Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Рэспубліканская акцыя «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы»

Дата: 30 августа 2021 в 12:09, Обновлено 30 августа 2021 в 12:24
196 просмотров

Пытанне папярэджання гібелі і траўматызму людзей пры ўзнікненні пажараў і іншых надзвычайных сітуацый заўсёды ў прыярытэце. Работнікі Воранаўскага раённага аддзела МНС у рамках рэспубліканскай акцыі «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы» наведалі месцы прыпынкаў аўтамагазіна ў населеных пунктах Бастунскага сельсавета.

З жыхарамі вёсак Осава і Друскенікі ратавальнікі правялі прафілактычныя гутаркі, азнаёмілі з мэтамі і задачамі рэспубліканскай акцыі і нагадалі аб неабходнасці да наступлення халадоў прывесці ў парадак пячное ацяпленне: замазаць расколіны, пабяліць коміны і прачысціць іх ад сажы, на падлозе ўсталяваць прадтопачны ліст. Таксама тым, у каго ў домаўладаннях яшчэ не ўстаноўлены аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, параілі ўсталяваць іх у кожным жылым пакоі і перыядычна правяраць іх на спраўнасць, і ўручылі наглядна-выяўленчую прадукцыю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.