Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Акцыя "Цуды на Каляды"

Дата: 20 декабря 2018 в 16:03
Автор: Вентис С. Ф.
513 просмотров

На працягу снежня  вучні і іх бацькі, педагогі сабіралі падарункі для дзяцей-інвалідаў, дзяцей АПФР, дзяцей з  сямей СНС, прыёмных дзяцей, а таксама працавала Майстэрня Дзеда Мароза па вырабу віншавальных паштовак і сувеніраў для адзінока пражываючых жыхароў і пажылых у сацыяльных  палатах Забалацкай бальніцы. 

20 снежня акцябраты і піянеры дружыны імя Юрыя Смірнова, а таксама актывісты пярвічкі ГА "БРСМ" правялі дабрачынную акцыю "Цуды на Каляды".

Для дзяцей, які патрабуюць асаблівай увагі,  у школе была арганізавана сустрэча з Дзедам Марозам і Снягурачкай, якія павіншавалі з надыходзячымі каляднымі і навагоднімі святамі, а актывісты дружыны і пярвічкі падырылі падарункі.

Піянеры і акцябраты з выхавацелем групы падоўжанага дня Р.І.Чапля наведалі адзінокіх жыхароў,  якія знаходзяцца ў Забалацкай бальніцы, пачыталі ім віншаванні,  падарылі сувеніры-елачкі і паштоўкі.

Фотасправаздача

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.