Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Фестываль у Навагрудку

Дата: 20 июня 2022 в 11:37, Обновлено 23 июня 2022 в 17:30
Автор: Котик В. В.
171 просмотр

<pre style="text-align: justify;"> 18.06.2022 у саставе дэлегацыі Воранаўскай раённай арганізацыі Беларускага прафесіянальнага саюза працаўнікоў адукацыі і навукі, якая была арганізавана старшынёй Воранаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Жэмайтук В.З., Коцік В.У. пабывала ў Навагрудку- першай  сталіцы Вялікага княства Літоўскага - на культурна-спартыўным фестывалі “Вытокi. Крок ды Алiмпу», які стаў важнай падзеяй лета 2022 года ў Беларусі.  </pre> <pre style="text-align: justify;"> У Год гістарычнай памяці кожны горад у праграме культурна-спартыўнага фестывалю "Вытокi" робіць акцэнт на сваёй культурнай спадчыне. У Навагрудку тэма свята - "Статуты Вялікага Княства Літоўскага". Для членаў дэлегацыі была арганізавана экскурсія ў в.Літоўка і г.Навагрудак. На пачатку экскурсіі адправіліся ў маёнтак Літоўка, што ў Навагрудскім раёне. Мы вырашылі абавязкова наведаць гэтае незвычайнае месца. Літоўка заяўляе аб сваёй незвычайнасці ў першыя ж секунды. Гучная музыка, вялікая колькасць людзей, нязвыклыя пабудовы - і ўсё гэта пасярод звычайнага, нічым не характэрнага, беларускага пейзажа. Захапляла ўсё: і пабудовы, і скульптуры, і незвычайны сімвалізм ва ўсім, што прадстаўлена ў гэтым маёнтку. Затым мы адправіліся ў Навагрудак, дзе была арганізавана экскурсія па славутых мясцінах горада, пазнаёміліся са славутасцямі старажытнага горада, наведалі майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, выставы продажу беларускіх брэндаў, інтэрактыўныя тэматычныя зоны, спартыўныя лакацыі ў фармаце "лепш удзельнічаць, чым проста сузіраць".  Для  кожнага тут знайшоўся занятак па душы. </pre> <pre style="text-align: justify;"> А ў заканчэнні фестывалю была прапапанавана канцэртная праграма з удзелам вядомых артыстаў беларускай эстрады: Германа Цітова, Ірыны Дарафеевай, Андрэя Панісава, групы “Дразды” і другіх выканаўцаў беларускай песні. Фінальнай кропкай свята стаў феерверк, які запоўніў неба над Навагрудкам рознакаляровымі агнямі.</pre>
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.