Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Экскурсія ў этнаграфічны музей "Спадчына"

Дата: 26 февраля 2022 в 21:02
172 просмотра

"Пра што гавораць дываны" - такой была тэма экскурсіі. Нечаканая і цікавая. Экскурсію правяла загадчык музея Войшніс Фаіна Сцяпанаўна. Падчас экскурсіі вучні пазнаёміліся з тэхналогіяй ткацтва і ткацкіх вырабаў на Забалаччыне. Даведаліся, што саматканыя дываны маюць розныя назвы. Ёсць выбіранкі, а ёсць і цалкавітыя.

На цалкавітых дыванах мы бачылі розныя ўзоры: і цюльпаны, і васількі, і ружы, якія вытканы ніткамі самых яркіх колераў. З'явілася ў гэтай сувязі многа пытанняў да экскурсавода. Моладзь павінна цікавіцца дадзеным промыслам і другімі, бо гэта наша гісторыя, наша культура, наша спадчына.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.