Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ШАГ "Антыфашысцкае супраціўленне на акупіраваных тэрыторыях"

Дата: 3 февраля 2022 в 23:17
Автор: Юндил А. В.
283 просмотра

Для вучняў 9-ых класаў 03.02.2022 г.  прайшоў ШАГ “Антыфашысцкае супраціўленне на акупіраваных тэрыторыях”.

ШАГ 1 «МЫ Даведаемся»

Настаўнік гісторыі:

Актуалізаваў веды вучняў аб руху Супраціўлення на акупаваных тэрыторыях, аб станаўленні і развіцці партызанскага руху, аб першых партызанскіх атрадах на тэрыторыі Беларусі, акцэнтуючы ўвагу на тых аспектах, якія не былі асветлены на ўроках па вучэбных прадметах «Сусветная гісторыя» (тэма «Барацьба з захопнікамі на акуп» ), «Гісторыя Беларусі» (тэма «Разгортванне народнай барацьбы супраць германскіх акупантаў»).

Настаўніку ў гэтым дапамаглі навучэнцы 9-ых класаў, якія падрыхтавалі паведамленні пра юных герояў-антыфашыстаў.

ШАГ 2 «МЫ разважаем»

Настаўнік гісторыі арганізаваў абмеркаванне інфармацыі, атрыманай у ШАГ 1.

Блок “Рух Супраціўлення”

Пытанні для абмеркавання:

1.У кожнай асобнай краіне рух Супраціўлення быў глыбока нацыянальным па сваім характары, але, у той жа час, гэта быў інтэрнацыянальны рух. Як вы думаеце, чаму?

2. Як вы думаеце, якім чынам дзеянні ўдзельнікаў руху Супраціву ў розных краінах спрыялі перамозе антыгітлераўскай кааліцыі і наблізілі канчатак вайны?

Блок “Партызанскі рух”

Пытанні для абмеркавання:

1.Як вы думаеце, чаму сярод партызан і падпольшчыкаў было шмат падлеткаў і моладзі?

2. У Беларусі супраціўленне акупантам мела агульнанародны характар: па арганізаванасці, колькасці ўдзельнікаў, формах і сродках барацьбы пераўзыходзіла ўсе еўрапейскія краіны. Як вы думаеце, чаму?

ШАГ 3 «МЫ падводзім вынікі»

У ходзе падвядзення вынікаў было прапанована навучэнцам самастойна папрацаваць з матэрыяламі інтэрнэт-праекта "Партызаны Беларусі" (https://partizany.by) і высветліць, якія партызанскія атрады (брыгады) дзейнічалі на тэрыторыі нашага раёна, у якіх баявых аперацыях яны ўдзельнічалі.

ФОТАСПРАВАЗДАЧА

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.