Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Адкрыты дыялог "Сувязь пакаленняў"

Дата: 24 октября 2018 в 15:32, Обновлено 22 ноября 2018 в 16:56
Автор: Вентис С. Ф.
520 просмотров

24 кастрычніка ў пярвічнай арганізацыі  НПК Забалацкія яслі-сад - средняя школа ГА "БРСМ" адбыўся адкрыты дыялог "Сувязь пакаленняў" да 100-годдзя УЛКСМ  у рамках праекта "Сустрэчы на ўсе 100".

29 кастрычніка 2018 года спаўняецца сто гадоў з моманту стварэння УЛКСМ - самай масавай моладзевай арганізацыі ХХ стагоддзя. Камсамол (Усесаюзны Ленінскі камуністычны саюз моладзі, УЛКСМ) — моладзевая арганізацыя ў Савецкім Саюзе, якая існавала з 1918 па 1991 год.
    Камсамол унёс значны ўклад у развіццё маладзевага руху ў нашай краіне, у фарміраванне патрыятызму, сацыяльна адказных паводзінаў, грамадзянскай і палітычнай актыўнасці ў савецкіх грамадзян.
    Арганізацыя мела каласальны ўплыў ва ўсіх сферах жыцця: прамысловасці і эканоміцы, адукацыі і навуцы, культуры і мастацтве, спорце, арганізацыі вольнага часу.
    Аб дзейнасці Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага саюза моладзі вучням 9-11 класаў  расказала   ветэран Камсамольскага руху, ветэран працы, старшыня Воранаўскага раённага Савета ветэранаў Нэлі Казіміраўна Пушнянкова. А таксама Нэлі Казіміраўна арганізавала для вучняў выставу камсамольскіх значкоў, грамат, фотаальбомаў. 

    Гісторыя камсамола-жывы і гарачы дакумент. Перагортваючы яго старонкі, мы адчуваем дыханне эпохі, бачым непаўторную сувязь часоў і пакаленняў. 
      Правапераемнікам камсамола Беларусі з'яўляецца грамадскае аб'яднанне "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі". Самая масавая моладзевая арганізацыя Рэспублікі Беларусь сучаснасці.
      Аб дзейнасці раённай арганізацыі БРСМ і аб новым маладзёжным білеце прысутным расказала  першы сакратар Воранаўскага раённага камітэта ГА "БРСМ" Наталля Антонаўна Мяцеліца. 
ФОТАСПРАВАЗДАЧА

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.