцей і выпускнікоў розных пакаленняў, якія праславілі наш раён і вобласць і сення займаюць высокія пасады. Кожны з прысутных, хто прыйшоў і прыехаў на свята,  падрыхтаваў школе свае падарункі.
Госці свята былі ўражаны майстэрствам дзяцей, выпускнікоў  і настаўнікаў, што падрыхтавалі цудоўную праграму. У юбілейны вечар у любові да сваёй школы прызнаваліся першакласнікіі, якія чыталі вершы, і будучыя выпускнікі 2020 года, якія  радавалі прысутных музыкальными кампазіцыямі.  Кожны  рыхтаваў тое, на што быў найбольш здольны. Так што нястачы ні ў вакалістах, ні ў танцорах, ні майстрах сцэнічнага жанру зусім не адчувалася. Трэба было бачыць, як танцавалі дзяўчынкі “Кадрыль”, як па-майстэрску выканалі песню "Весачка мая " гурт народнай музыкі "Дударыкі", а вакалісткі В.Буйко, В.Краеўская, Н.Куклінская і Э.Вільчэўская здзівілі гледачоў артыстызмам і мілагучнасцю выканання музычных твораў. Былыя школьнікі,  выпускніцы нашай  установы адукацыі  Юхно В. і Бялко М. цудоўна выканалі песні,  якія сталі падарункам для любімай школы і яе педагогаў.
Напрыканцы юбілейнага вечара прагучала  фінальная песня "Мы - каманда, мы-сям'я!" ў выкананні педагогаў і працаўнікоў установы адукацыі.     А пасля заканчэння святочнай праграмы яшчэ доўга не хацелі разыходзіцца выпускнікі і педагогі, якія дзяліліся сваімі ўспамінамі.
І няхай сабе  сцены школы даўно пакінулі першыя выпускнікі, і няхай на іх скронях блішчыць сівізна, на змену ім, колішнім гарэзам, прыйшлі спачатку іх дзеці, а потым — унукі і праўнукі. Гэта бясконцы кругазварот, дзякуючы якому школа жыве, дыхае, хвалюецца, адзначае святы і перамогі і заўсёды застаецца… маладой.
З юбілеем, родная школа!</font>

<font style="background-color: rgb(255, 255, 255);">Фота на сайце Воранаўскай газеты"</font>

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.