Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Экскурсія на пажарны аварыйна-выратавальны пост №11

Дата: 14 января 2023 в 17:57
93 просмотра

14.01.2023 у шосты школьны дзень класны кіраўнік 8 класа Г.Ч.Цыбулька арганізавала прафарыентацыйную экскурсію навучэнцаў 5-8 класаў на пажарны аварыйна-выратавальны пост №11 аг. Забалаць "Ёсць такая прафесія – выратавальнік".

Падчас экскурсіі навучэнцы даведаліся аб умовах працы, аб прафесійных патрабаваннях і вельмі шмат іншага аб прафесіі "выратавальнік".

Днём і ноччу, у спякоту і дождж, у святы і будні яны абавязкова на пасту і  заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу.  Яны — выратавальнікі, усе тыя, хто працуе ў падраздзяленнях  і структурах Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Служба  ў іх сапраўды ўніверсальная: яны спяшаюцца на дапамогу на пажары і дарожна-транспартныя здарэнні, да тых, хто церпіць бедства на вадзе,  выязджаюць на нейтралізацыю небяспечных рэчываў, ліквідацыю наступстваў стыхіі і г.д.  І ў экстрэмальных умовах пацвярджаюць сваё майстэрства, высокі клас, фізічную падрыхтаванасць, часцяком рызыкуючы здароўем, а то і жыццём.

Патэлефанаваўшы па нумары 101, можна ўпэўнена разлічваць на хуткую і высокакваліфікаваную дапамогу ў любой надзвычайнай сітуацыі.

Выратавальнікі пастаянна ўдасканальваюць прафесійнае майстэрства, у тым ліку асвойваючы і сумежныя спецыяльнасці.

Але самае галоўнае  ў напружанай і адказнай рабоце падраздзялення МНС №11  – надзейны  заслон пажарам, паводкам, аварыям. Вядзецца актыўная прафілактычная і  агітацыйна-асветніцкая работа. Яна арганізавана ў цесным узаемадзеянні са спецыялістамі раённага аддзела ўнутраных спраў,  тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, сельвыканкамамі, аддзелам адукацыі райвыканкама.

У прафесіі "выратавальнік", як і ў многіх іншых, кадры – аснова асноў.  Ад правільных і рашучых дзеянняў кожнага залежыць агульны вынік. Цярпліва, настойліва і строга адпрацоўваліся неабходныя навыкі. Дзесьці ў умоўных надзвычайных сітуацыях, а дзесьці - у рэальных, - успамінае свае першыя крокі ў прафесію суразмоўца.

Па словах суразмоўцы, ужо пасля першых выездаў разумееш, наколькі важна на месцы здарэння працаваць не толькі аператыўна, але і зладжана. Таму рабочыя суткі пажарныя праводзяць у трэніроўках, удасканальваюць веды тэорыі пажаратушэння, абслугоўваюць тэхніку, здаюць залікі і нарматывы па баявой і фізічнай падрыхтоўцы.

Выразны распарадак дня распісаны літаральна па хвілінах, парушыць яго можа толькі паведамленне дыспетчара аб надзвычайным здарэнні. Атрымаўшы яго, дзяжурная змена імгненна адпраўляецца на выезд.

Справаздача

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.