Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

25.11.2021 ШАГ "Гонар за Беларусь. Заўсёды на сувязі»

Дата: 25 ноября 2021 в 17:47, Обновлено 1 февраля 2022 в 00:40
Автор: Котик В. В.
358 просмотров

Тэма адзінага дня інфармавання 25 лістапада 2021 года - "Гонар за Беларусь. Заўсёды на сувязі».  Навучэнцы 8-11 класаў даведаліся шмат цікавага пра дасягненні ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. На мерапрыемства былі запрошаны паштальён АПС аг.Забалаць Страчынская Г.І. і начальнік аддзела па справах непаўналетніх Воранаўскага РАУС Д.М.Сіняўскі. 

ШАГ 1 «МЫ даведаемся»

Вядучы пазнаёміў навучэнцаў са зместам інфармацыйных блокаў:

Блок “Лічбавыя тэхналогіі на службе чалавека”;

Блок “Інтэрнэт як крыніца інфармацыі і сродак сувязі: перавагі

і недахопы”.

ШАГ 2 «МЫ разважаем»

Вядучы арганізаваў абмеркаванне інфармацыі, атрыманай у ШАГ 1.

Блок “Лічбавыя тэхналогіі на службе чалавека”.

У фокусе абмеркавання: сувязь як галіна эканомікі Беларусі і яе развіццё, лічбавая эканоміка, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, роля сувязі ў вытворча-гаспадарчай дзейнасці таварыства, кіраванні дзяржавай, сістэмай абароны і транспартам; задавальненне культурна-бытавых запатрабаванняў; інфармацыйная дасведчанасць насельніцтва; патрэбнасць у высакаякасных паслугах сувязі; шырокапалосны доступ у сетку Інтэрнэт; інфармацыйныя тэхналогіі ў сістэме аховы здароўя, адукацыі; электронныя адукацыйныя рэсурсы; паштовая дзейнасць; валаконна-аптычныя лініі сувязі.

 У дадзеным інфармацыйным блоку выступіла паштальён аддзялення паштовай сувязі аг.Забалаць Страчынская Г.І., якая расказала пра сваю працу паштальёна, падзялілася  вопытам работы, адказала на пытанні, якія цікавілі навучэнцаў.

Блок “Інтэрнэт як крыніца інфармацыі і сродак сувязі: перавагі і недахопы”.

У фокусе абмеркавання: Інтэрнэт у жыцці чалавека; інфармацыйная культура, даступнасць інфармацыі; "камп’ютарная злачыннасць"; інфармацыйная бяспека, уменне адрозніваць дакладныя звесткі ад няпэўных; камп'ютарная пісьменнасць; адказнае стаўленне да абароне і бяспецы асабістых дадзеных; віды кіберзлачыннасці; меры абароны ад непажаданай інфармацыі і кантактаў у сацсетках.

У дыялог з навучэнцамі ўступіў начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Воранаўскага РАУС Д.М.Сіняўскі. Ён расказаў школьнікам пра значэнне  Інтэрнэту ў жыцці чалавека, пра  інфармацыйную бяспеку, віды кіберзлачыннасці; даў парады навучэнцам, як патрэбна адрозніваць дакладныя звесткі ад няпэўных; адказаў на пытанні навучэнцаў, як   забяспечыць  асабістыя дадзеныя, як  абараніць сябе ад непажаданай інфармацыі і кантактаў у сацсетках.

У ходзе рэалізацыі ШАГ 3 «МЫ дзейнічаем» вядучы падвёў вынікі.

  • Наколькі актуальная для вас тэма сённяшняй размовы? Кожная эпоха і кожнае пакаленне фарміруе свой унікальны вобраз жыцця, які знаходзіць сваё адлюстраванне ў прадуктах духоўнай і матэрыяльнай культуры. Лічбавыя прылады ў жыцці сучаснага чалавека набываюць вялікае значэнне, даюць новыя магчымасці для атрымання інфармацыі, зносін, вучобы, забаўкі. Інтэрнэт-тэхналогіі змяняюць лад жыцця сучаснага чалавека, уплываюць на яго паводзіны, звычкі, кола інтарэсаў.
  • Падумайце, як змяніўся б ваш лад жыцця, калі б не стала Інтэрнэту. Што знікла б з вашага жыцця, што з'явілася б?

Фотасправаздача

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.