Навіны
https://upk-zabolot.schools.by/photoalbum/319366#
4 сакавіка ў нядзелю ў ДУК "Воранаўскі гарадскі цэнтр культуры і вольнага часу" адбыўся раённы конкурс эстраднай творчасці "Песенны вернісаж". У конкурсе прынялі ўдзел 17 аматараў эстраднай песні ад 17 гадоў і звыш. Нашу школу прадстаўлялі навучэнка 11 класа Адамовіч Таццяна і настаўніца польскай мовы і АСМК Ненартовіч Галіна Чаславаўна. Дыплом за 1 месца журы прысудзіла педагогу нашай школы Ненартовіч Галіне Чаславаўне. Віншуем з перамогай!
3 сакавіка 2018 года на базе Воранаўскай сярэдняй школы адбыўся раённы этап конкурсу "Знаўца польскай арфаграфіі - 2018". Выпрабаваць свае веды сабраліся навучэнцы з Беняконскай, Воранаўскай, Доцішскай, Радунскай сярэдніх школ і Забалацкага навучальна-педагагічнага комплексу. Іх чакалі дыктант і тэставыя заданні. Нашу школу прадстаўлялі две навучэнкі - Краеўская Вікторыя (6 клас, малодшая ўзроставая катэгорыя) і Пышынская Аляксандра (9 клас, сярэдняя ўзроставая катэгорыя). Дзяўчынкі паспяхова справіліся з заданнямі і былі ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі. Краеўская Вікторыя атрымала дыплом за 2 месца, а Пышынская Аляксандра папоўніла сваю капілку дыпломам за 1 месца.
24 сакавіка Аляксандра будзе абараняць гонар раёна на абласным этапе конкурсу.
Жадаем поспехаў нашай навучэнцы на абласным этапе!
24 лютага 2018 года ў Воранаўскім РЦК і НТ адбыўся фестываль патрыятычнай песні "Ветразь надзеі", у якім прынялі ўдзел члены БРСМ раёна. Нашу школу прадстаўлялі Маргарыта Касцюкевіч, навучэнка 10 класа, Таццяна Адамовіч і Яўгеній Ненартовіч, навучэнцы 11 класа. У выкананні Маргарыты Касцюкевіч прагучала песня "Васільковае неба". Таццяна Адамовіч выканала песню "Майскі вальс". Нумар Таццяны быў адзначаны дыпломам у намінацыі "За арыгінальнасць нумару". У гэтым ёй дапамаглі Маргарыта Касцюкевіч і Яўгеній Ненартовіч.