Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Краязнаўчыя даследаванні як сродак далучэння навучэнцаў да пошукава-даследчай дзейнасці»

Дата: 9 декабря 2019 в 11:53, Обновлено 9 декабря 2019 в 20:42
510 просмотров

5 – 6 снежня 2019 года ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства прайшла рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Краязнаўчыя даследаванні як сродак далучэння навучэнцаў да пошукава-даследчай дзейнасці». 

Падрыхтаваныя навучэнцамі матэрыялы прайшлі сур’ёзны адбор на раённых і абласных этапах. Больш за 70 работ было прадстаўлена на рэспубліканскі этап конкурсу «Скарбонка краязнаўчых знаходак». Па выніках ацэнкі журы адобрана 40 лепшых праектаў, якія былі абаронены навучэнцамі ў рамках канферэнцыі – адзначыла на ўрачыстым адкрыцці канферэнцыі Алена Уладзіміраўна Ануфровіч, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

Па выніках ацэнкі рэспубліканскага журы дыпломам I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджана Мінгілевіч Анастасія, навучэнка 9 "А" класа  (кіраўнік Войшніс Фаіна Стэфанаўна).

Віншуем з перамогай!

Фотасправаздача

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.