Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень філалагічнага накірунку, замежнай мовы і гісторыі

Дата: 20 февраля в 15:16, Обновлено 22 февраля в 21:26
Автор: Буйко С. И.
58 просмотров

20 лютага ў рамках тыдня філалагічнага накірунку, замежнай мовы і гісторыі навучэнцы прынялі актыўны ўдзел у патрыятычнай квэст-гульні “Дарогай ваенных гадоў ”. Квэст – гэта магчымасць праверыць неардынарнасць свайго мыслення. Патрыятычны квэст – гэта развіццё цікавасці да гістарычнага мінулага праз вывучэнне падзей Вялікай Айчыннай вайны, выхаванне ў школьнікаў пачуцця патрыятызму, грамадзянскага абавязку і ўдзячнасці загінуўшым воінам і выжыўшым ветэранам, людзям сталага ўзросту. За перамогу ў гульні змагаліся дзве каманды, якія прайшлі баявы маршрут, узгадваючы даты, падзеі і імёны Вялікай Айчыннай вайны. За праходжванне кожнага з этапаў удзельнікі квэста атрымлівалі заслужаныя балы, па выніках якіх журы вызначыла пераможцаў. 
У гэты дзень таксама была праведзена гульня-віктарына “Знатакі нямецкай мовы і культуры”. Навучэнцы 10 класа актыўна выконвалі розныя заданнні, адказвалі на пытанні, адпрацоўвалі навык працы ў камандзе. За кожнае правільна выкананае  заданне ўдзельнікі віктарыны атрымлівалі зоркі. Перамагла каманда з найбольшай колькасцю зорак.

 

 

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.