Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ШАГ. "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь"

Дата: 21 марта 2019 в 16:24, Обновлено 21 марта 2019 в 17:14
Автор: Вентис С. Ф.
637 просмотров

21 сакавіка адбылося пасяджэнне Школы Актыўнага Грамадзяніна  па тэме "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь", прысвечанай 25-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь". 

Педагог-арганізатар напомніла навучэнцам 8-11 класаў аб асноўным дакуменце РБ - Канстытуцыі, яе раздзелах, калі была прынята і дапрацавана, аб правах і абавязках грамадзяніна Беларусі. Навучэнцы абмеркавалі пытанні праў і свабоды, якія гарантуе Канстытуцыя, абавязкі грамадзян Рэспублікі, што значыць "быць сапраўдным грамадзянінам РБ".

Па традыцыі 15 сакавіка праходзіць Усебеларуская грамадзянска-патрыятычная акцыя "Мы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь". У гэты дзень у Палацы Незалежнасці  Прэзідэнт Аляксандар Рыгоравіч Лукашэнка ўручыў 25 юным беларусам, якім споўнілася 14 год,  галоўны дакумент  - пашпарт. Прэзідэнт спадзяецца, што моладзь "будзе ствараць будучае краіны, думаць аб яе дабрабыце, аб тым, што пакіне сваім дзецям, захоўваць духоўныя каштоўнасці, культуру і самае галоўнае - мір на сваёй зямлі"

У Воранаўскім раёне таксама праведзена акцыя "Мы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь", у якой прыняла ўдзел навучэнка нашай установы адукацыі Врублеўская Віялета. Яна расказала удзельнікам пасяджэння, што атрымала свой першы пашпарт з рук ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Сцяпана Аксенцьевіча Жука, аб правядзенні "Адкрытага дыялога" з прадстаўнікамі  улады Воранаўшчыны  Карповічам А.А., намеснікам старшыні Воранаўскага райвыканкама, Сідаровіч Л.А., загадчыкам сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі, Пушнянковай Н.К., старшынёй раённага савета ветэранаў, Мяцеліца Н.А., першым сакратаром РК ГА "БРСМ".

Навучэнцы, якім споўнілася 14 год, атрымалі падарункі - кнігу "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь"

Фотасправаздача

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.