Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Экскурсія ў Астрыно "Да суседзяў"

Дата: 26 февраля 2019 в 15:53, Обновлено 26 февраля 2019 в 16:07
Автор: Котик В. В.
658 просмотров

23 лютага 2019 года навучэнцы 4-10 класаў пабывалі ў гасцях у Цёткі (Алаізы Пашкевіч) з канцэртнай праграмай у рамках акцыі “За любімую Беларусь”: наведалі музей Цеткі ў Астрынскай СШ, дзе сама  Алаіза Пашкевіч, ролю якой выконвала  вучаніца 11 класа Разуева Дар’я,   разам з дырэктарам школы Бадылеўскім  Сяргеем Сяргеевічам, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Матусевіч Святланай Канстанцінаўнай прыветна сустрэлі нас і правялі цікавую і змястоўную экскурсію па школе. Тэатралізаванае прадстаўленне і экскурсія па музеі, якую арганізавалі навучэнцы 11 класа, захапіла ўсіх: і дзяцей,  і настаўнікаў. Таксама мы наведалі валанцёрскі рэсурсны цэнтр установы адукацыі. А затым адбыўся канцэрт, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Маленькіх артыстаў гарачымі апладысментамі  сустракала поўная зала гледачоў. Артыстам і гасцям былі ўручаны падарункі. Напрыканцы сустрэчы мы запрасілі дзяцей і настаўнікаў да сябе ў госці.

Фотасправаздача

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.