Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Прышкольны аздараўленчы лагер “Рознакаляровае лета”. 16 дзень

Дата: 27 июня 2022 в 13:57, Обновлено 28 июня 2022 в 16:26
188 просмотров

ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

27 чэрвеня ўсе размаўлялі выключна па-беларуску, бо ў аздараўленчым лагеры “Рознакаляровае лета” быў дзень роднай мовы і аб’яўлена акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”. Віртуальнае падарожжа па мясцінах Я.Коласа і Я.Купалы было прымеркавана да 140-годдзя з дня нараджэння  класікаў беларускай літаратуры. Выхаванцы атрада “Вясёлыя рабяты” наведалі Вязынку, Акінчыцы, пазнаёміліся з роднай старонкай кожнага з  паэтаў.

 Маленькія “Непаседы” падчас літаратурных пасядзелак “Хата казкамі багата” з задавальненнем чыталі і пераказвалі любімыя  казкі. На спартыўнай пляцоўцы дзеці прынялі ўдзел у  беларускіх народных  гульнях.

Цікава было нашым выхаванцам у час экскурсіі на пагранзаставу “Забалаць” паглядзець, як там жывуць і нясуць службу вайскоўцы. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўважліва разглядалі ваенную тэхніку, а таксама іх зацікавілі службовыя сабакі, якія дапамагаюць  ахоўваць тэрыторыю нашай радзімы. 

Юнакі і дзяўчаты з атрада “Юнацтва” працягвалі працу на калгасных палетках, а потым прынялі ўдзел у турніры знаўцаў роднай мовы.

Фотасправаздача

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.