Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Свята "Вялікдзень"

Дата: 11 мая в 12:35, Обновлено 17 мая в 15:08
67 просмотров

11 мая навучэнцы 9 класа сумесна з класным кіраўніком Цыбулька Г.Ч. і кіраўніком клуба "Юныя сябры пагранічнікаў" Войшніс Ф.С. у этнаграфічным музеі "Спадчына" правялі свята "Вялікдзень".

Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына…

Для кожнага чалавека, асабліва вяскоўца, спадчына – гэта самае галоўнае, што мы атрымалі ад продкаў. Спадчыну мы павінны годна перадаваць сваім дзецям і ўнукам. Нешта, канешне, мы страцілі са сваёй спадчыны. Лічым, што вяртацца да старога ўкладу жыцця не варта, але ведаць, як жылі нашы дзяды-прадзеды, трэба кожнаму чалавеку. Трэба ведаць тыя рэчы, якія ажыўлялі вясковую хату, рэчы, зробленыя рукамі гаспадароў і вясковых умельцаў, трэба ведаць звычаі і абрады сваёй малой радзімы. Звычай з’яўляўся адным з рэгулятараў адносін паміж людзьмі. Ён перадаваўся з пакалення ў пакаленне, вызначаў паводзіны чалавека. Звычай увасабляў у сябе вытворчыя адносіны, грамадскія святы, і абрады.

Вялікдзень  – адно з самых галоўных, шанаваных і старажытнейшых хрысціянскіх святаў. Гэта дзень, у які хрысціянскія вернікі згадваюць пра Уваскрэсенне Ісуса Хрыста, якое выказвае надзею на шчасце, лепшую долю.

Мы  пазнаёміліся  з гульнямі і забавамі народа, з павер'ямі, звязанымі з гэтай  урачыстасцю, з цікавымі велікоднымі традыцыямі  ў Забалацкім наваколлі. Зрабілі выснову, што святкаванне Вялікадня праваслаўнымі і каталікамі  мае шмат  падабенстваў, мала адрозненняў. Даведаліся, што  на Забалаччыне перад святам фарбуюць яйкі ў розныя колеры, якія з’яўляюцца сімваламі жыцця, урадлівасці.

Вялікдзень – свята “Уваскрэсенне” Ісуса Хрыста, сямейнае свята. Дораць падарункі адзін аднаму, асабліва дзецям. Ладзяць велікодныя гульні.

Вялікдзень – свята рэлігійнае. Хросныя бацькі прыносяць дзецям пафарбаваныя яйкі і падарункі. Галоўны сімвал беларускага Вялікадня – пафарбаванае яйка.

Але самае галоўнае, што Вялікдзень  з’яўляецца “свята  святаў, урачыстасць з урачыстасцей”. І ў светлыя дні Вялікадня ў душах вернікаў любой нацыянальнасці не павінна быць месца злосці, зайздрасці, крыўды. Мы павінны пастаянна праяўляць любоў, міласэрнасць, духоўнае багацце  і спачуванне да людзей.

Няхай заўсёды Вялікдзень застанецца традыцыяй у кожнай сям’і і стане адным  з любімых святаў!

Нас вельмі радуе тое, што, мы, навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі “Забалацкая сярэдняя школа імя Я.Н. Карпянкова” ушаноўваем традыцыі нашых продкаў. У школе штогод праводзяцца святы “Забалацкія Калядкі”, “Вялікдзень”, “Купалле”, “Багач”, “Дзяды, ”Пакровы”, “Жніво”, “Калядныя варожбы дзяўчат”, абрады “Заручыны”, “Вяселле”, “Уваходзіны”…   Пры правядзенні свята "Вялікдзень"  выкарыстоўваліся мясцовыя традыцыі.

Мы атрымалі вялікае задавальненне, рыхтуючыся да свята “Вялікдзень”. Лічым, што народ, які не памятае свайго мінулага, не мае свайго будучага.

Лічым, што жыве нацыя пакуль людзі ведаюць сваю спадчыну. Жыве спадчына, пакуль жыве памяць аб ёй.

І хоць гады праходзяць… Але рака памяці не пойдзе ў забыццё, чыстыя крынічкі не перасохнуць, бо слаўныя традыцыі нашага народа будуць перадавацца ў Забалаці  з пакалення ў пакаленне.

Народныя святы, звычаі, песні, казкі –  гэта не вяртанне да мінулага, а цудоўны падмурак для пабудовы будучыні.

Мы, маладое пакаленне XXI стагоддзя, павінны адраджаць старажытнасць, непаўторнасць і самабытнасць  сваёй нацыянальнай культуры. Нельга адмаўляцца ад спадчыны, што вякамі збіралася народам.







Спасылка на відэа з мерапрыемства

 https://drive.google.com/file/d/1Osl5lq1XJtjJWgOpyAK6szhpImIxDDFX/view?usp=drive_link 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.