Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Ратаваць - высакародна і адказна

Дата: 14 ноября 2019 в 12:32
328 просмотров

Атрымаць вышэйшую спецыяльную адукацыю і стаць сапраўдным выратавальнікам можна, паступіўшы ў Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь. Гэта ўстанова адукацыі, у якога за плячыма важкі вопыт падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў.

На навучанне прымаюцца юнакі і дзяўчаты ва ўзросце ад 17 да 25 гадоў. Абітурыенты здаюць уступныя іспыты па беларускай альбо рускай мове на выбар, фізіцы і матэматыцы ў форме цэнтралiзаванага тэсцiравання.
Тэрмін навучання на вочнай форме навучання - 4 гады.
Навучанне ажыццяўляецца як на бюджэтнай, так і на платнай аснове.
Усім кандыдатам на паступленне неабходна:
- да 1 красавіка - звярнуцца ў Воранаўскі РАНС з заявай аб жаданні паступіць у ВНУ МНС;
- да 19 мая - прайсці медыцынскі агляд ваенна-урачэбнай камісіі МУС у г. Гродна на прадмет вызначэння ступені прыдатнасьці да службы ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях;
- з 20 па 31 мая прайсці прафадбор, які ўключае ў сябе здачу залікаў па фізічнай падрыхтоўцы (пералік практыкаванняў і нарматывы іх выканання прадстаўлены на сайце http://ucp.by ў раздзеле «Абітурыенту»).
Маладыя людзі, якія паступілі ва ўніверсітэт, здымаюцца з воінскага ўліку і на вайсковую службу не прызываюцца, час вучобы залічваецца ў стаж службы ў МНС і агульны працоўны стаж.
Курсанты знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні: бясплатнае пражыванне (1 год вучобы - казарменнае становішча, 2-4 курсы інтэрнат), трохразовае харчаванне, абмундзіраванне, медыцынскае абслугоўванне, а таксама стыпендыяй. У перыяд вучобы усе курсанты маюць права бясплатна прайсці навучанне на права кіравання аўтатранспартам і атрымліваюць пасведчанне кіроўцы.
Пасля заканчэння навучання выпускнікам прысвойваецца афіцэрскае званне - лейтэнант унутранай службы, гарантаванае стопрацэнтнае працаўладкаванне.
Больш падрабязную інфармацыю пра паступленне ў ВНУ МНС можна атрымаць у Воранаўскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях па адрасе: г.п. Воранава, вул. Юбілейная, 54.
Кантактны тэлефон: 8-1594-4-42-99.
Воранаўскі РАНС.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.