Вынікі 2020 года
Валанцёрская і цімураўская акцыя "Дарогамі дабра"20.01.2020г. стартавала раённая валанцёрская і цімураўская акцыя "Дарогамі дабра", прысвечаная 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Валанцёры і цімураўцы "Добрае Сэрца» напярэдадні святкавання Дня Перамогі актывізуюць работу па аказанні пасільнай дапамогі ветэранам, былым вязням, працаўнікам тылу Вялікай Айчыннай вайны. У знак падзякі за мірнае неба над зямлёй, за магчымасць жыць і працаваць на карысць сваёй Радзімы, валанцёры аказваюць ветэранам неабходную посільную дапамогу па ўборцы і добраўпарадкаванні прысядзібнай тэрыторыі, кватэры, ажыццяўляюць паход у краму, аптэку і г.д. Валанцёрскія атрады ў рамках дадзенай акцыі, самастойна вызначаюць форму аказання дапамогі. Дапамога павінна насіць сістэматычны характар на працягу ўсяго перыяду рэалізацыі акцыі. Срокі правядзення акцыі: 20.01. - 23.03.2020 г. |
|
ШАГ "Ганаруся сваімі славутымі землякамі"23 студзеня ва ўстанове з навучэнцамі 8-11 класаў прайшло мерапрыемства інфармацыйна-навучальнага праекта ШАГ па тэме "Ганаруся сваімі славутымі землякамі" |
|
Інтэлектуальна-забаўляльная гульня "Intellectual Quiz"23 студзеня Воранаўскі раённы камітэт ГА "БРСМ" правёў сустрэчу па падвядзенню вынікаў работы за 2019 год. Па выніках конкурса на лепшую пярвічную арганізацыю БРСМ ПА Забалацкага НПК заняла 3 месца сярод школ раёна. Дыпломамі пераможцаў раённага этапа рэспубліканскага конкурса на лепшую эмблему, фотаздымак, рысунак, верш і эсэ арт-эстафеты "Слова, першае ў жыцці..." ўзнагароджаны Рудзінская Ангеліна, Пышынская Аляксандра, Шылка Алеся, Врублеўская Віялета. У раённым этапе конкурса "Валанцёр года - Добрае сэрца" дыпломам пераможца ўзнагароджаны валанцёрскі атрад "Міласэрнасць" (камандзір атрада Лышчык Юлія) Каманда "Зігзаг поспеху" прыняла удзел у інтэлектуальна-забаўляльнай гульні "Intellectual Quiz", якая складалася з навучэнцаў 11 класа - Рудзінская Ангеліна, Пышынская Аляксандра, Шылка Алеся, Місюкевіч Павел, Мар'янскі Вадзім. |
|
Раённы этап рэспубліканскай квэст-гульні "Па слядах Перамогі" для піянераўУ суботу 25 студзеня піянеры раёна сталі героямі займальнай квэст - гульні «Па слядах Перамогі ...». Піянеры прайшлі пяць кропак: «Костровая», «Песня салдацкая», «Вялікія палкаводцы», «Квіз« Ведай нашых», «Пасланне». Самымі выніковымі і хуткімі былі каманды: «Праметэй» ДУА «Радунская сярэдняя школа» (1 месца-37,5б), «Смірноўцы» ДУА «НПК Забалацкія яслі-сад-сярэдняя школа» (2 месца-35,5 б), «Рытм» ДУА «Паляцкішская сярэдняя школа» (3 месца- 34,5б). Прадстаўнікі каманды "Смірноўцы": Краеўская Вікторыя, Буйко Валерыя, Крахмальчык Вадзім, Кашлей Кацярына, Куель Арцём. Шчыра віншуем з перамогай! |
|
«Мы - каманда, мы - сям'я!»Забалацкі вучэбна-педагагічны комплекс адзначыў сваё 80-годдзе31 студзеня наша школа адзначыла 80-гадовы юбілей. Рыхтаваліся да яго ўсёй дружнай сям’ёй. Моцна хваляваліся: ці прыедуць былыя настаўнікі і былыя выпускнікі, ці ўсе артысты будуць гатовы да сустрэчы гасцей… |
|
Вечар сустрэчы з выпускнікамі1 лютага адбыўся вечар сустрэчы з выпускнікамі |
|
Тыдзень нямецкай мовыЗ 3 па 8 лютага ва ўстанове адукацыі прайшоў тыдзень нямецкай мовы. Навучэнцы актыўна прымалі ўдзел у розных мерапрыемчсвах, конкурсах, паказвалі тэатральнае майстэрства, пісалі вершы, дэманстравалі моўныя веды, эрудыцыю і камунікатыўныя здольнасці. Кожны дзень тыдня меў сваю назву і быў прысвечаны пэўнай тэтамыцы. Акрамя таго, на кожным уроку адводзілася некалькі хвілін краіназнаўству і мовазнаўству, дзякуючы чаму навучэнцы актуалізавалі і паглыбілі свае веды. Скончыўся тыдзень падвядзеннем вынікаў. |
|
Школьная лінейка3 лютага для вучняў 5-11 класаў праведзена лінейка, на якой дырэктар школы падзякавала вучням і настаўнікам за падрыхтоўку і правядзення свята да 80-ці годдзя школы "З юбілеем, родная школа!" Падчас лінейкі дырэктар уручыла маладзёжныя білеты ГА "БРСМ" новым членам пярвічкі школы Валавіцкай Анастасіі, Сіповіч Ірыне і Мікуць Паліне. |
|
Школа бяспекі4 лютага для выхаванцаў дашкольнай адукацыі і навучэнцаў 1-4 класаў праведзена акцёрамі тэатра-студыі "Алімп" прадстаўленне па правілах бяспекі "Школа бяспекі" |
|
Акцыя "Дарогамі дабра"4 лютага валанцёры атрада ,,Міласэрнасць ", у рамках акцыі" Дарогамі дабра ", наведалі ветэранаў педагагічнай працы Карпенковых Аляксандру Дзмітрыеўну і Яўгена Навумавіча. Валанцёры павіншавалі Яўгена Навумавіча з 80-гадовым юбілеем Забалацкай сярэдняй школы, уручылі памятны сувенір і кветкі. Як былы дырэктар школы , Яўген Навумавіч расказаў валанцёрам як будаваўся новы будынак школы, у будаўніцтве ўдзельнічалі і навучэнцы, і іх бацькі, і педагогі, і тэхперсанал, і ўсе, хто маглі дапамагчы. |
|
Сустрэча з прадстаўніком Ваеннай акадэміі РБ05.02.2020г. для вучняў 10-11 класаў праведзена прафарыентацыйная сустрэча з курсантам 3 курса факультэта ўнутраных войск УА "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь" Філіпчыкам Яўгенам, выпускніком нашай школы. |
|
Дзень юнага героя-антыфашыста7 лютага напярэдадні Дня памяці юных герояў-антыфашыстаў у піянерскіх атрадах "Арляты" (5 клас) і "Вікторыя" (6 "А" клас) дружыны імя Юрыя Смірнова прайшлі зборы "Подзвіг у чырвоным гальштуку" і "Ідзі па слядах свайго героя". |
|
6 школьны дзень. Прафарыентацыйная экскурсія на пажарны аварыйна-выратавальны пост аг. Забалаць "Ёсць такая прафесія – выратавальнік"08.02.2020 у шосты школьны дзень класныя кіраўнікі 9-х класаў Я.Я.Міхайлава і Г.Ч.Цыбулька арганізавалі прафарыентацыйную экскурсію навучэнцаў 9-11 класаў на пажарны аварыйна-выратавальны пост №11 аг. Забалаць "Ёсць такая прафесія – выратавальнік". Падчас экскурсіі навучэнцы даведаліся аб умовах працы, аб прафесійных патрабаваннях і вельмі шмат іншага аб прафесіі "выратавальнік". Днём і ноччу, у спякоту і дождж, у святы і будні яны абавязкова на пасту і заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу. Яны — выратавальнікі, усе тыя, хто працуе ў падраздзяленнях і структурах Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Служба ў іх сапраўды ўніверсальная: яны спяшаюцца на дапамогу на пажары і дарожна-транспартныя здарэнні, да тых, хто церпіць бедства на вадзе, выязджаюць на нейтралізацыю небяспечных рэчываў, ліквідацыю наступстваў стыхіі і г.д. І ў экстрэмальных умовах пацвярджаюць сваё майстэрства, высокі клас, фізічную падрыхтаванасць, часцяком рызыкуючы здароўем, а то і жыццём. Патэлефанаваўшы па нумары 101, можна ўпэўнена разлічваць на хуткую і высокакваліфікаваную дапамогу ў любой надзвычайнай сітуацыі. Выратавальнікі пастаянна ўдасканальваюць прафесійнае майстэрства, у тым ліку асвойваючы і сумежныя спецыяльнасці. |
|
Міжнародная эстафета да 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне10 лютага Лідскі пагранічны атрад на базе нашай установы адукацыі вітаў удзельнікаў міжнароднай эстафеты, прысвечанай 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. "Эстафета Перамогі" пачала свой шлях 5 лютага адначасова ў Брэсце і Мурманску. Праходзіць яна ў адпаведнасці з рашэннем савета камандуючых пагранічнымі войскамі краін-удзельніц СНД. У склад эстафетнай групы ўваходзяць афіцэры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, вайскоўцы Гродзенскай памежнай групы, а таксама ветэраны пагранічных войскаў. Сімвал эстафеты - кубак - пройдзе некалькі тысяч кіламетраў. На Гродзеншчыну «Эстафета Перамогі» прыйшла 8 лютага на пагранзаставу «Лясная», далей эстафетная група накіравалася ў Свіслач, затым на тэрыторыю Бераставіцкага раёна. Сёння яе сустрэлі ў Забалаці. Міжнародная «Эстафета Перамогі» з'яўляецца важнай грамадска-палітычнай падзеяй. Яна праходзіць па месцах бітваў, у якіх наш народ сустрэўся з ворагам у першыя дні Вялікай Айчыннай вайны. Нашы дзяды і прадзеды гінулі як героі, але не скарыліся ворагу. Іх подзвіг свяшчэнны. Памяць аб Вялікай Перамозе аб'ядноўвае і будзе аб'ядноўваць народы-пабрацімы, якія змагаліся за мірнае неба. Хай эстафета будзе сімвалам ў згуртаванні і ўмацаванні краін садружнасці, а яе сімвал пранясе па краінах СНД ідэю, што толькі мір і згода, узаемадзеянне і ўзаемадапамога служаць надзейным падмуркам для дабрабыту любой краіны. «Эстафеце Перамогі» трэба прайсці яшчэ доўгі шлях, які ляжыць праз Расію, Арменію, Казахстан, Таджыкістан, Узбекістан, Туркменістан і Азербайджан. Завершыць свой шлях эстафета 28 мая ў Маскве на Паклоннай гары. - У наш маршрут ўваходзяць усе аддзяленні органаў памежнай службы. На кожнай пагранзаставе будуць праходзіць ўрачыстыя мерапрыемствы і ўрокі мужнасці. Мы ўскладзем кветкі да мемарыялаў у знак памяці аб подзвігу нашых продкаў. Вельмі сімвалічна, што эстафету праводзяць пагранічнікі. Бо менавіта яны першымі сустрэлі націск ворага, - адзначыў старэйшы эстафетнай групы, палкоўнік Кірыл Кіндзель. Усе, хто выступаў на мітынгу, звярталіся да моладзі, якая з годнасцю працягвае традыцыі продкаў. На маладое пакаленне ўскладзена важная місія - захаваць памяць пра гераічнае мінулае краіны і продкаў. У нашай школе дзейнічае атрад юных сяброў пагранічнікаў. Юныя пагранічнікі шануюць памяць тых, хто аддаў сваё жыццё за мірнае будучае ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Перадача эстафеты памежнай службе ФСБ Расіі пройдзе 18 лютага на стыку межаў трох дзяржаў: Беларусі, Расіі і Латвіі. |
|
Фестываль-конкурс "Таленты Прынямоння-2020"На Воранаўшчыне праходзіць раённы этап абласного фестываля-конкурса "Таленты Прынямоння-2020" 12 лютага свае таленты прэзентавалі навучэнцы са школ Радунской зоны, у тым ліку і наша ўстанова адукацыі. На конкурс была прадстаўлена праграма, прысвечаная 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, дзяцінству, міру на Зямлі. Журы падвядзе вынікі творчага спаборніцтва і адбярэ 5 яркіх нумароў, якія будуць адпраўлены на абласны этап «Таленты Прынямоння-2020". Па выніках конкурса пераможцамі раённага фестывалю-конкурсу «Таленты Прынёмання» сталі: У намінацыі «Саліст- вакаліст» перамогу атрымалі: 1 месца -Вільчэўская Эвяліна, кіраўнік Ненартовіч Г.Ч. 2 месца - Краеўская Вікторыя, кіраўнік Ненартовіч Г.Ч. У намінацыі «Харэаграфічная творчасць» 3 месца атрымаў танцавальны калектыў «Абцасік", кіраўнік Суркант Г.А . У намінацыі «Тэатральная творчасць»: Вядучыя: Віншуем пераможцаў! Жадаем поспехаў у творчай дзейнасці!!! |
|
Тыдзень прадметаў гуманітарнага цыкла і гісторыіЗ 17 па 22 лютага 2020 года ў школе прайшоў тыдзень прадметаў гуманітарнага цыкла і гісторыі. Мерапрыемствы адбыліся згодна плана. |
|
Піянерская лінейка "Рэха Афганістана"15 лютага - Дзень вываду савецкіх войскаў з Афганістана - даніна памяці ўсім, хто мае дачыненне да гераічнай і трагічнай афганскай вайны. Шмат гора, бед і пакут прынеслі нашаму народу гэтыя дзевяць гадоў жорсткіх бітваў у чужым краі. Але і там, у далёкім Афганістане, савецкія воіны праявілі лепшыя чалавечыя якасці: мужнасць, стойкасць і высакароднасць. |
|
Раённае метадычнае аб'яднанне дашкольнай адукацыі20 лютага 2020 года на базе ўстановы адукацыі прайшоў раённы семінар-практыкум для выхавацеляў дашкольнай адукацыі па тэме "Развіццё маўлення і культуры маўленчых зносін выхаванцаў рознаўзроставых груп" |
|
Дзень роднай мовы21 студзеня для навучэнцаў 7-10 класаў адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы. Тэлевізійны канал Забалаць ТН прадставіў інфармацыйны выпуск "У вянок роднай мове". Вядучыя Пышынскі Уладзімір і Лышчык Юлія расказалі прысутным пра тое, што сёлета спаўняецца 21 год з моманту заснавання Арганізацыяй Аб’яднаных нацый Міжнароднага дня роднай мовы і 30 год з дня прыняцця ў Беларусі “Закона аб мовах”. Да Дня роднай мовы навучэнцы падрыхтавалі вершы і песні на беларускай мове. Члены клуба "Пегасік " чыталі свае вершы пра Радзіму, пра родную вёску, не мінулі і тэмы вайны. У рамках мерапрыемства адбылася сустрэча з цудоўнай жанчынай Пастэрняк Тарэсай Браніславаўнай, якая чытала свае творы на беларускай мове. |
|
Гродзенскі абласны дыктант21 лютага навучэнцы 9-11 класаў, педагогі і бацькі прынялі ўдзел у Гродзенскім абласным дыктанце да Дня роднай мовы. |
|
Рэспубліканская акцыя "Да абароны Айчыны гатовы!"З 19 па 24 лютага кожны год па ўсёй Беларусі праходзіць рэспубліканская акцыя "Да абароны Айчыны гатовы!". Арганізатарамі акцыі з'яўляюцца тэрытарыяльныя камітэты ГА "БРСМ", якія сумесна з структурнымі падраздзяленнямі ГА "БРПА", Узброеных сіл РБ, унутранных спраў РБ, МНС РБ, органамі пагранічнай службы арганізуюць і праводзяць конкурсна-азнаямляльныя праграмы па зборцы і разборцы стралковай зброі, экскурсіі на пагранзаставы і воінскія часткі, сустрэчы дапрызыўнай моладзі с камандаваннем частак, урачыстыя мерапрыемствы напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь. 22 лютага 2020 года ў рамках рэспубліканскай акцыі "Да абароны Айчыны гатовы!" члены піянерскай дружыны імя Ю.Смірнова і члены ПА ГА "БРСМ" наведалі пагранічную заставу "Забалаць". Экскурсію па тэрыторыі заставы правялі намеснік начальніка лейтэнант Лаўрыновіч Радзівон Генадзьевіч і старшына Козун Андрэй Іванавіч. Навучэнцам расказалі пра стралковую зброю і абмундзіраванне ваеннаслужачых заставы, паказалі як працуюць службовыя сабакі. Намеснік начальніка расказаў моладзі аб правілах паступлення ва ўстановы пагранічнай службы. |
|
Дзень абаронцаў Айчыны23 лютага навучэнцы нашай установы адукацыі прынялі ўдзел у святочным мерапрыемстве, прысвечаным Дню абаронцаў Айчыны ў Курчоўскім ЦКіД. Хлопчыкі і дзяўчынкі прысвячалі свае музыкальныя нумары татам і дзядулям, якія сабраліся ў клубе. Чыталі вершы Вільчэўскі Нікіта, Вільчэўская Эвеліна, Венцкевіч Дар'я, Паўловіч Максім, Пальчукевіч Дзіяна, Цыдзік Аляксандр. Песню "Дачка і тата" артыстычна выканала Пальчукевіч Дзяна. Па-заліхвацку, з гумарам выконвалі народныя песні "Дударыкі" пад кіраўніцтвам Мерляка В.А. Прымалі ўдзел у святочным канцэрце і бабулі, і дзядулі навучэнцаў. Канцэрт удаўся на славу. Васько Вера Іванаўна, мастацкі кіраўнік ЦКіД, падзякавала ўдзельнікам мерапрыемства, а гледачы адарылі маленькіх артыстаў бурнымі апладысментамі. |
|
Прафарыентацыйная сустрэча26 лютага адбылася прафарыентацыйная сустрэча 9-класнікаў з Клімашэўскім М.М., старшым майстрам Воранаўскага прафесійна-тэхнічнага каледжа сельска-гаспадарчай вытворчасці. |
|
ШАГ “Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь: на варце бяспекі і суверэнітэта”Школа актыўнага грамадзяніна “Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь: на варце бяспекі і суверэнітэта” (Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь). Гэтай тэме была прысвечана сустрэча навучэнцаў 8 – 11 класаў нашага НПК 27 лютага. ШАГ 1 «МЫ даведваемся» Класны кіраўнік 8 "А" класа Пакуліс Г.А. пазнаёміла навучэнцаў з інфармацыйнымі блокамі: - «Сучасныя Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь» - «Беларуская армія - школа мужнасці, грамадзянскасці і патрыятызму» ШАГ 2 «МЫ разважалі» Гелена Антонаўна арганізавала абмеркаванне інфармацыі, атрыманай за ШАГ 1. З асаблівасцямі службы на пагранзаставе “Забалаць” навучэнцаў пазнаёміў госць сустрэчы – намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце пагранзаставы Арцём Уладзіміравіч Семярнік. Ён таксама расказаў пра навучальныя ўстановы, у якіх можна атрымаць ваенныя спецыяльнасці, адказаў на пытанні старшакласнікаў. Завяршылася размома праглядам відэафільма пра службу ў радах унутраных войск Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь выпускніка Забалацкага НПК Утаўка Аляксандра. Актыўна ўдзельнічалі вучні ў віктарыне “Беларуская армія”. У ходзе рэалізацыі ШАГ 3 «Мы дзейнічаем» Пакуліс Г.А. падвяла вынікі: тэма сённяшняй сустрэчы актуальная, навучэнцы абмеркавалі пытанне арганізацыі экскурсіі з зампалітам пагранічнай заставы "Забалаць", а таксама Семярнік А.У. прапанаваў навучэнцам прыняць удзел у азнаямляльных занятках па зборцы-разборцы стралковай зброі. |
|
Фальклорнае свята "Масленіца"29 лютага ў шосты школьны дзень навучэнцамі 5 каласа і іх бацькамі, педагогам-арганізатарам і культработнікам Забалацкага цэнтра культуры і дасуга праведзена фальклорнае свята "Масленіца". На свята навучэнцаў і іх бацькоў, педагогаў і жыхароў аг.Забалаці запрасілі вядучыя-зазывалы. На свята прыйшла сама Масленіца са сваімі сяброўкамі, якія расказалі як святкуецца фальклорнае свята "Масленіца" і прынеслі бліны-сімвалы сонца, цяпла, надыхода вясны. Песнямі і гульнямі, хараводамі і частушкамі ў суботу ў Забалаці праводзілі зіму і сустракалі вясну. |
|
Акцыя "Дарогамі дабра"У рамках акцыі "Дарогамі дабра" члены валанцёрскага атрада "Перамога" навялі парадак на магілах ахвяр фашызму ў в.Пасека-Дварчаны, члены цімураўскага атрада "Ветразь" ачысцілі ад смецця і лісця тэрыторыю каля помніка ў гонар загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны ў аг.Заболоть, а цімураўскі атрад "Праметэй" наведаў адзінока пражываючага Кузміча П.С.і аказаў дапамогу на прысядзібным участку. |
|