Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Ведаю Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь

Дата: 11 марта 2022 в 00:50, Обновлено 18 марта 2022 в 01:04
201 просмотр

Класная гадзіна "Ведаю Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь" прайшла ў форме інтэлектуальнай гульні. Пачалося мерапрыемства з прызнання любові да свайго роднага краю, сваёй малой радзімы. А затым каманды паспрачаліся, хто лепш ведае нашу Канстытуцыю.

У кожнага чалавека ёсць свой родны куточак, які ён любіць як часцінку нашай Бацькаўшчыны. А кожная часцінка – своеасаблівы духоўны скарб, які неабходна зберагаць і павялічваць, каб і наступныя пакаленні маглі сказаць: «Зямля бацькоў – мая зямля».

Кожны чалавек павінен ганарыцца той мясцінай, дзе нарадзіўся і жыве, павінен мець пачуццё нацыянальнай годнасці. А гонар, у сваю чаргу, мацнее ад назапаш-вання ведаў пра самыя цікавыя і адметныя звесткі з гісторыі роднага куточка: якой была мясцовасць у даўнейшыя часы, адкуль паходзіць назва, якія цікавыя людзі жылі і якімі сваімі справамі, здольнасцямі запомніліся ў народзе. І толькі так узнікае неабдымная любоў да Радзімы, вялікі гонар за яе дасягненні, імкненне зрабіць свой уклад у агульную справу.      

Наша Радзіма – Рэспубліка Беларусь, і мы з’яўляемся яе грамадзянамі. Кожны грамадзянін павінен ведаць гісторыю сваёй краіны, яе мову, вывучаць прыроду і славутасці роднага краю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.