Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ШАГ "Мы ў сучаснай медыяпрасторы: павага, бяспека, дакладнасць"

Дата: 27 ноября 2020 в 10:35, Обновлено 28 ноября 2020 в 11:23
Автор: Крысь О. Н.
294 просмотра

26.11.2020 для вучняў 8-11 класаў прайшоў Адзіны дзень інфармавання ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" на тэму "Мы ў сучаснай медыяпрасторы: павага, бяспека, дакладнасць". У ходзе мерапрыемства класныя кіраўнікі пазнаёмілі вучняў са зместам інфармацыйных блокаў.

У фокусе абмеркавання: нарматыўныя прававыя акты Рэспублікі Беларусь, якія рэгулююць пытанні інфармацыйнай бяспекі непаўналетніх; уменне аналізаваць, параўноўваць, абагульняць інфармацыю, культура зносін у сеткавай прасторы, адказныя і бяспечныя паводзіны ў сучасным інфармацыйным асяроддзі.

Навучэнцы прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве, пералічылі правілы бяспекі ў сацыяльных сетках, абмеркавалі, куды можна звярнуцца ў выпадку неабходнасці з нагоды розных медыяпагроз. Прыйшлі да высновы, што любую інфармацыю чалавек павінен крытычна асэнсоўваць і вызначаць, што для яго карысна, а што не, якіх прыкладаў прытрымлівацца, на што не звяртаць увагі, з чаго можна браць прыклад, а з чаго нельга. Гэта і ёсць свядомы выбар чалавека.

Фотасправаздача

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.