Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Канцэрт аркестра Лідскага пагранатрада

Дата: 22 апреля 2022 в 03:54, Обновлено 23 апреля 2022 в 04:09
190 просмотров

21красавіка ў дзяржаўнай установе адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Забалацкія яслі-сад-сярэдняя школа” адбыўся канцэрт ваеннага аркестра Лідскага пагранатряда пад кіраўніцтвам ваеннага дырыжора ўладальніка гран-пры 10-га Міжнароднага конкурсу “Галасы граніцы” Уладзіміра Бяспалага.

21красавіка ў дзяржаўнай установе адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Забалацкія яслі-сад-сярэдняя школа”  Воранаўскага раёна адбыўся   канцэрт    ваеннага аркестра Лідскага пагранатряда пад кіраўніцтвам ваеннага дырыжора  ўладальніка гран-пры 10-га Міжнароднага конкурсу “Галасы граніцы” Уладзіміра Бяспалага.

Музыканты рэгулярна  выступаюць перед вучнямі і педагогамі нашай школы, жыхарамі аграгарадка Забалаць і  прыгранічча Воранаўскага раёна.   У пачатку  мерапрыемства перад слухачамі выступіў намеснік начальніка аддзела па ідэалагічнай рабоце Лідскага пагранатрада палпалкоўнік Горбач Яўгеній Віктаравіч. Ён расказаў аб дзейнасці пагранзаставы “Забалаць”, аб атрыманні пропускаў у пагранічную зону, аб парушэннях пагранічнага рэжыму і адказнасці за адміністратыўныя ўчынкі. Таксама была праведзена прафарыентацыйная гутарка аб умовах паступлення у інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь. Пагранічнікі  адказалі на пытанні хлопчыкаў, якія зацікавіліся службай у пагранічных войсках, далі магчымаць падлеткам пазнаёміцца са зброяў, якая выкарыстоўваецца падчас нясення службы. Ну, і традыцыйна – усе жадаючыя змаглі разабраць і сабраць аўтамат.

Гледачам былі прапанаваны для прагляду некалькі відэа і фрагментаў мастацкіх фільмаў на ваенна-патрыятычную тэматыку (“Граніца памятае”, “Застава “Забалаць”, “Застава Усава” і інш.).

А канцэртная праграма  ваеннаяга аркестра, як многія думаюць, што  гэта толькі ваенныя песні і маршы. Але гэта не так! Кожны раз калектыў рыхтуе новы рэпертуар. У выкананні салістаў і музыкантаў аркестра можна пачуць ваенную музыку, песні беларускіх і замежных аўтараў,  эстаду і джаз, класічную і народную музыку, сучасныя хіты і вядомыя мелодыі з кінафільмаў,  песні на пагранічную і патрыятычную тэматыку.

Кожнае выступленне ваеннага аркестра ў нашай школе – гэта яркая падзея, якая пакідае  ў  слухачоў незгладжальнае ўражанне, іграе вялікую ролю ў ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі,  прапагандзе баявых традыцый. Музыканты-пагранічнікі ў чарговы раз парадавалі  арыгінальнай творчай праграмай, падарылі пазітыўныя эмоцыі і добры настрой дзецям і дарослым. На сяброў-пагранічнікаў, мужных людзей у зялёных фуражках, абаронцаў дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь з гонарам глядзелі хлопчыкі і дзяўчынкі, цёпла апладзіравалі і  запрашалі зноў ў госці.Фотасправаздача

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.