Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Педсавет па выхаваўчай рабоце

Дата: 29 декабря 2019 в 20:47, Обновлено 30 декабря 2019 в 15:12
Автор: Котик В. В.
446 просмотров

26 снежня 2019 года ва ўстанове адукацыі адбыўся педсавет па выхаваўчай рабоце "Аб эфектыўнасці работы педкалектыва па арганізацыі шостага школьнага дня" ў форме дзелавой гульні з элементамі дыскусіі. З аналізам работы па дадзеным пытанні выступіла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Коцік В.У. Валянціна Уладзіміраўна спынілася на  праекце "Мы-разам" і прапанавала адправіцца ў падарожжа на незвычайным цягніку, які кожную суботу "прыбывае" на станцыю "Суботкіна".  Назвала эфектыўныя формы правядзення мерапрыемстваў, звярнула ўвагу на праблемы школы ў рабоце па арганізацыі шостага школьнага дня. У выступленнях педагогаў таксама  былі агучаны "плюсы" і "мінусы" работы з навучэнцамі па арганізацыі вольнага ад вучобы дня. Затым у форме дыскусіі ў групах прайшло абмеркаванне сваіх мадэляў 6 школьнага дня, дзе выказалі сваю думку і "бацькі", і "настаўнікі". Па выніках анкетавання былі агучаны і пажаданні вучняў па арганізацыі шостага школьнага дня.

Рэфлексія прайшла ў займальнай форме, "пасажыры цягніка" выказалі свае пажаданні і  за прадуктыўную работу атрымалі салодкія падарункі ад Дзеда Мароза.

Фотасправаздача.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.