Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Віншуем з узнагародай!

Дата: 30 октября 2021 в 09:23
Автор: Котик В. В.
263 просмотра

З мэтай фарміравання  ў навучэнцаў грамадзянска-патрыятычных пачуццяў сродкамі экскурсійнай і музейнай дзейнасці ў рамках рэспубліканскай акцыі “Я гэты край Радзімаю заву” прайшоў абласны завочны этап рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі.

На конкурс прадстаўлена 76 работ з 17 раёнаў Гродзенскай вобласці і горада Гродна ў намінацыях  “Музейная мазаіка” і “Гісторыя аднаго экспаната”.

У рамках правядзення Тыдня музеяў устаноў адукацыі з мэтай папулярызацыі дзейнасці музеяў як адукацыйнай прасторы і рэсурсу ў патрыятычным выхаванні дзяцей і моладзі 18 – 19 кастрычніка 2021 года  праводзіўся другі тур абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу ў форме анлаін-рэжыме, у якім удзельнічаў 21 навучэнец.

Мінгілевіч Анастасія, навучэнка 11 класа,  і Краеўская Вікторыя, навучэнка 10 класа (кіраўнік  Войшніс Ф. С.) ДУА “НПК Забалацкія яслі-сад-сярэдняя школа”  ўдзельнічалі ў другім туры абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі ў рамках рэспубліканскай акцыі “Я гэты край Радзімаю заву” ў намінацыях “Гісторыя аднаго экспаната” (Мінгілевіч Анастасія), “Музейная мазаіка” (Краеўская Вікторыя). Яны атрымалі дыпломы І ступені дзяржаўнай установы адукацыі “Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства”.

Відэа канферэнцыі абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі можна паглядзець на сайце ДУА “Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства”.

            З мэтай удасканалення дзейнасці ўстаноў адукацыі па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай моладзі праз актыўнае ўключэнне іх ва ўсебаковае вывучэнне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы ва ўстановах адукацыі Гродзенскай вобласці ў рамках  рэспубліканскай акцыі “Я гэты край  Радзімаю заву” прайшоў абласны этап рэспубліканскага конкурсу “Лепшая метадычная распрацоўка музейнага занятку”. На конкурс былі прадстаўлены 96 работ з 19 раёнаў Гродзенскай вобласці і горада Гродна ў намінацыях “Творчыя знаходкі ў музеі” і “Музейная мазаіка”.

У намінацыі “Творчыя знаходкі ў музеі” ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені  дзяржаўнай установы адукацыі “Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства” Войшніс Фаіна Стэфанаўна, кіраўнік этнаграфічнага музея “Спадчына” ДУА “НПК Забалацкія яслі-сад-сярэдняя школа”

Віншуем Мінгілевіч Анастасію, Краеўскую Вікторыю, Войшніс Фаіну Стэфанаўну з перамогай у абласных конкурсах!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.