Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Фальклорнае свята "Масленіца"

Дата: 2 марта 2020 в 10:28
Автор: Вентис С. Ф.
316 просмотров

29 лютага ў шосты школьны дзень навучэнцамі 5 каласа і іх бацькамі, педагогам-арганізатарам і культработнікам Забалацкага цэнтра культуры і дасуга праведзена фальклорнае свята "Масленіца".

На свята навучэнцаў і іх бацькоў, педагогаў і жыхароў аг.Забалаці запрасілі вядучыя-зазывалы. На свята прыйшла сама Масленіца са сваімі сяброўкамі, якія расказалі як святкуецца фальклорнае  свята "Масленіца" і прынеслі бліны-сімвалы сонца, цяпла, надыхода вясны.  

Масленіца пачыналася з панядзелка. У першы дзень - Сустрэча - раніцай жанчыны збіралася вырабляць Калодкі - сімвал працягу роду, частка Дрэва Жыцця.
Калодка - славянскі абрад, прымеркаваны да Масленіцы, у якім дзяўчатам і халастым хлопцам прывязвалі да нагі драўляную калоду або іншы прадмет у знак асуджэння або пакарання за тое, што яны не ўступілі ў шлюб у пакладзены час.

У аўторак - дзень другі - «Сустрэча» ўсе людзі выходзілі на вуліцу, ладзілі вясёлыя гульні і конкурсы, якія доўжыліся амаль цэлы дзень. У гэты дзень хлопцы выглядвалі сабе нявест, а дзяўчаты жаніхоў.

Лічыцца, каб год быў багатым, трэба Масленіцу сустракаць весела і смачна. Нездарма наступны дзень - сераду - называлі "Ласунак". У сераду цешчы частуюць сваіх зяцёў блінамі.

Чацвер - «Шырокая Масленіца». Раней казалі «Разгуляй - чацвер прыйдзе, жарты і песні прынясе». Так ужо весела было ў гэты дзень на вуліцы. З песнямі і танцамі моладзь вазіла на санях па вуліцах дрэва,  упрыгожанае званочкамі і яркімі стужкамі.

Пяты дзень - пятніца - Цешчыны вечарынкі. У гэты дзень цешчу павінен пачаставаць зяць. Пасля гэтага зяць павінен пакатаць сваю цешчу на санях па вуліцы. Калі ў цешчы сварлівы характар ​​- яе вязуць па няроўнай дарозе. Добрую цешчу - вязуць па роўнай дарозе!

У суботу адбываліся золоўкіны вячоркі - дарылі падарункі і пілі ўсёй сям'ёй чай. Пасля вечар сустракалі з танцамі і рознымі гульнямі.

У апошні дзень, рыхтуючыся да Вялікага посту, варта было ісці да сваякоў і суседзяў і прасіць прабачэння за ўсе правіны і нанесеныя крыўды. Таму дзень гэты так і называлі - Даравальная нядзеля.

Песнямі і гульнямі, хараводамі і частушкамі ў суботу ў Забалаці  праводзілі зіму, а сустракалі вясну.

Фотасправаздача

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.