Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ШАГ “Карэнны пералом у Вялікай Айчыннай вайне”

Дата: 2 декабря 2021 в 21:06, Обновлено 1 февраля 2022 в 00:39
Автор: Юндил А. В.
147 просмотров

Для вучняў 9-ых класаў 02.12.2021 прайшоў ШАГ “Карэнны пералом у Вялікай Айчыннай вайне”

ШАГ 1 «МЫ даведаемся»

Настаўнік гісторыі пазнаёміў навучэнцаў са зместам інфармацыйных блокаў:

Блок “Ад Масквы да Сталінграда”;

Блок “Праблема адкрыцця Другога фронту”;

Блок “Тэгеранская канферэнцыя”.

ШАГ 2 «МЫ разважаем»

Настаўнік гісторыі арганізаваў абмеркаванне інфармацыі, атрыманай у ШАГ 1.

Блок “Ад Масквы да Сталінграда”

Пытанне для абмеркавання:

Якія, на вашую думку, бітвы 1942–1943 гг. замацавалі стратэгічную ініцыятыву Чырвонай Арміі?

Блок “Праблема адкрыцця Другога фронту”

Пытанне для абмеркавання:

Як вы думаеце, чаму праблема адкрыцця другога фронта доўгі час заставалася нявырашанай? Сваё меркаванне абгрунтуйце.

Блок “Тэгеранская канферэнцыя”

Пытанне для абмеркавання:

Якую ролю ў дзейнасці антыгітлераўскай кааліцыі адыграла Тэгеранская канферэнцыя?

ШАГ 3 «МЫ падводзім вынікі»

З самага пачатку вайны Савецкі Саюз увесь час дамагаўся адкрыцця ў Заходняй Еўропе другога фронту. Гэта было найважнейшай задачай сярод палітычных і стратэгічных задач, якія стаялі перад удзельнікамі антыгітлераўскай кааліцыі ў іх барацьбе супраць фашысцкага блока. Яшчэ ў маі 1942 года была дасягнута дамоўленасць аб адкрыцці ў Заходняй Еўропе другога фронту. Яе рэалізацыя дазволіла б значна паскорыць разгром фашысцкага блока і зменшыць страты Савецкага Саюза. Тым не менш у 1943 годзе Савецкі Саюз паранейшаму працягваў несці асноўны цяжар барацьбы з нацысцкай Германіяй і яе сатэлітамі.

ФОТАСПРАВАЗДАЧА

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.