Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ШАГ “Гонар за Беларусь. Хутчэй. Вышэй. Мацней. (аб дасягненнях у галіне спорту і турызму)”

Дата: 23 декабря 2021 в 00:08, Обновлено 1 февраля 2022 в 00:12
Автор: Юндил А. В.
159 просмотров

 

Для вучняў 8 –11-ых класаў 23.12.2021 прайшоў ШАГ “Гонар за Беларусь. Хутчэй. Вышэй. Мацней. (аб дасягненнях у галіне спорту і турызму)”.

ШАГ «МЫ даведаемся»

Вядучы пазнаёміў навучэнцаў са зместам інфармацыйных блокаў:

Блок “Беларусь спартыўная”;

Блок “30 гадоў Нацыянальнаму Алімпійскаму камітэту Рэспублікі Беларусь”;

Блок “Беларусь турыстычная”.

ШАГ 2 «МЫ разважаем»

Вядучы арганізаваў абмеркаванне інфармацыі, атрыманай у ШАГ 1.

Блок “Беларусь спартыўная”

У фокусе абмеркавання: Беларусь у сусветнай спартыўнай супольнасці; гонар за сваю краіну, фізкультурна-аздараўленчая работа з насельніцтвам, развіццё масавага спорту; беларускія спартсмены на Алімпіядах, спартыўная дыпламатыя, гасціннасць беларускага народа, клопат дзяржавы аб здароўі нацыі, актыўны лад жыцця, развіццё цікавасці да розных відаў спорту, будаўніцтва спартыўных збудаванняў, рэспубліканскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў; заняткі ў спартыўных секцыях, удзел у спартыўных спаборніцтвах.

Блок “30 гадоў Нацыянальнаму Алімпійскаму камітэту Рэспублікі Беларусь”.

У фокусе абмеркавання: Нацыянальны алімпійскі камітэт, Алімпійскія гульні ў гісторыі незалежнай дзяржавы, Беларусь у ліку вядучых сусветных спартыўных дзяржаў, матэрыяльна-тэхнічная спартыўная база, чэмпіёны і прызёры Алімпійскіх гульняў.

Блок “Беларусь турыстычная”

У фокусе абмеркавання: турызм, дзяржаўная падтрымка развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь; унікальнасць беларускай прыроды; гісторыка-культурная спадчына; віды турызму (адукацыйны, культурна-пазнавальны, актыўны, экалагічны, агратурызм, прамысловы, падзейны, рэлігійны, настальгічны, паляўнічы, гастранамічны, дзелавы, медыцынскі, лячэбна-аздараўленчы); інавацыйныя тэхналогіі ў сферы турызму; даступнае і камфортнае турыстычнае асяроддзе; папулярызацыя ўнутранага турызму; турыстычная інфраструктура ў рэгіёнах краіны; нацыянальная сістэма анлайн-браніравання.

У ходзе рэалізацыі ШАГ 3 «МЫ дзейнічаем» вядучы падвёў вынікі:

  • Наколькі актуальная для вас тэма сённяшняй размовы? Фізічнай культуры і спорту ў нашай краіне ўдзяляецца асаблівая ўвага. Дзякуючы палітыцы дзяржавы, якая ажыццяўляе падтрымку спартсменаў, у рэспубліцы паспяхова развіваецца больш за 130 відаў спорту, сярод якіх найбольш папулярны футбол, хакей, лёгкая атлетыка, гімнастыка, біятлон і інш.
  • Спартыўныя дасягненні беларускіх спартсменаў на міжнародных спаборніцтвах, Алімпійскіх гульнях дазволілі ўсяму свету даведацца аб нашай краіне. Беларусь стала вядома як аб'ект агратурызму, экалагічнага і медыцынскага турызму.
  • Усім аматарам спорту вядома тое шчымлівае пачуццё гонару за сваю краіну, калі нашы спартсмены ўзнімаюцца на п'едэстал гонару і ў іх гонар гучыць Дзяржаўны гімн, узнімаецца Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.