Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень роднай мовы. Конкурс аўтарскага верша "Мова краіны маёй"

Дата: 19 февраля 2021 в 15:06, Обновлено 20 февраля 2021 в 11:12
Автор: Котик В. В.
386 просмотров

19 лютага ва ўстанове адукацыі прайшоў конкурс аўтарскага верша "Мова краіны маёй". Члены літаратурнага клуба "Пегасік" падрыхтавалі вершы, прысвечаныя мове, Радзіме, сям'і. Маленькія паэты - вучні 4-6 класаў - вельмі хваляваліся. Гэта быў іх дэбют - першая проба пяра. Аднак журы ацаніла кожнага ўдзельніка конкурсу ў двух узроставых катэгорыях.

Пераможцамі ў 1 узроставай катэгорыі (8-12 год) сталі:

Дыпломам І  ступені ўзнагароджаны: Мінгілевіч Максім, 4 клас і Юшкевіч Яраслаў, 5 клас;

Дыпломам ІІ  ступені ўзнагароджаны: Жэжа Марыя, 6 клас і Келмуць Мілана, 6 клас;

Дыпломам ІІІ  ступені ўзнагароджаны: Струкель Ксенія, 4 клас, Крахмальчык Вікторыя, 5 клас і Вількевіч Уладзіслаў, 5 клас.

У  2 уроставай катэгорыі  прынялі ўдзел вучні 8-10 класаў, якія  ўжо не аднойчы ўдзельнічалі ў школьных, раённых і абласных творчых конкурсах. Узнагароды ў конкурсе атрымалі наступныя навучэнцы:

Дыпломам І  ступені ўзнагароджаны: Вярцінская Анастасія і Врублеўская Віалета, 10 клас;

Дыпломам ІІ  ступені ўзнагароджаны: Краеўская Вікторыя, 9"Б" клас і  Лазоўская Аляксандра, 8 "Б" клас;

Дыпломам ІІІ  ступені ўзнагароджаны: Вярцінская Анастасія, 10 клас.

Віншуем пераможцаў і жадаем поспехаў!

Фотасправаздача

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.