Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Савет РАА на базе ўстановы адукацыі

Дата: 30 апреля 2023 в 17:30, Обновлено 3 мая 2023 в 14:09
Автор: Котик В. В.
140 просмотров

29.04.2023  на базе ДУА «Забалацкая сярэдняя школа імя Я.Н.Карпянкова» прайшоў раённы савет аддзела адукацыі Воранаўскага райвыканкама.

Цёпла сустракалі гасцей навучэнцы школы з пышным караваем і прывітальным танцам. ДУА «Забалацкая сярэдняя школа імя Я.Н.Карпянкова» прадставіла асноўны накінунак працы – краязнаўча-этнаграфічны.

На  працягу 2005-2009 гг. ўстанова адукацыі мела статус этнашколы-сада. Школа ўдзельнічала ў інавацыйным праекце “Этнашкола Панямоння”, былі распрацаваны вучэбныя праграмы па далучэнні навучэнцаў да культуры роднага краю. За гэты час сабрана шмат краязнаўчага матэрыялу, які выкарыстоўваецца ў адукацыйным працэсе. Нягледзячы на тое, што зараз назва школы змянілася, традыцыі і дух  этнашколы засталіся, работа ў гэтым накірунку працягваецца.

У 2021 годзе была складзена Праграма работы ўстановы адукацыі ў этнакультурным накірунку “Ганарымся мінулым, цэнім сучаснае і працуем для будучага”, якая разлічана на 3 гады (2021-2024). У  2021/2022 навучальным годзе школа працавала ў праекце “#МЫнашчадкі”. Напрамкі  работы ў праекце - аздабленне ўстановы адукацыі ў этнастылі, знаёмства з традыцыямі і звычаямі, народнымі святамі і абрадамі.

Дырэктар установы адукацыі Юшэвіч Надзея Іванаўна ў час экскурсіі па школе расказала аб дзейнасці нашай установы адукацыі ў краязнаўча-этнаграфічным  накірунку. Затым яна запрасіла ўдзельнікаў мерапрыемства на дэгустацыю страў беларускай нацыянальнай кухні.

Для гасцей быў прадстаўлены фрагмент “Дзіцячых вячорак”, якія падрыхтавалі выхаванцы 2-ой інтэграванай групы. На танец “Полька” маленькія артысты запрасілі і гасцей.

Далей госці змаглі пазнаёміцца з мадэлямі  “Тэатра моды”, дзе былі прадстаўлены калекцыі льняных касцюмаў з выкарыстаннем сучаснага дызайна.  Дадзены праект мяркуе захаванне і традыцый народнага касцюма.

На  базе ўстановы адукацыі ўжо 33 гады існуе этнагарафічны музей,  у якім сабраны багаты краязнаўчы матэрыял, арганізоўваюцца фальклорныя святы і абрады. Тут  юныя артысты клуба “Спадчына” (кір. Коцік В.У.) парадавалі гасцей паказам абрада “Заручыны”, які быў вельмі папулярны на Забалаччыне ў другой палове ХХ стагоддзя.

Настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Мар’янская Л.П. прэзентавала аб дасягненнях педагогаў і навучэнцаў за апошнія 3 гады ў краязнаўча-даследчым і праектным накірунку.

<pre style="text-align:justify; text-indent:35.45pt"> Вывучэнне гістарычнай і культурнай спадчыны роднага краю немагчыма ўявіць без “ваеннай” старонкі ў гісторыі малой радзімы.  Гэтай тэме прысвечана экспазіцыя  “Генацыд беларускага народа”. </pre> <pre style="text-align:justify; text-indent:35.45pt"> Вельмі ўразіла гасцей экспазіцыя “Выцінанка”, дзе былі прадстаўлены работы членаў аб’яднання па інтарэсах “Творчая майстэрня” (кір.Юндзіл А.В.).</pre>

Падчас экскурсіі па школе дырэктар звярнула ўвагу на тое, што з 1 верасня 2022/2023 н.г. школе прысвоена імя Я.Н.Карпянкова – выдатнага педагога,  заслужанага работніка народнай адукацыі Беларускай ССР, і падзялілася планамі на будучае  – зрабіць экспазіцыю, прысвечаную Яўгенію Навумавічу Карпянкову.

Далей кіраўнікі ўстаноў адукацыі раёна разглядалі пытанні, заяўленыя ў плане работы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.