Вынікі 2021 года
Рэспубліканскі праект "Экацімураўцы"13 студзеня 2021 года Каманда "Патрыёт" выканала інтэлектуальнае заданне №3 «Птушыная сталовая». Цімураўцы вывучылі птушак, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Адказалі на пытанні віктарыны «Па старонках Чырвонай кнігі. Птушкі» на 100%. У рамках практычнага задання №3 «Птушыная сталовая» ў нашай дружыне імя Юрыя Смірнога была арганізавана акцыя "Птушкі ля кармушкі". Экацімурыўцы дружыны імя Юрыя Смірнова на працягу студзеня назіралі за раскладаннем смецця ў штучна створанай імі невялікай экасістэме. Для вопыту былі ўзятыя фанцікі ад цукерак. Дзеці на практыцы ўпэўніліся, што зрокава за месяц нічога не змянілася. Піянеры ўспомнілі правілы паасобнага збору смецця і зрабілі высновы пра шкоду адходаў для навакольнага асяроддзя. Таксама экацімураўцы выканалі інтэлектуальнае заданне №4 "Экалагічныя задачы". Вынікі адлюстраваны ў электронным дзённіку. |
|
Акцыя "Зімовая пара добрых спраў". Чэлендж "Прыбяром снег разам"Валанцёры нашай ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у абласной акцыі «Зімовая пара добрых спраў» і абласным чэленджы "Прыбяром снег разам". Атрад валанцёраў "Праметэй" нашай ўстановы адукацыі наведалі адзінока пражываючага жыхара Кузміча Пятра Станіслававіча. Дзеці аказалі яму дапамогу па ўборцы снегу. |
|
Раённы этап інтэлектуальнай гульні "Піянерскі КВіЗ"Акцябраты: каманда акцябрат "Зорачкі" заняла прызавое 3-яе месца ў раённым этапе інтэлектуальнай гульні "Піянерскі КВіЗ". Піянеры: каманда "Лісяня" перамагла ў раённым этапе інтэлектуальнай гульні "Піянерскі КВіЗ". |
|
Гасцёўня-роздум "Ля агню Каляднай свечкі"Гасцёўня - роздум "Ля агню каляднай свечкі" праўшла ў школьным этнаграфічным музеі з удзелам кіраўніка музея Войшніс Фаіны Сцяпанаўны. Вучні зрабілі экскурс у гісторыю святкавання каталіцкіх і праваслаўных каляд у нашай мясцовасці. |
|
Рэспубліканскі конкурс акцябрацкіх груп "Суперзорачка". Модуль IІІ.Каманда акцябрат "Патрыёт" піянерскай дружыны імя Юрыя Смірнова прынялі ўдзел у трэцім модулі рэспубліканскага конкурсу акцябрацкіх груп "Суперзорачка". |
|
Міжнародная акцыя "Сэлфі ў музеі"Міжнародная акцыя "Сэлфі ў музеі", якая традыцыйна праводзіцца кожную трэцюю сераду студзеня. |
|
Конкурс на лепшую першасную арганізацыю ГА «БРСМ»Наталля Мяцеліца ўручыла ўзнагароды лепшым першасным арганізацыям ГА «БРСМ». Наша першасная арганізацыя ГА "БРСМ" ДУА "НПК Забалацкія яслі-сад-сярэдняя школа" ўваходзіць у лік пераможцаў конкурсу на лепшую першасную арганізацыю. Мы занялі другое месца сярод пярвічных арганізацый ўстаноў адукацыі Воранаўскага раёна! |
|
Уручэнне моладзевых квіткоў БРСМ22 студзеня 2022 года ў першаснай арганізацыі ГА "БРСМ" ДУА "НПК Забалацкія яслі-сад-сярэдняя школа" адбылося ўручэнне моладзевых квіткоў БРСМ. Першасную арганізацыю ГА "БРСМ" нашай школы папоўнілі актыўныя, мэтанакіраваныя, ініцыятыўныя і адказныя члены. |
|
Тыдзень нямецкай мовыЗ 25 па 30 студзеня ў школе прайшоў тыдзень нямецкай мовы. Навучэнцы актыўна прымалі ўдзел у розных мерапрыемствах, конкурсах, віктарынах, інтэлектуальных гульнях, дзе дэманстравалі моўныя веды, эрудыцыю і камунікатыўныя здольнасці. Кожны дзень тыдня меў сваю назву і быў прысвечаны пэўнай тэтамыцы. Акрамя таго, на кожным уроку адводзілася некалькі хвілін краіназнаўству і мовазнаўству, дзякуючы чаму навучэнцы актуалізавалі і паглыбілі свае веды. Скончыўся тыдзень падвядзеннем вынікаў. |
|
Абласны этап рэспубліканскага конкурсу "Нататкі юнага вандроўніка" ў рамках акцыі "Я гэты край Радзімаю заву" Врублеўская Віялета (кіраўнік Пакуліс Гелена Антонаўна) перамагла ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу "Нататкі юнага вандроўніка" ў рамках акцыі "Я гэты край Радзімаю заву" ў намінацыі "Гісторыя адной вандроўкі". |
|
Рэспубліканскі конкурс «Юнгі Перамогі» Падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу «Юнгі Перамогі»: дыпломам ІІ ступені ў намінацыі «Прэзентацыя» ўзнагароджана Лазоўская Аляксандра, навучэнка 8 "Б" класа, кіраўнік Коцік В.У. У працы прадстаўлены матэрыялы пра марака-падводніка Коціка Ігара Эдвігавіча, ураджэнца Беларусі, які служыў на Паўночным флоце з 1979 па 1981 год. |
|
Тэатр моды "Спадчына"Упершыню навучэнцамі і педагогамі Дзяржаўнай установы адукацыі «Навучальна-педагагічны комплекс Забалацкія яслі-сад–сярэдняя школа» была створана калекцыя стылізаваных касцюмаў з саматканага палатна 50 – 60 гадоў XX стагоддзя. У калекцыі прадстаўлены сучасныя разважанні на тэму беларускага касцюма: стылізаваныя беларускія касцюмы, сукенкі, галаўныя ўборы ў славянскім стылі і іншая вопратка. На старонках "Воранаўскай газеты" надрукаваны артыкул пра тэатр моды "Спадчына". |
|
Яму было 14 год...8 лютага ў нашай піянерскай дружыне прайшло мерапрыемства "Яму было 14 год...", прысвечанае Дню памяці юнага героя - антыфашыста. |
|
Абласны этап рэспубліканскага конкурсу "Духоўныя каштоўнасці рэгіёна ў месцы дзейнасці музея" ў рамках акцыі "Я гэты край Радзімаю заву" Фірыновіч Анастасія перамагла ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу "Духоўныя каштоўнасці рэгіёна ў месцы дзейнасці музея" ў рамках акцыі "Я гэты край Радзімаю заву" ў намінацыі "Крыніцы духоўнасці". Кіраўнікі - Мар'янская Лілія Паўлаўна і Войшніс Фаіна Сцяпанаўна. |
|
Рэспубліканскі конкурс акцябрацкіх груп "Суперзорачка"Каманда "Патрыёт" выканала чацвёрты модуль "Разумнікі" рэспубліканскага конкурсу "Суперзорачка". Па выніках віктарыны каманда набрала 58 балаў. |
|
Агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці “Здравствуй, мир!”2 месца—Краеўская Вікторыя, кіраўнік Ненартовіч Г.Ч., 3 месца—тэатр моды “Спадчына”, кіраўнік Крысь В.М., 3 месца—Вільчэўская Эвеліна, кіраўнік Ненартовіч Г.Ч., 3 месца—Камар Яўген і Лышчык Юлія, кіраўнік Крысь В.М., 2 месца—Фірыновіч Дар’я, кіраўнік Юндзіл А.В., 2 месца—Юшкевіч Паліна, кіраўнік Ненартовіч Г.Ч. |
|
Дзень роднай мовы. Конкурс аўтарскага верша "Мова краіны маёй"19 лютага ва ўстанове адукацыі прайшоў конкурс аўтарскага верша "Мова краіны маёй". Члены літаратурнага клуба "Пегасік" падрыхтавалі вершы, прысвечаныя мове, Радзіме, сям'і. Маленькія паэты - вучні 4-6 класаў - вельмі хваляваліся. Гэта быў іх дэбют - першая проба пяра. Аднак журы ацаніла кожнага ўдзельніка конкурсу ў двух узроставых катэгорыях. Пераможцамі ў 1 узроставай катэгорыі (8-12 год) сталі: Дыпломам І ступені ўзнагароджаны: Мінгілевіч Максім, 4 клас і Юшкевіч Яраслаў, 5 клас; Дыпломам ІІ ступені ўзнагароджаны: Жэжа Марыя, 6 клас і Келмуць Мілана, 6 клас; Дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджаны: Струкель Ксенія, 4 клас, Крахмальчык Вікторыя, 5 клас і Вількевіч Уладзіслаў, 5 клас. У 2 уроставай катэгорыі прынялі ўдзел вучні 8-10 класаў, якія ўжо не аднойчы ўдзельнічалі ў школьных, раённых і абласных творчых конкурсах. Узнагароды ў конкурсе атрымалі наступныя навучэнцы: Дыпломам І ступені ўзнагароджаны: Вярцінская Анастасія і Врублеўская Віалета, 10 клас; Дыпломам ІІ ступені ўзнагароджаны: Краеўская Вікторыя, 9"Б" клас і Лазоўская Аляксандра, 8 "Б" клас; Дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджаны: Вярцінская Анастасія, 10 клас. |
|
Міжнародны конкурс музычнай творчасці "Восходящие звёзды-2021"Краеўская Вікторыя, навучэнка 9 "Б" класа, у Міжнародным конкурсе музычнай творчасці "Восходящие звёзды - 2021", у намінацыі "Эстрадный вокал", атрымала дыплом лаурэта I ступені. На конкурсе была прадстаўлена песня "Беларусь чароўная". |
|
Міжнародны конкурс музычнай творчасці "Моя мелодия..."Вільчэўская Эвяліна, навучэнка 5 класа, у Міжнародным конкурсе музычнай творчасці "Моя мелодия...", у намінацыі "Эстрадный вокал", атрымала дыплом лаурэта I ступені за песню "А мне бы петь і танцевать" і дыплом лаурэата II ступені за песню "Беларусь - мой дом". |
|
Раённы этап абласнога конкурсу коміксаў «Падарожжа дзяцей з ДворЧата»Вучаніцы 8 "А" класа прынялі ўдзел у раённым этапе абласнога конкурсу коміксаў «Падарожжа дзяцей з ДворЧата». Тэматыка: «Архітэктурныя славутасці Беларусі» Венцкевіч Дар’я, Вярцінская Марыя, Кашлей Валерыя занялі 1 месца ў раённым этапе абласнога конкурсу коміксаў «Падарожжа дзяцей з ДворЧата». |
|
#ЛюблюБеларусь# XVI раённы фестываль патрыятычнай песні "Парус надежды"У суботу 27 лютага на базе дзяржаўнай установы культуры "Воранаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці" адбыўся фестываль патрыятычнай песні "Парус надежды", арганізаваны Воранаўскім раённым камітэтам грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі". Узрост удзельнікаў ад 14 да 31 года. Дуэт навучэнак нашай установы адукацыі Краеўскай Вікторыі і Буйко Валерыі заняў ганаровае 2 месца, Вярцінская Анастасія - 3 месца. Прызёры конкурсу атрымалі грашовыя сертыфікаты на суму 50 рублёў. |
|
Раённы этап рэспубліканскага конкурсу "Созидая, не разрушай" Вярцінская Марыя (3 месца) і Буйко Валерыя (3 месца) перамаглі ў раённым этапе рэспубліканскага конкурсу "Созидая, не разрушай". |
|
Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь #ЛюблюБеларусьАгляд-конкурс рэкламы на лепшы куток дзяржаўнай сімволікі. #ЛюблюБеларусь. Сухотская Вікторыя перамагла (3 месца) у раённым этапе конкурсу рэкламы на лепшы куток дзяржаўнай сімволікі. |
|
PR-акцыя "Воранаўшчына - брэнд маладых" #ЛюблюБеларусьPR-акцыя "Воранаўшчына - брэнд маладых" #ЛюблюБеларусь |
|
Чэлендж "Мова" #ЛюблюБеларусьЧэлендж «Мова», прысвечаны Тыдню роднай мовы і талерантасці Член ГА "БРСМ" Кашлей Кацярына перадае эстафету члену ГА «БРПА» Вярцінскай Марыі. Член ГА "БРПА" Вярцінская Марыя завяршыла эстафету. Краеўская Вікторыя, Кашлей Кацярына і Вярцінская Марыя занялі 3 месца ў чэленджу "Мова", які быў прысвечаны Тыдню роднай мовы і талерантнасці. |
|
Конкурс на лепшую эмблему дружыныВярцінская Марыя, старшыня Савета дружыны, заняла 3 месца ў конкурсе на лепшую эмблему дружыны |
|
Дзень самакіравання5 сакавіка, па існуючай традыцыі, у нашай установе адукацыі прайшоў дзень самакіравання. Гэта шанс паспрабаваць сябе ў ролі настаўніка. Старшакласнікі рыхтаваліся да гэтага дня вельмі сур'ёзна: бралі расклад і планы ўрокаў у настаўнікаў; дамаўляліся, хто і што вядзе - увогуле, цэлы тыдзень вучні X - XI класаў рыхтаваліся да ўрокаў. І вось, доўгачаканы дзень надышоў - старшакласнікі, з усёй адказнасцю, праводзілі ўрокі, правяралі знешні выгляд навучэнцаў, сачылі за парадкам у школе. Усё прайшло ў цёплай, сяброўскай атмасферы, па-хатняму, як і належыць у сапраўднай, дружнай школьнай сям'і. |
|
Паэтычная гасцёўня “Зброяй сатыры – зброяй праўды” (да 125-годдзя К.Крапівы)З нагоды 125-годдзя беларускага байкапісца Кандрата Крапівы сумесна з бібліятэкарам Шылінай С.П. была праведзена паэтычная гасцёўня “Зброяй сатыры – зброяй праўды”. Вучні пазнаёміліся з жыццём і творчасцю Кандрата Крапівы, чыталі яго байкі. |
|
Акцыя "Спяваем гімн разам" #ЛюблюБеларусьУ нашай установе адукацыі прайшла акцыя "Спяваем гімн разам". Усе класы прынялі ўдзел у акцыі. 09.03.2021 адбылося сумеснае выкананне гімна ў рамках акцыі "Спяваем гімн разам". Кожны аўторак наша ўстанова адукацыі далучаецца да агульнарэспубліканскай акцыі. |
|
Фотачэлендж #ЯлюблюБеларусь |
|
Раённы конкурс "Онлайн-экспресс #БРПО#8МАРТА#ПОДАРОК" Кашлей Валерыя, вучаніца 8"А" класа, перамагла (3 месца) у раённым конкурсе "Онлайн-экспресс #БРПО#8МАРТА#ПОДАРОК" па колькасці набраных лайкаў і ў намінацыі "Пакупны падарунак" (3 месца). |
|
Тыдзень фізікі, матэматыкі, інфарматыкі, хіміі і біялогііЗ 15.03. па 20.03.2021г. ва ўстанове адукацыі прайшоў тыдзень фізікі, матэматыкі, інфарматыкі, хіміі і біялогіі. Навучэнцы актыўна прымалі ўдзел у розных мерапрыемствах, конкурсах, віктарынах, інтэлектуальных гульнях, КВіЗах, эстафетах, дзе дэманстравалі свае веды, эрудыцыю і камунікатыўныя здольнасці. Скончыўся тыдзень падвядзеннем вынікаў. |
|
Раённая антынаркатычная акцыя «МІСІЯ - ЖЫЦЬ!»З 15.03 па 20.03 у нашай установе адукацыі прайшла антынаркатычная акцыя "Місія - жыць!". ПЛАН мерапрыемстваў раённай антынаркатычнай акцыі «МІСІЯ - ЖЫЦЬ!» |
|
Тыдзень акцябратПЛАН правядзення Тыдня акцябрат з 15.03.2021 па 20.03.2021 У піянерскай дружыне імя Юрыя Смірнова з 15 па 20 сакавіка прайшоў Тыдзень акцябрат. Кожны дзень Тыдня мае сваю назву. У панядзелак адбылося знаёмства з планам правядзення Тыдня. Другі дзень - Дзень творчасці. Акцябраты 4 класа рыхтавалі творчы нумар да раённага этапа рэспубліканскага конкурса "Суперзорачка". Трэці дзень - дзень сяброўства. Сёння навучэнцы 1 класа пазнаёміліся з грамадскім аб'яднаннем "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя". Педагог-арганізатар для навучэнцаў правяла экскурсію ў піянерскім пакоі, расказала аб акцябратах, разам вывучылі правілы акцябрат. На прыканцы занятка будучыя акцябраты атрымалі памяткі "Правілы акцябрат". |
|
Усебеларуская акцыя "Мы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь" #ЛюблюБеларусьУ рамках Усебеларускай акцыі "Мы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь" ў Воранаўскім раённым центры культуры і народнай творчасці адбылася святочная цырымонія ўручэння пашпартоў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Рудзевіч Павел, вучань 9 "Б" класа, і Грышэль Алег, вучань 8 "А" класа, атрымалі пашпарты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Таксама былі ўручаны моладзевые білеты ГА "БРСМ" вучням 9 "Б" класа Мінкілевічу Вадзіму, Курыла Кірылу, Рудзевічу Паўлу, Белавус Святлане і Белавус Валянціне. |
|
Акцыя "Захаваем памяць на вякі"Напярэдадні Дня памяці Хатынскай трагедыі ў нашай установе адукацыі прайшла акцыя па навядзенні парадку на воінскіх пахаваннях. |
|
Піяр-акцыя па папулярызацыі сельскагаспадарчых прафесій «Квіток у будучыню»19 сакавіка цэлы "дэсант" студэнтаў і выкладчыкаў Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта пабываў у гасцях у нашай установе адукацыі. Даступна, відовішчна і эмацыйна студэнты і педагогі распавядалі пра сваю навучальную ўстанову і перспектывах сельскагаспадарчых прафесій. Піяр-акцыя па папулярызацыі сельскагаспадарчых прафесій «Квіток у будучыню» у Воранаўскай школе |
|
Мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню памяці Хатынскай трагедыіНапярэдадні памятнай даты хатынскай трагедыі на Воранаўшчыне адбыўся мітынг-рэквіем. Акцыя "Памяць" аб'яднала ўсіх беларусаў напярэдадні 78-й гадавіны Хатынскай трагедыі. Хатынь - гэта помнік усім папялішчам вайны на беларускай зямлі. У 1943 году жудасная карная аперацыя патрэсла і невялікую вёсачку Вараноўшчыны - Пасека-Дварчаны. З-за падазрэнняў у сувезях з партызанамі фашысты жорстка расправіліся з 18 яе жыхарамі. Нявіннымі ахвярамі ў асноўным сталі жанчыны і дзеці. На магіле ў пачатку 1980-х быў усталяваны помнік. Напярэдадні Дня памяці хатынскай трагедыі да яго падножжа ускласці кветкі, запаліць лампадкі прыйшлі прадстаўнікі раённай улады, дэпутацкага корпуса, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, моладзь і вучні нашай установы адукацыі. Найбольш пераканаўча усякіх слоў у гэты дзень была інсталяцыя: на фоне магіл - сіратліва «заплаканая» брамка, дзіцячы боцік і скрываўленая чэрнь зямлі. |
|
Раённая алімпіяда на веданне Правілаў дарожнага руху23.03.2021г. праводзілася раённая алімпіяда на веданне Правілаў дарожнага руху Падчас каманднага рашэння сітуацыйных задач добрыя веды ПДР паказала каманда нашай установы адукацыі, у склад якой увайшлі Венцкевіч Дар'я (8 "А" клас) і Гойда Ілля (6 клас). Каманда ДУА "НПК Забалацкія яслі-сад-сярэдняя школа" прызнана пераможцам (2 месца) раённай алімпіяды на веданне ПДР. Кіраўнік каманды Л.Г. Явейшыс. |
|
Открытое первенство по легкой атлетике25.03.2021 на городском стадионе состоялось открытое весеннее первенство Вороновской СДЮШОР по легкой атлетике — среди юношей и девушек 2007, 2008 годов рождения, занимающихся в специализированных по спорту классах. В программе соревнований были бег на короткие и длинные дистанции, спортивная ходьба, метания, прыжки. Нашу школу представляли 16 юных атлетов с тренером-преподавателем Юшевич Л.И. Ребята завоевали 20 призовых мест! Из них I - 7, II - 8, III - 5! |
|
ШАГ «Беларусь і Расія: гісторыя станаўлення і развіцця Саюзнай дзяржавы» (да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі)»ШАГ 1 «МЫ даведваемся» ШАГ 2 «МЫ разважаем» Блок "Яднанне народаў Беларусі і Расіі: падзеі, факты" У фокусе абмеркавання: Саюзная дзяржава, гістарычныя і культурныя сувязі Расіі і Беларусі, мірнае і дэмакратычнае развіццё, павага традыцый народаў, супрацоўніцтва, сатворчасці, узаемапавага, забеспячэнне ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця, павышэнне ўзроўню жыцця, умацаванне адносін, братэрства, сяброўства, супрацоўніцтва. Блок «Будучыня Саюзнай дзяржавы - у руках моладзі і для моладзі» У фокусе абмеркавання: маладзёжная палітыка, моладзевыя праграмы Саюзнай дзяржавы, садружнасць, супрацоўніцтва, моладзевыя ініцыятывы, творчы патэнцыял моладзі, дасягненні культур брацкіх народаў, захаванне агульнай духоўнага багацця, умацаванне сяброўскіх сувязяў, патрыятычнае выхаванне, моладзевы рух Саюзнай дзяржавы, міжрэгіянальнае маладзёжнае супрацоўніцтва. ШАГ 3 «МЫ дзейнічаем» Вядучы падвёў вынікі. Наколькі актуальная для вас тэма сённяшняй гутаркі? У рамках дадзенага этапу навучэнцам было прапанована прыняць удзел у гістарычным праекце «Лічбавая зорка», ініцыяваным Моладзевай палатай пры Парламенцкім Сходзе Беларусі і Расіі ў 2020 годзе. |
|
Акцыя «Гадзіна Зямлі»Самая масавая міжнародная акцыя «Гадзіна Зямлі» прайшла ў гэтым годзе ў Беларусі 27 сакавіка. Акцыя «Гадзіна Зямлі 2021" адбылася ў апошнюю суботу, 27 сакавіка 2021, з 20:30 да 21:30. Зрабіце крок насустрач планеце! |
|
Рэспубліканскі конкурс акцябрацкіх груп "Суперзорачка"26 сакавіка адбыўся раённы этап II рэспубліканскага конкурсу акцябрацкіх груп «Суперзорачка» Конкурс «Суперзорачка» - гэта агляд ведаў, уменняў, навыкаў акцябрат і дасягненняў акцябрацкія груп перад уступленнем у піянеры. Удзельнікам запатрабаваліся разнастайныя таленты, каб прайсці ўсе выпрабаванні і дамагчыся поспеху. Завочна каманды выканалі заданні дыстанцыйнай гульні «Пяць модуляў». А сёння яны прадэманстравалі свае інтэлектуальныя веды ў конкурсе «IQ -прокачка» і прадставілі сумесны творчы нумар у намінацыі «Творчае хатняе заданне». Па выніках усіх конкурсных заданняў наша каманда ацябрат "Патрыёт" заняла 3 месца. |
|
II сесія Моладзевага парламента "Юнацтва"На базе ДУДА «Воранаўскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі" 26.03.2021 года адбылася II сесія Моладзевага парламента «Юнацтва» V склікання пры Воранаўскім раённым Савеце дэпутатаў. На сесіі былі вызначаны асноўныя напрамкі работы парламента, заслухана інфармацыя аб дзейнасці Моладзевага парламента за справаздачны перыяд. Пасля прадстаўлення вынікаў раённага конкурсу «Воранаўшчына - брэнд маладых!» праца сесіі была аб'яднаная з сесіяй раённага Савета дэпутатаў Воранаўскага райвыканкама, дзе старшыня Воранаўскага раённага Савета дэпутатаў А.Я. Ганевіч ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыла пасведчанні дэпутатам Моладзевага парламента. |
|
Акцыя "Тыдзень лесу"З 3 па 10 красавіка 2021 года ў Беларусі пройдзе рэспубліканская добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу», прымеркаваная да Года народнага адзінства. Традыцыйна арганізатарам мерапрыемства выступае Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Галоўнай мэтай акцыі з'яўляецца прыцягненне ўвагі грамадскасці да неабходнасці беражлівых адносін да ляснога фонду. Асаблівы акцэнт пры гэтым робіцца на рабоце з падрастаючым пакаленнем. Аддзел адукацыі Воранаўскага райвыканкама паведамляе, што ў перыяд правядзення добраахвотнай акцыі "Тыдзень лесу-2021" з 03 па 10 красавіка 2021 г Лідскім лясгасам будуць праведзены два конкурсы: 1. конкурс сярод устаноў адукацыі, высадзіўшых найбольшую колькасць дрэў падчас пасадкі лесу. 2.конкурс сярод устаноў адукацыі на лепшае асвятленне у сацсетках удзелу школ у пасадцы лесу і навядзенні парадку ў |
|
Рэспубліканская акцыя "Прыйдзі і пакланіся"З 25.03.па 05 04. 2021 праходзіць абласны этап рэспубліканскай акцыі "Прыйдзі і пакланіся". Навучэнцы аздараўленчага лагера "Вясенняя казка " нашай установы адукацыі далучыліся да акцыі: наведалі помнік загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны ў цэнтры Забалаці, прыбралі вакол помніка, ушанавалі памяць загінуўшых землякоў мінутай маўчання. |
|
І Рэспубліканскі конкурс творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”26 сакавіка 2021 года ў Вялікай канферэнц-зале Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылося ўрачыстае ўзнагароджванне пераможцаў І Рэспубліканскага конкурсу творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю” зямлю”, прымеркаванага да завяршэння Года малой Радзімы ў Рэспубліцы Беларусь (2018 – 2020 гг.) і аб’яўлены летам 2020 года Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН. Арганізатары конкурсу атрымалі больш за 840 творчых пісьмовых работ з усіх абласцей нашай краіны. Дасылалі вершы, паэмы, апавяданні, невялікія даследаванні. Конкурсныя работы павінны былі быць напісаны на высокім мастацкім узроўні, дасканалай мовай, вызначацца арыгінальнасцю і грамадскай актуальнасцю. У выніку аўтарытэтнае журы адабрала сярод 200 лепшых работ у 12 намінацыях апавяданне “Родная зямля – крыніца натхнення” Ф. С. Войшніс. Фаіна Стэфанаўна атрымала Дыплом пераможцы ў намінацыі “Краязнаўчы далягляд” і каштоўныя падарункі. |
|
ШАГ "Аб духоўных і маральных каштоўнасцях: дыялог пакаленняў"ШАГ 1 «МЫ даведваемся» Вядучы ва ўступным слове прапаноўвае навучэнцам і прысутным гасцям выканаць творчае заданне: намаляваць кветку з пяці пялёсткаў. Атрымалася, што кветкі былі рознымі. Навучэнцы зрабілі вывад: кветкі як і людзі - розныя. Няма аднолькавых людзей. Усе мы розныя, кожны з нас асаблівы, але ёсць рэчы, якія аб'ядноўваюць усіх людзей незалежна ад узросту, палажэння, адукацыі. Прапаноўваю вам пагаварыць пра гэта. ШАГ 2 «МЫ разважаем» Выступленне ксёндза-каноніка, пробашча Забалацкай парафіі Генрыха Яблонскага. У фокусе абмеркавання: духоўна-маральнае развіццё моладзі, духоўныя і маральныя каштоўнасці, нацыянальныя культурныя каштоўнасці, чалавечнасць, гуманнасць, прыстойнасць, сумленнасць, адказнасць, сумленнасць, беражлівыя захаванне і развіццё культурна-гістарычнай спадчыны, грамадзянскасць, патрыятызм, талерантнасць, памяркоўнасць, любоў да Радзімы, хрысціянскія прынцыпы, справядлівасць, працавітасць, любоў да свету. ШАГ 3 «МЫ дзейнічаем» Вядучы падводзіць вынікі. Наколькі актуальная для вас тэма сённяшняй гутаркі? |
|
Тыдзень лесу - 2021З 3 па 10 красавіка навучэнцы нашай установы адукацыі прынялі актыўны ўдзел у добраахвотнай акцыі "Тыдзень лесу-2021". Акцыя "Захаваем!"У рамках Тыдня лесу валанцёры нашай установы адукацыі прынялі ўдзел у акцыі "Захаваем!" і сабралі смецце на прыдарожнай паласе Забалаць-Праважа і ў лясным масіве за в.Мігдалы. Акцыя "Шпакоўня" |
|
Акцыя "Квітней мой аграгарадок"Навучэнцы нашай установы адукацыі ў рамках акцыі "Квітней мой аграгарадок" прыбрали смецце на вулицах аг.Забалаць. |
|
Фальклорнае свята "Вячоркі"У нашай ўстанове адукацыі адбылося фальклорнае свята "Забалацкія вячоркі", якое падрыхтавалі і правялі навучэнцы 10 класа з класным кіраўнікам Міхайлавай Я.Я. |
|
Экскурсія "Забалаць-Пасека-Дварчаны-Навасады-Запрудзяны-Смільгіні-Дубінцы-Забалаць" |
|
Агульнашкольны бацькоўскі сход "Дзеці і бяспека"15.04.2021 ва ўстанове адукацыі адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход "Дзеці і бяспека". 1. Сіняўскі Д.М., начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Воранаўскага РАУС, асвяціў пытанне бяспекі дзяцей у Інтэрнэце. Дзмітрый Мечыслававіч растлумачыў меры крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці (з улікам змяненняў заканадаўства) за загадзя ілжывыя паведамленні пра небяспеку, удзел непаўналетніх у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, здзяйсненне злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій і незаконнага абароту наркотыкаў, правілаў бяспечных паводзін дзяцей у побыце і на вадзе, а таксама недапушчальнасці наведвання імі кар'ераў, закінутых будынкаў і іншых аб'ектаў, якія прадстаўляюць пагрозу жыццю і здароўю; закрануў пытанне траўматызму дзяцей на дарогах у час хадзьбы ў школу і дадому, у час падвозу, у быце і на вадаёмах, напомніў аб правілах дарожнага руху. Расказаў прыстутным аб злачынствах у сферы палавой недатыкальнасці, палавой свабоды непаўналетніх, аб падробках грашовых знакаў і адказнасці за фальшываманецтва. 2. Шылко В.В., начальнік Забалацкага ПАВП-11, расказаў аб правядзенні рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі “За бяспеку разам”. Віталій Віктаравіч засяродзіў увагу бацькоў на забеспячэнні комплекснай бяспекі дзяцей у перыяд летніх канікул. Звярнуў увагу на важнасць ўзаемадзеяння сям’і і школы па пытаннях прафілактыкі пажараў і кожнадзённага напамінання аб правілах пажарнай бяспекі. "Гаварыць аб пажарнай бяспецы патрэбна ў даверлівых абставінах, а таксама паказваць свой станоўчы прыклад. Перш чым патрабаваць што-небудзь ад сваіх дзяцей, патрэбна ў першую чаргу самім заўсёды выконваць правілы пажарнай бяспекі, і недапусціма астаўляць непаўналетніх адных дома без догляду дарослых, так як мы, дарослыя, нясём адказнасць за жыццё дзяцей" - папярэдзіў Віталій Віктаравіч. А таксама напомніў аб правілах карыстання электрапрыборамі, печкамі, катламі. 3. Аб удзеле і падтрымцы бацькоў і педагогаў у пераадоленні крызісных сітуацый у дзяцей і падлеткаў расказала Эйсмунт Г.Б., педагог-псіхолаг Радунскага СПЦ. Ганна Багданаўна азнаёміла бацькоўскую грамадскасць з прыкметамі крызіснага становішча у дзяцей рознага узросту, расказала аб магчымасцях атрымання кваліфіцыраванай дапамогі спецыялістаў, аб арганізацыі адэкватнай бацькоўскай падтрымкі свайму дзіцяці. 4. Галаўня Г.І., педагог сацыяльны Радунскага СПЦ падрабязна растлумачыла парадак правядзення сацыяльна небяспечнага раследвання і прызнання дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, крытэрыях і паказчыках сацыяльна небяспечнага становішча згодна з Пастановай Савета Міністраў РБ ад 15.01.2020 №22. Педагог сацыяльны расказала аб магчымасцях атрымання розных відаў дапамогі ва УЗ, СПЦ, ТЦСАН раёна, назвала кантактныя тэлефоны і тэлефон даверу. Для бацькоў і педагогаў раздала памяткі: "Лячэнне алкагалізма - новае жыццё.", "Крытэрыі сацыяльна небяспечнага становішча дзяцей". 5. Аб ходзе падрыхтоўкі да летняй аздараўленчай кампаніі “ЛЕТА-2021” паведаміла Коцік В.У., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце. |
|
Сустрэча з начальнікам інспекцыі па справах непаўналетніх Воранаўскага РАУС Сіняўскім Д.М.У рамках Тыдня прававых ведаў адбылася сустрэча з начальнікам інспекцыі па справах непаўналетніх Воранаўскага РАУС Сіняўскім Д.М. Дзмітрый Мечыслававіч асвяціў пытанне інфармацыйнай бяспекі ў сетцы Інтэрнет з уліках апошніх навін на прыкладах нашага раена, растлумачыў навучэнцам меры крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці (з улікам змяненняў заканадаўства) за загадзя ілжывыя паведамленні пра небяспеку, удзел непаўналетніх у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Асаблівую ўвагу надаў пытанню здзяйснення злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій і незаконнага абароту наркотыкаў, астанавіўся на асноўных правілах бяспечных паводзін дзяцей у побыце і на вадзе, а таксама недапушчальнасці наведвання імі кар'ераў, закінутых будынкаў і іншых аб'ектаў, якія прадстаўляюць пагрозу жыццю і здароўю. Затым адбыліся індывідуальныя гутаркі з навучэнцамі па пытаннях парушэння дысцыпліны непаўналетнімі. |
|
Рэспубліканскі суботнік |
|
Республиканский выставка-конкурс научно-методических материалов и педагогического опыта по гражданско-патриотическому воспитаниюКотик Валентина Владимировна получила дипломом ІIІ степени за разработку инновационного опыта "Са спадчынай продкаў у будучыню" в рамках республиканской выставки-конкурса научно-методических материалов и педагогического опыта по гражданско-патриотическому воспитанию. |
|