Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Мітынг, прысвечаны 105-годдзю ўтварэння Пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь

Дата: 16 мая 2023 в 11:48, Обновлено 16 мая 2023 в 17:07
Автор: Котик В. В.
117 просмотров

16.05.2023 члены ваенна-патрыятычнага клуба "Юныя сябры пагранічнікаў" прынялі ўдзел у Мітынгу, прысвечаным правядзенню Эстафеты ў гонар 105 гадавіны пагранічнай службы Беларусі.

Напярэдадні 105-годдзя пагранічнай службы Беларусі стартавала 7-ая Эстафета ўздоўж Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь. Група  Дзяржаўнага пагранічнага камітэта на чале з палкоўнікам Пекарам Андрэем Аляксандравічам прайшла ўздоўж  нашай граніцы па ўчастках Полацкага пагранічнага атрада і Смаргонскай пагранічнай групы, падраздзяленняў Лідскага пагранічнага атрада, які дыслацыруецца ў Іўеўскім, Лідскім і Воранаўскім раёнах. Сёння ўдзельнікі Эстафеты прыбылі на пагранічную заставу "Забалаць". 

Як адзначыў  у сваім выступленні  старшы эстафетнай групы, начальнік аддзела арганізацыі псіхалагічнай работы Упраўлення ідэалагічнай работы Дзяржаўнага пагранічнага Камітэта палкоўнік Пекар А.А.,  акцыя-эстафета прымеркавана да значных падзей гісторыі дзяржавы і пагранслужбы краіны. Больш чым за два тыдні ўдзельнікі эстафеты наведаюць Віцебскі, Гродзенскі, Брэсцкі і Гомельскі рэгіёны, пабываюць на пагранічных заставах і іншых падраздзяленнях мяжы. Агульны шлях складае звыш 5 тыс. км. Падчас правядзення эстафеты пройдуць сустрэчы моладзі з ветэранамі пагранічнай службы, да месцаў славы беларусы ўскладуць кветкі. Фініш акцыі адбудзецца ў Дзень пагранічніка (28 мая) на сталічнай плошчы Перамогі.

На Мітынгу прысутнічалі намеснік старшыні ветэранскай арганізацыі Лідскага пагранатрада Юфа В.У., пратаіерэй айцец Сергій, настаяцель вайсковага храма прыпадобнага Сергія Раданежскага,  былі запрошаны старшыня Забалацкага сельскага савета Радзівон А.С. і старшыня Гіркаўскага сельскага савета Хшаноўская С.С.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.