Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ШАГ "ААН-75 гадоў: гісторыя дзейнасці, асноўныя дасягненні і ініцыятывы Рэспублікі Беларусь у складзе ААН"

Дата: 22 октября 2020 в 15:14, Обновлено 22 октября 2020 в 16:11
Автор: Крысь О. Н.
506 просмотров

22 кастрычніка ва ўстанове адукацыі сярод навучэнцаў  8 - 11 класаў прайшоў Адзіны дзень інфармавання "Школа актыўнага грамадзяніна" па тэме «ААН-75 гадоў: гісторыя дзейнасці, асноўныя дасягненні і ініцыятывы Рэспублікі Беларусь у складзе ААН».
За ШАГ 1 "МЫ ДАВЕДАЛІСЯ" навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй дзейнасці міжнароднай арганізацыі, з асноўнымі дасягненнямі і ініцыятывамі Рэспублікі Беларусь у складзе ААН.
За ШАГ 2 "МЫ РАЗВАЖАЕМ" навучэнцы  разважалі над такімі пытаннямі: гісторыя ўзнікнення ААН, прычыны стварэння і мэты ААН, напрамкі дзейнасці ААН, развіццё дружалюбных адносін паміж краінамі, супрацоўніцтва ў вырашэнні міжнародных праблем, забеспячэнне павагі правоў чалавека, узгадненне дзеянняў розных краін, дзейнасць ААН у Беларусі, захаванне бяспекі і міру ва ўсім свеце, чалавечыя каштоўнасці, ініцыятывы Беларусі ў ААН, Беларусь як актыўны член ААН, роля Беларусі ў ААН.
За ШАГ 3 "МЫ ДЗЕЙНІЧАЕМ" навучэнцы выказалі сваё меркаванне пра тое, наколькі актуальная для іх тэма сённяшняй гутаркі. Абмеркавалі удзел моладзі ў рэспубліканскіх экалагічных акцыях, удзел у Інтэрнэт-праекце "Мэты ўстойлівага развіцця: думай і дзейнічай".
 

Фотасправаздача

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.