Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Акцыя “Шануем мінулае – цэнім сучаснае” Мерапрыемствы “Ідзем у музей!”

Дата: 1 сентября 2023 в 15:04, Обновлено 17 сентября 2023 в 20:36
66 просмотров

Першы ўрок “Беларусь і Я – дыялог міру і стварэння” 6 клас

Першы ўрок “Беларусь і Я – дыялог міру і стварэння” прайшоў у этнаграфічным музеі “Спадчына” з навучэнцамі 6 класа (класны кіраўнік Міхайлава Я.Я., кіраўнік этнаграфічнага музея “Спадчына” Войшніс Ф.С.). На класнай гадзіне ішла размова пра непадзельнасць Беларусі і грамадзян Рэспублікі Беларусь. Навучэнцы тлумачылі  значэнне паняцця “дыялог міру і стварэння”. Вялася размова, пра якасці, якімі павінен валодаць сапраўдны грамадзянін (ведае сваю мову, гісторыю, сімволіку). Навучэнцы прыйшлі да высновы: мір пачынаецца з дыялогу, з умення слухаць адзін аднаго, уступаць. Менавіта дыялог міру і стварэння вядзе да супрацоўніцтва паміж людзьмі. Без міру немагчыма стварэння.
Здзейснілі завочнае падарожжа па выставе “Мая радзіма – Забалаччына”, арганізаванай у музеі, пагаварылі пра сем цудаў малой радзімы: раку Нізянка, Будрэвічаў камень з ямкамі Рэмзаўскі, касцёл Святой Тройцы ў аг. Забалаці, праваслаўны храм у Праважы, праваслаўны храм у Забалаці, Пасека-Дварчаны – вёска трагічнага лёсу, помнік землякам у аг.Забалаці.
 
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.