Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень для Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Дата: 2 июля 2022 в 09:20, Обновлено 5 августа 2022 в 17:08
Автор: Котик В. В.
243 просмотра

У нашай установе Тыдзень да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (далей Тыдзень) быў вельмі насычаны і цікавы.

Дашкольнікі штодня слухалі дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь; правявілі забавы “Родны кут маіх дзядоў", "У гасцях у Сонейка",  дзе чыталі вершы,  прыказкі і прымаўкі пра Беларусь,  гулялі ў беларускія народныя гульні. Выхавальнікі правялі з дзецьмі  размову пра сімвалы Беларусі, арганізавалі і правялі гульні "Мая радзіма", “Пазнай, што гэта…”, фальклорнае свята «Спяваем беларускія калыханкі», пазнавальную экскурсію ў школьны этнаграфічны музей "Спадчына". Дзеці атрымалі шмат станоўчых эмоцый.

27 чэрвеня ўсе размаўлялі выключна па-беларуску, бо ў аздараўленчым лагеры “Рознакаляровае лета” быў Дзень роднай мовы і аб’яўлена акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”. Віртуальнае падарожжа па мясцінах Я.Коласа і Я.Купалы было прымеркавана да 140-годдзя з дня нараджэння  класікаў беларускай літаратуры. Выхаванцы завочна наведалі Вязынку, Акінчыцы, пазнаёміліся з роднай старонкай кожнага з  паэтаў.
На працягу Тыдня   падчас літаратурных пасядзелак “Хата казкамі багата” ў аздараўленчым лагеры “Рознакаляровае лета” дзеці з задавальненнем чыталі і пераказвалі любімыя  казкі. На спартыўнай пляцоўцы выхаванцы прынялі ўдзел у  беларускіх народных  гульнях.

Наведалі помнік землякам, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны, добраўпарадкавалі магілу невядомым салдатам на могілках аг.Забалаць, усклалі кветкі ў знак памяці і павагі.  

Сумесна з Місявіцкім ЦКіД была праведзена канцэртная праграма "Радзіма мая дарагая", у бібліятэцы дзеці змаглі наведаць выставу, прысвечаную Дню вызвалення Беларусі ад намецка-фашысцкіх захопнікаў.

Цікава было нашым выхаванцам у час экскурсіі на пагранзаставу “Забалаць” паглядзець, як там жывуць і нясуць службу вайскоўцы. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўважліва разглядалі ваенную тэхніку, а таксама іх зацікавілі службовыя сабакі, якія дапамагаюць  ахоўваць тэрыторыю нашай радзімы. Юнакі і дзяўчаты падчас экскурсіі паспрабавалі сабраць і разабраць аўтамат Калашнікава, пазнаёміліся са знакамі на пагранічнай паласе, паспрабавалі вызначыць па слядах, у які бок накіроўваўся  ўяўны парушальнік.

Завяршыўся Тыдзень Урокам памяці, на якім прысутнічалі ваеннаслужачыя пагранічнай заставы “Забалаць”.

фотасправаздача https://upk-zabolot.schools.by/photoalbum/990006

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.